Перайсьці да зьместу

Градэц Кралавэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Градэц Кралавэ
чэск. Hradec Králové
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Чэхія
Край Кралаваградэцкі
Першыя згадкі 1225[1]
Дата заснаваньня 1225
Кіраўніцтва і ўлада
Прэзыдэнт места Паўліна Спрынгерава[d][2]
Геаграфія
Плошча
  • 105,686167 км²[3]
Вышыня НУМ 235 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 50°12′33″ пн. ш. 15°49′56″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 500 02–503 41[5]
Нумарны знак H
Узнагароды
Сайт hradeckralove.org
Градэц Кралавэ на мапе Чэхіі
Градэц Кралавэ
Градэц Кралавэ
Градэц Кралавэ

Гра́дэц Кра́лавэ (па-чэску: Hradec Králové) — горад у Чэхіі і цэнтар Кралаваградэцкага краю. Стаіць на зьліцьці рэк Лаба і Орліца. Насельніцтва складае 95 581 жыхароў на 31 сьнежня 2010 году. Цяпер месьціцца на тэрыторыі амаль у 106 квадратных кілямэтраў.

Першая пісьмовая згадка пра замак пад назвай Градэц сустракаецца ў «Чэскай хроніцы», якая была складзеная ў 1119—1125 гадах, а самая згадка адносіцца да 1091 году. Дакумэнт 1073 году, у якім згадваецца Градэц, на сёньня лічыцца падробкай з XII стагодзьдзя. Першая пісьмовая згадка пра паселішча Градэц датуецца 1225 годам, і на той час ён ужо называўся горадам. У 1306 годзе Градэц стаў пасагавым горадам, якім кіравалі багемскія каралевы. Ён быў рэзыдэнцыяй Эльжбеты Рыксы ў 1308—1318 гадах і Лізаветы Памэранскай у 1378—1393 гадах. У XIV стагодзьдзі, дзякуючы прысутнасьці каралеў, горад стаў вайсковым і палітычным цэнтрам рэгіёну з высокім узроўнем адукацыі і культуры[6][7].

Мапа гораду блізу 1772 году.

Маштабныя пажары ў 1290, 1339 і 1407 гадах паскорылі аднаўленьне места. У 1420 годзе, падчас гусіцкіх войнаў, горад быў узяты гусітамі і стаў іхным вайсковым цэнтрам. У 1423 годзе гусіты цалкам зруйнавалі замак, дзе жылі каралевы. За час караляваньня Іржы з Подзебрадаў горад займеў новы пэрыяд эканамічнага, палітычнага і культурнага росквіту[7]. Разьвіцьцё перапынілася ў 1547 годзе, калі Градэц Кралавэ далучыўся да кампаніі супраць імпэратара Фэрдынанда I. У выніку шматлікія жыхары страцілі сваю маёмасьць, а прывілеі места былі адабраныя. Эканамічна горад аднавіўся толькі ў канцы XVI стагодзьдзя. У гэты час дамы былі перабудаваныя ў стылі Адраджэньня[7].

Градэц Кралавэ моцна пацярпеў за час Трыццацігадовай вайны. Ён быў заваяваны швэдзкім войскам у 1639 годзе і яшчэ некалькі разоў імі жа ў наступныя гады. Па заканчэньні вайны горад апусьцеў і быў амаль разбураны. Аднак ён здолеў аднавіцца, і ў XVI і пачатку XVIII стагодзьдзя набыў барочны характар. Падчас Вайны за аўстрыйскую спадчыну горад зноў быў уцягнуты ў вайну праз сваё стратэгічнае разьмяшчэньне[7]. У 1766 годзе Ёсіф II пастанавіў пабудаваць у горадзе вялікую сучасную абарончую крэпасьць. Ейнае будаўніцтва зьмяніла выгляд гораду і ягонага навакольля, бо некаторыя прадмесьці былі зьнесеныя, а жыхары пераехалі ў наваствораныя паселішчы. Дзеля будаўніцтва масіўных муроў быў зруйнаваны найбліжэйшы пагорак, а рэчышчы Лабы і Орліцы былі зьмененыя. Унутры сьценаў была пабудавана поўная абарончая інфраструктура. Крэпасьць была скончаная ў 1789 годзе і займала плошчу ў 320 гектараў, але за час свайго існаваньня аніколі не выкарыстоўвалася ў вайне[7].

Сучасныя відарысы Градца Кралавэ.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя пачалася індустрыялізацыя, і ўнутры ўмацаваньняў было закладзена некалькі прамысловых прадпрыемстваў. Бітва пры Садаве, вырашальная бітва Аўстра-прускай вайны, адбылася 3 ліпеня 1866 году ля Градца Кралавэ. Гэтая падзея ўшаноўваецца знакамітым Кёніггрэцкім маршам. Больш за тое, гэтая бітва паклала канец эпосе ўмацаваньняў. Крэпасьць была афіцыйна прызнаная непатрэбнай у 1884 годзе і паступова зносілася паміж 1893 і 1914 гадамі. Апошнія ейныя рэшткі былі зьнесеныя паміж 1929 і 1930 гадамі[7].

У 1884 годзе быў абвешчаны ўнікальны на той момант міжнародны конкурс на рэгуляцыйны плян гораду. У 1890-х гадах было пабудавана некалькі прадстаўнічых будынкаў, у тым ліку манастыр, сынагога, гімназія ды іншыя пабудовы. Да Першай сусьветнай вайны на разьвіцьцё места і ягоны высокі архітэктурны ўзровень асабліва паўплываў архітэктар Ян Коцера. У 1920-я гады ягоны вучань, яшчэ адзін вядомы чэскі архітэктар Ёзэф Гочар, стаў вядучай постацьцю ў разьвіцьці места, а ягоны рэгуляцыйны плян, створаны ў 1926—1928 гадах, стаў асновай для будаўнічай дзейнасьці ў наступныя гады. Гарадзкое разьвіцьцё Градца Кралавэ ў 1920-я і 1930-я гады было ацэненае і за мяжой, бо горад атрымаў мянушку «Салён Рэспублікі»[7].

  • Катэдра Сьвятога Духа
  • Капліца Сьвятога Мікалая
  • Старая ратуша на Вялікім пляцы
  • Белая Вежа з званом Аўгустын
  • Царква Ўсьпеньня Божай Маці
  • Галерэя сучаснага мастацтва
  • Сынагога

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]