Перайсьці да зьместу

Іван Міско

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іван Якімавіч Міско»)

Гэта артыкул пра беларускага скульптара. Калі вам патрэбны артыкул пра беларускага паэта Анатоля Іверса, сапр — Іван Міско, глядзіце артыкул Анатоль Іверс.

Іван Міско
Іван Міско (зьлева) і Інэса Сьлюнькова на ўручэньні прэміі Саюзнай дзяржавы («Славянскі Базар», 2014)
Імя пры нараджэньні Іван Якімавіч Міско
Дата нараджэньня 22 лютага 1932 (92 гады)
Месца нараджэньня хутар Чамяры, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1954—1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1960—1966)
Месца вучобы
Занятак Скульптура
Месца працы
Сябра ў Саюз маляроў СССР[d]
Працы Манумэнт у гонар маці-патрыёткі (1975)
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР (1977),
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
(2002)

Іван Міско (нарадзіўся 22 лютага 1932; хут. Чамяры, цяпер Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — беларускі скульптар. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976), Народны мастак Беларусі (2008). Уваходзіць у Беларускі саюз мастакоў.

Нарадзіўся ў сям’і лясьніка. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1954—1957) у В. Б. Папова і І. М. Глебава, пазьней у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава.

Працуе ў галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры. З 1957 г. прадстаўляе свае творы на выстаўках. З 1960-х пераважна стварае скульптуры касманаўтаў, у тым ліку Баўгарыі, Брытаніі, Індыі, Кубы, Расеі, СССР і Францыі: Юры Гагарын (1968), Пётар КлімукБерасьці) і Міраслаў Гермашэўскі (1978), Уладзімер Кавалёнак і Валер Румін (1980), Алег Навіцкі і Клодзі Андрэ-Дээ[1]. Таксама прысьвячаў скульптуры дзеячам мастацтва і навукоўцам: Фёдар Мадораў (1967), Яўген Цікоцкі (1970), Рыгор Шырма (1978) і Андрэй Пракапчук (1960), Фёдар Фёдараў (1968). Аўтар помнікаў Ігнату Буйніцкаму (1976; вёска Празарокі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць), Івану Кабушкіну (1973; Баранавічы, Берасьцейская вобласьць), надмагільля Леаніда Бяды (1979; Усходнія могілкі, Менск), Максіму Горкаму (1981; Цэнтральны дзіцячы парк, Менск). Адзін з аўтараў манумэнта ў гонар маці-патрыёткі (1975; Жодзін, Менская вобласьць), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.

Частка твораў знаходзіцца ў Слонімскім музэі Івана Міско.

  • Іван Місько: скульптура / уклад. І. Я. Місько, Г. П. Ладзісава, Л. Ф. Анцух, С. В. Тарасаў; уступ. артыкул М. П. Пенькі. — Мінск: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 144 с. ISBN 978-895-7026-94-4