Перайсьці да зьместу

Чамяры (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чамяры
трансьліт. Čamiary
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Слонімскі
Сельсавет: Азгінавіцкі
Насельніцтва: 405 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1562
Паштовы індэкс: 231818
СААТА: 4254833071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′39″ пн. ш. 25°15′10″ у. д. / 53.09417° пн. ш. 25.25278° у. д. / 53.09417; 25.25278Каардынаты: 53°5′39″ пн. ш. 25°15′10″ у. д. / 53.09417° пн. ш. 25.25278° у. д. / 53.09417; 25.25278
Чамяры на мапе Беларусі ±
Чамяры
Чамяры
Чамяры
Чамяры
Чамяры
Чамяры

Чамяры́[1]вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавету.

Паводле народнай легенды, яшчэ ў ХІV стагодзьдзі ў даліне ракі Валобрынка пасялілася 17 сем’яў з урочышча Падоськавічы. З Падоськавіч яны ўцякалі ад эпідэміі чумы, якая там успыхнула (у народзе на Слонімшчыне гэту хваробу называлі чамер). Паводле іншай легенды, назва вёскі Чамяры паходзіць ад расьліны чамярыцы, якой тады шмат расло ў пойме ракі Валобрынкі. У 1550 годзе вёска Чамяры (Чамяровічы, Чэмяровічы, Чамеры) упамінаецца як дзяржаўная ўласнасьць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1594 году Чамяры становяцца цэнтрам войтаўства Слонімскага староства. Праўда, з ХVІІ стагодзьдзя войтаўства знаходзілася на чыншавым становішчы, аднак землеўладальнікі рабілі спробу первесьці сялянаў у разрад цяглавых, патрабуючы ад іх выкананьня паншчыны, што выклікала з боку вяскоўцаў супраціўленьне. На працягу 1660—1690-х гадоў сяляне адмаўляліся выконваць павіннасьці і дабіліся магчымасьці плаціць толькі грашовы чынш. У 1679 годзе чыншавае становішча вёскі было пацьверджана нават каралём.

  • 2010 год — 405 чалавек
  • 1999 год — 434 чалавекі

Вядомыя ўраджэнцы й жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 321