Іван Міско

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гэта артыкул пра беларускага скульптара. Калі вам патрэбны артыкул пра беларускага паэта Анатоля Іверса, сапр — Іван Міско, глядзіце артыкул Анатоль Іверс.

Іван Міско
Ivan Misko and Inessa Sliunkova, opening of Slavianski bazar 2014.jpg
Іван Міско (зьлева) і Інэса Сьлюнькова на ўручэньні прэміі Саюзнай дзяржавы («Славянскі Базар», 2014)
Імя пры нараджэньні Іван Якімавіч Міско
Дата нараджэньня 22 лютага 1932 (87 гадоў)
Месца нараджэньня хутар Чамяры, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1954—1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (19601966)
Альма-матэр Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Занятак Скульптура
Працы Манумэнт у гонар маці-патрыёткі (1975)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1977),
Мэдаль Францішка Скарыны
(2002)

Іван Міско (нарадзіўся 22 лютага 1932; хут. Чамяры, цяпер Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — беларускі скульптар. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976), Народны мастак Беларусі (2008). Уваходзіць у Беларускі саюз мастакоў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і лясьніка. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1954—1957) у В. Б. Папова і І. М. Глебава, пазьней у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе ў галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры. З 1957 г. прадстаўляе свае творы на выстаўках. З 1960-х пераважна стварае скульптуры касманаўтаў, у тым ліку Баўгарыі, Брытаніі, Індыі, Кубы, Расеі, СССР і Францыі: Юры Гагарын (1968), Пётар КлімукБерасьці) і Міраслаў Гермашэўскі (1978), Уладзімер Кавалёнак і Валер Румін (1980), Алег Навіцкі і Клодзі Андрэ-Дээ[1]. Таксама прысьвячаў скульптуры дзеячам мастацтва і навукоўцам: Фёдар Мадораў (1967), Яўген Цікоцкі (1970), Рыгор Шырма (1978) і Андрэй Пракапчук (1960), Фёдар Фёдараў (1968). Аўтар помнікаў Ігнату Буйніцкаму (1976; вёска Празарокі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць), Івану Кабушкіну (1973; Баранавічы, Берасьцейская вобласьць), надмагільля Леаніда Бяды (1979; Усходнія могілкі, Менск), Максіму Горкаму (1981; Цэнтральны дзіцячы парк, Менск). Адзін з аўтараў манумэнта ў гонар маці-патрыёткі (1975; Жодзіна, Менская вобласьць), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.

Частка твораў знаходзіцца ў Слонімскім музэі Івана Міско.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Іван Місько: скульптура / уклад. І. Я. Місько, Г. П. Ладзісава, Л. Ф. Анцух, С. В. Тарасаў; уступ. артыкул М. П. Пенькі. — Мінск: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 144 с. ISBN 978-895-7026-94-4