Пётар Клімук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Клімук
Пётар Клімук
Пётар Клімук
Імя ў арыгіналеПётар Ільліч Клімук
Нарадзіўся10 ліпеня 1942 (76 гадоў)
Камароўка, Берасьцейскі раён, Беларуская ССР, СССР
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн За службу Радзіме 2 ступені
Пётар Клімук у Вікісховішчы

Пётар Ільлі́ч Кліму́к (нарадзіўся 10 ліпеня 1942 году) — савецкі касманаўт-беларус, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал-палкоўнік авіяцыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Берасьцейскі раён, Беларусь). Бацька ў 1944-м загінуў на фронце. Клімук навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу ў Чарнігаве і ўступіў у Савецкія паветраныя сілы ў 1964 годзе. Наступным годам ён быў адабраны для ўдзелу ў касьмічнай праграме.

Ягоным першым палётам стаўся палёт на «Саюзе-13» 18—26 сьнежня 1973 году. Затым была місія на касьмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

З 1976 году яго ўключаюць у праграму міжнародных касьмічных палётаў, і яго трэці і апошні вылет у касьмічную прастору адбыўся ўлетку 1978-га[1] разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».

Клімук адзначаны наступнымі ўзнагародамі: Герой Савецкага Саюзу (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдзкага Крыжа, Залаты мэдаль імя Цыялкоўскага, Залаты мэдаль імя Гагарына, а таксама Залаты мэдаль ад Польскай акадэміі навук. Ён зьяўляецца ганаровым грамадзянінам такіх гарадоў як Калуга, Гагарын, і Джэзкаган.

Пётар Клімук — аўтар двух кніг пра палёты ў космас: «За зорамі» і «Атака на бязважкасьць».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пётар Клімуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў