Перайсьці да зьместу

Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 09:06, 4 лістапада 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
ВПС і ВСПА Беларусі

Эмблема ВПС і СПА РБ
Гады існаваньня з 2001 г.
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Тып Вайскова-паветраныя сілы й Войскі супрацьпаветранай абароны
Функцыя Прыкрыцьцё гарадоў і войскаў ад удараў з паветра
Узбраеньне Верталёты, самалёты, зэнітныя ракетныя комплексы
Дзейны камандзір Алег Двігалёў

Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі — адзін зь відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створаны 8 лістапада[1] 2001 году ў выніку аб’яднаньня Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь з Войскамі супрацьпаветранае абароны. Прызначаны для прыкрыцьця адміністрацыйных, ваенных, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь і груповак яе войскаў ад удараў суперніка з паветра, а таксама для паразы аб’ектаў і войскаў суперніка й забесьпячэньня баявых дзеяньняў Сухапутных войскаў.

Структура

Сьцяг ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь

ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:

Арґанізацыйна, ВПС і войскі СПА ўключаюць:

Пункты базаваньня

Баявы склад

На красавік 2012 г. войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі налічвалі звыш 500 вайскоўцаў і асобаў цывільнага пэрсаналу. Асабовы склад штодня падчас баявога дзяжурства суправаджаў звыш 400 паветраных суднаў. На ўзбраеньні стаялі аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня «Бор», «Паляна-РБ» і «Рыф-Р» беларускай распрацоўкі і вытворчасьці[3].

Пазначэньне фармаваньня ці часьці Узбраеньне й абсталяваньне Месца разьмяшчэньня
Камандаваньне Ваенна-паветраных сілаў і войскаў СПА Менск
  Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне Мачулішчы
  Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне Баранавічы
61-я зьнішчальная авіябаза Су-30

МІГ-29

Баранавічы
50-я зьмяшаная авіябаза Іл-76АД

Ан-12 Ан-26

Мачулішчы
116-я ґвардзейская Радомская Чырванасьцяжная штурмавая авіяцыйная база Су-25

Су-25УБ

Ліда
206-ы цэнтар падрыхтоўкі лётнага складу L-39 Ліда
483-я база аховы, абслугоўваньня й забесьпячэньня Менск
8-я радыётэхнічная брыгада Баранавічы
49-ы радыётэхнічны полк Валер'янава
56-ы Тыльзіцкі асобны полк сувязі Менск
83-ы асобны інжынэрна-аэрадромны полк Бабруйск
1-ы зэнітна-ракетны полк Горадня
15-я зэнітная ракетная брыгада зэнітныя ракетныя комплексы «Тор-М2К» і «С-300» Фаніпаль
29-я зэнітна-ракетная брыгада Барысаў
56-я зэнітна-ракетная брыгада Слуцак
115-ы зэнітна-ракетны полк Берасьце
120-я Яраслаўская зэнітна-ракетная брыгада Баранавічы
302-я зэнітна-ракетная брыгада Даманава
377-ы зэнітна-ракетны полк Полацак
825-ы зэнітна-ракетны полк Полацак
927-ы цэнтар падрыхтоўкі й ужываньня бесьпілотных авіяцыйных комплексаў Бяроза

Тэхніка і ўзбраеньне

Крыніцы [4][5][6]

Тып Вытворчасьць Выява Колькасьць Нататкі
Самалёты
Баявыя самалёты
Су-27

Су-27УБ

СССР СССР/ Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 20

3

Беларуская мадэрнізацыя й рамонт
МІГ-29 / МІГ-29БМ

МІГ-29УБ

СССР СССР/ Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 40

1

Беларуская мадэрнізацыя й рамонт з 2002 году
Су-25

Су-25УБ

СССР СССР 70

6

Транспартныя самалёты
Іл-76М СССР СССР 4
Ан-26 СССР СССР 6
Навучальныя самалёты
L-39 Сьцяг Чэхіі ЧССР 10
Верталёты
Транспартныя верталёты
Мі-8 СССР СССР 125
Мі-6 СССР СССР 29
Мі-26 СССР СССР 14
Ударныя верталёты
Мі-24В СССР СССР 50
Выведвальныя верталёты
Мі-24К СССР СССР 8
Мі-24Р СССР СССР 8
СПА
С-300ПС СССР СССР 2 дывізіёна Пастаўлены ў 2005—2006 гадах са складу УС РФ, аплата па бартары васьміосьнымі шасі МЗКТ-79221 для ракетных комплексаў РС-12М1 «Таполя-М»
С-125 СССР СССР/ Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнізацыя
Бук СССР СССР 12 батарэяў
С-200 СССР СССР 4 дывізіёны
ЗРК «Тор-М2» Расея Расея 3 батарэі Са сьнежня 2011 г. у 120-й зэнітна-ракетнай брыгадзе (Баранавічы), у тым ліку на колавым шасі Менскага заводу колавых цягачоў[7].

Аварыйнасьць

Су-27УБМ за пятнаццаць хвілінаў да катастрофы на авіяшоў ў Польшчы

Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваных у сьнежні 2007 году, з траўня 1997 году ў ВПС і ВСПА Беларусі не было ніводнага авіяцыйнага здарэньня[8]. Катастрофа зьнішчальніка Су-27 у 2009 годзе стала, верагодна, першаю стратаю за 12 гадоў. Інфармацыя пра колькасьць лётных здарэньняў у 1990-я гады адсутнічае, вядомыя толькі некаторыя выпадкі.

  • 23 траўня 1996 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-27. Пілёт Уладзімер Карват адвёў падальную машыну ад населенага пункту й быў пасьмяротна ганараваны званьнем Героя Беларусі.
  • 24 траўня 1997 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-17, пілёт Сяргей Пагрэбан загінуў[9].
  • 30 жніўня 2009 году падчас выступу на авіяцыйным шоў у Польшчы разьбіўся Су-27УБМ. Загінулі абодва чальцы экіпажа — палкоўнікі Аляксандар Марфіцкі й Аляксандар Жураўлевіч[10].
  • 21 красавіка 2010 году падчас трэніравальнага палёту ва ўмовах абмежаванае бачнасьці адбылося сутыкненьне ў паветры двух самалётаў МІГ-29. Пілот аднаго з самалётаў катапультаваўся. Іншы самалёт пасьпяхова прызямліўся на базавым аэрадроме.[11]
  • 29 лістапада 2011 году поруч Пружанаў разьбіўся верталёт Мі-24, загінулі тры чалавекі[12].
  • 12 чэрвеня 2012 году паблізу вёскі Навіны Наваградзкага раёну разьбіўся Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы; пілёт Мікалай Грыднеў загінуў[13].

Здарэньні

  • 12 верасьня 1995 году тры паветраныя шары, якія змагаліся за кубак Гордана Бэнэта, заляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на той факт, што арґанізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні й што пляны палётаў былі таксама прадстаўленыя, беларускія вайскова-паветраныя сілы зьбілі адзін паветраны шар. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў. З двух астатніх паветраных шароў адзін быў змушаны адразу экстрана прызямліцца, а іншы прызямліўся празь дзьве гадзіны пасьля здарэньня з прычыны пагаршэньня надвор’я. Экіпажы двух паветраных шароў былі аштрафаваны за ўезд у Беларусь бязь візы, а затым вызваленыя[14][15].
  • 4 ліпеня 2012 году швэдзкі самалёт выляцеў з аэрадрому ў Пацюнах (Летува, Ковенскі раён), перасёк мяжу беларускае паветранае прасторы ў раёне Дзевянішак (побач з Салечнікамі ды Іўем), праляцеў над Івянцом[16] і, па некаторых меркаваньнях, лятаў нават над Менскам[17]. Паводле сьцьверджаньняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, лётчыкі скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаныя цацкі ў выглядзе мядзьведзяў з улёткамі, што заклікалі да абароны свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілёты заўляюць, што ў выпадку затрыманьня беларускімі ўладамі яны плянавалі знайсьці прытулак у амбасадзе Швэцыі і што акцыя плянавалася цэлы год, таксама ў раёне Менску іх выклікалі дыспэтчары менскага аэрапорту. У мэтах пілётаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі, але потым пілёты пабаяліся гэта рабіць[18].

Спачатку кіраўніцтва Беларусі адмаўляла факт парушэньня мяжы, але потым прызнала яго[19]. 31 ліпеня 2012 г. Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі ґенэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі ґенэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[20]. Да таго ж, Прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[21]

Крыніцы

  1. ^ Алена Дзядзюля. Паветраная варта // Плацдарм. — 30 сакавіка 2011. — № 2 (2). — С. 6.
  2. ^ Вераніка Канюта. Баромэтр ваеннай мэтэаралёгіі // Плацдарм. — 3 красавіка 2012. — № 2 (10). — С. 4.
  3. ^ Вераніка Канюта. Мірнае неба — іх заслуга // Зьвязда : газэта. — 7 красавіка 2012. — № 68 (27183). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Military Balance 2010
  5. ^ Міністэрства абароны РБ — Фотаальбом(недаступная спасылка)
  6. ^ TUT.BY | НАВІНЫ — Бамбавікі «Су-24» выведзены са складу ВС Беларусі — Грамадства — 21.02.2012, 13:51
  7. ^ Сымон Сьвістуновіч. 120-ая пераўзбройваецца // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2011. — № 249 (27113). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ У ВПС Беларусі ўжо 10 гадоў адсутнічаюць авіяцыйныя здарэньні (рас.)
  9. ^ Войска, № 3, 1997
  10. ^ Вячаслаў Будкевіч (30 жніўня 2009) Папярэдняя вэрсія катастрофы беларускага Су-27 — пападаньне птушкі ў паветразаборнік рухавіка зьнішчальніка Грамадзтва. БелаПАНПраверана 25 красавіка 2012 г.
  11. ^ У Беларусі разьбіўся МІГ-29, лётчык катапультаваўся
  12. ^ У Пружанскім раёне разьбіўся ваенны верталёт(недаступная спасылка), Камсамольская праўда (29 лістапада 2011) (рас.)
  13. ^ Пад Навагрудкам разбіўся вайсковы самалёт. Пілот загінуў // nn.by
  14. ^ state.gov
  15. ^ balloonlife.com
  16. ^ Жыхары Івянца: Мы бачылі і самалёт, і мядзьведзяў // Радыё Свабода
  17. ^ Новае відэа дэсанту мядзьведзікаў: самалёт над Менскам // Наша Ніва
  18. ^ Швэд-«медзьведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Менску аэрапорт нас выклікаў // Наша Ніва
  19. ^ Палітыка. Лукашэнка прызнаў факт палёту шведаў. «Вінаватыя панясуць адказнасць»
  20. ^ Мікола Бугай. Рачкоўскі і Пахмелкін у адстаўцы за плюшавы дэсант // Наша Ніва, 31 ліпеня 2012 г. Праверана 24 кастрычніка 2014 г.
  21. ^ Сяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер

Вонкавыя спасылкі