Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Герб узору 1991 году
Герб узору 1991 году

Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня Вітаўта Вялікага. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў, што ўвасабляе ідэю абароны Бацькаўшчыны. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную або сінюю тарчу з залатым патрыяршым крыжам. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж. З асноўных колераў Пагоні — нацыянальных колераў беларусаў — утвараецца беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

14 траўня 2007 году атрымаў афіцыйны статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці Беларусі. З 10 красавіка 1990 году варыянт Пагоні — дзяржаўны герб Летувы.
(артыкул цалкам…)

2020 год
2020 год

Інстытут мікрабіялёгіі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1975 году.

На 2022 году ўваходзіў у склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся дзяржаўнаму навукова-вытворчаму аб’яднаньню «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі». Аказваў паслугі вызначэньня актыўнасьці фэрмэнтаў, а таксама вызначэньня і захоўваньня мікраарганізмаў. Вырабляў біялягічныя сродкі для ачысткі вады і глебы, вэтэрынарныя лекі і кармавыя дадаткі для жывёлагадоўлі, палімэразна-ланцуговыя рэагенты для мэдыцыны, пэстыцыды і ўгнаеньні для расьлінаводзтва, фэрмэнты для харчовай прамысловасьці. Набіраў у асьпірантуру на спэцыяльнасьці біятэхналёгія і мікрабіялёгія. Інстытут захоўваў Беларускую калекцыю непатагенных мікраарганізмаў, якая была галоўным сховішчам уласьцівых і прамыслова каштоўных штамаў мікраарганізмаў Беларусі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Клёд Алегр (87 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Джэймз Кук
Джэймз Кук

8 студзеня:

  • 1297Манака атрымала незалежнасьць
  • 1660Паўночная вайна: войскі Рэчы Паспалітай на чале з М. К. Пацам занялі Мітаву ў Курляндыі
  • 1778Джэймз Кук (на выяве) адкрыў Гавайскія астравы
  • 1838Альфрэд Вэйл прадэманстраваў тэлеграфную сыстэму, якая выкарыстоўвала коды з кропак і працяжнікаў (папярэдніца азбукі Морзэ)
  • 1919 — абвяшчэньне Менску сталіцаю БССР
  • 1935 — у Менску пачалася Ўсебеларуская канфэрэнцыя гісторыкаў
  • 1954 — скасаваньне Бабруйскае, Баранавіцкае, Палескае, Пінскае і Полацкае абласьцей БССР
  • 1961 — 75% грамадзянаў Францыі на рэфэрэндуме выказаліся за прызнаньне незалежнасьці Альжыра
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—30 лістапада)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.