Шчыт (сузор’е)
Шчыт | |
Лацінская назва | Scutum |
---|---|
· у родным склоне | Scuti |
· скарот | Sct |
Простае ўзьняцьцё | 18,7г |
Схіленьне | −10° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 109 кв. гр. (84-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 7 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | α Scuti (3,85m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 3398 (41,54 сьв. г., 12,74 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Мэтэорныя патокі | Чэрвеньскія Скутыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня. |
Шчыт (па-лацінску: Scutum, Sct) — дробнае сузор’е на поўдзень ад нябеснага экватару, створанае ў XVII стагодзьдзі. У Беларусі можна назіраць увесну, улетку ды ўвосень.[1]
Адметнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Шчыце маюцца некалькі расьсеяных скупнасьцяў, а таксама шаравая скупнасьць і плянэтарная туманнасьць. Найвядомейшыя аб’екты глыбокага космасу — M11 (Скупнасьць Дзікая Качка) і расьсеяная скупнасьць M26 (NGC 6694). Шаравая скупнасьць NGC 6712 і плянэтарная туманнасьць IC 1295 знаходзяцца ва ўсходняй частцы сузор’я — іх аддзяляюць усяго 24 кутавыя хвіліны.
Скупнасьць Дзікая Качка, найбольш адметны аб’ект сузор’я, была названая такім чынам Ўільямам Сьмітам у 1844 за падабенства з чарадой качак. Скупнасьць ляжыць за 6200 сьв. гадоў ад Зямлі і ў дыямэтры мае 20 сьветлавых гадоў. У скупнасьці месьціцца каля 3000 зорак, што робіць яе даволі населенай. Узрост скупнасьці складае каля 220 млн гадоў.[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчыт — адзінае сузор’е, назва якога ня зьвязаная з гістарычнай фігурай антычнасьці. Яно было створанае ў 1684 годзе астраномам Янам Гэвэліем, які даў сузор’ю арыгінальную назву Шчыт Сабескага (лац. Scutum Sobiescianum) у гонар перамогі войскаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Сабескага ў бітве пад Венай 1683 году.[3] Пазьней сузор’е было скарочана і набыла цяперашнюю форму.[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў Аструм 8 Архіўная копія
- ^ MacRobert, Alan So, Where Are the Wild Ducks?!. — Верасень 2012.
- ^ Star Tales ― Scutum (анг.)
- ^ Марцін Пачобут-Адляніцкі Kamunikat.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчыт (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|