Фэмінізацыя беларускай мовы
Фэмінізацыя мовы (фэмінізацыя Nomina agentis) і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове — гэта сукупнасьць моўных захадаў, скіраваных на ўстанаўленьне роўнасьці паміж паламі шляхам стварэньня альбо распаўсюджаньня жаночых формаў назоўнікаў, якія ахопліваюць прафэсіі, грады і заняткі.
Лексычныя прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «мысьлярка» як жаночая форма слова «мысьляр»
- «філёзафка» — філёзаф,
- «рэктарка» — рэктар,
- «прэзыдэнтка» — прэзыдэнт,
- «сьвятарка» — сьвятар,
- «тэарэтыца» — тэарэтык,
- «акадэміца/акадэміня» — акадэмік і г. д.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манаграфія мовазнаўцы Паўленкі закранае і разглядае ў цэлай працы пытаньне ўтварэньня фэмінінатываў.[1] Найбольш актыўны пэрыяд фармаваньня фэмінінатываў у беларускай мове ці ў старабеларускай — гэта XVI—XVII стагодзьдзі. Старабеларуская мова не разьвівалася ізалявана, але ў повязі з мовамі суседнімі, таму велічны пласт фэмінінатываў у мове нашых продкаў і расейцаў, а таксама ўкраінцаў, напрыклад, падобны («княгиня», «княжна», «пасербица», «царица» і г. д.). Пры гэтым як мова самастойная яна мела шэраг асаблівасьцяў: так, напрыклад, на ўласнабеларускай і польскай моўнай глебе сфармаваліся гэткія словы як «воеводиная», «братанка», «господарина», «корчмитка», «шинкарка», «папежничка», «выволанка», «старостянка» ды іншыя.
Актуальнасьць фэмінізацыі мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускі клясычны правапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мовазнаўчых колах можна вылучыць дзьве плыні на прадмет дадзенага пытаньня. Першая — тарашкевіца, асабліва ейная сучасная вэрсія «Беларускі клясычны правапіс», апрацаваная журналістамі і мовазнаўцамі газэты «Наша Ніва», ARCHE і іншымі, якія прытрымліваюцца правілаў і нормаў дарэформнай мовы. Гэтая плынь фэмінізуе назовы пасадаў і прафэсіяў. Так, прадстаўнік гэтай плыні — Ян Станкевіч — спыняўся ў сваіх працах на пытаньні фэмінізацыі назоўнікаў, што абазначаюць пасаду, прафэсію ці тып заняткаў. Альтэрнатыўны граматыст рупіцца аб чысьціні мовы і гаворыць аб натуральнасьці суфіксаў ыц-а, іц-а ў беларускай мове («караліца», «цэсарыца», «царыца», «нямчыца», «жыдзіца», «пранцузіца»)[2].
Афіцыйны беларускі правапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другая плынь — афіцыйны беларускі правапіс. Так, напрыклад, у «Стылістыцы беларускай мовы» М. Цікоцкага адзначаецца, што:
«У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсьць адпаведная форма жаночага роду… Формы жаночага роду з суфіксам -ш, -к, -іц-а, -ыц-а, -ых-а — уласьцівасьць размоўнага стылю».[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паўленка М. А. Нарысы па беларускаму словаўтварэнню. Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове. Менск, 1978.
- ^ Станкевіч Ян, Збор твораў у двух тамах, Том 2, Аб некаторых словах і хормах нашае мовы, с. 153.
- ^ Цікоцкі М. Я., Стылістыка беларускай мовы, Менск, Вышэйшая школа, 1976, с. 153—154
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіпэдыя мае праект «Беларуская мова» |