Трыкутнік (сузор’е)
Трыкутнік | |
Лацінская назва | Triangulum |
---|---|
· у родным склоне | Trianguli |
· скарот | Tri |
Простае ўзьняцьцё | 2г |
Схіленьне | +30° |
Квадрант | NQ1 |
Плошча | 132 кв. гр. (78-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 15 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | β Tri (3,00m) |
Найбліжэйшая зорка | δ Tri (35,29 сьв. г., 10,82 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Памежныя сузор’і | Андрамэда Рыбы Баран Пэрсэй |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня. |
Трыку́тнік (па-лацінску: Triangulum) — невялікае сузор’е на паўночным небе. Яго назва на лацінскай значыць «трыкутнік», што адрозьнівае яго ад Паўднёвага Трыкутніку ў паўднёвым небе. Назва паходзіць ад трох найярчэйшых зорак трэцяй і чацьвертай велічыні, што ствараюць амаль раўнаплечы доўгі і вузкі трыкутнік. Трыкутнік быў адным з 48 сузор’яў, апісаных астраномам II стагодзьдзя Пталемэем, і застаецца адным з 88-і сучасных сузор’яў.
Адметнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зоркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сузор’і Трыкутніка няма зорак першай зорнай велічыні. Найярчэйшай зоркай лічыцца белы гігант β Трыкутніка (3,00m). Другой паводле яскравасьці зоркай зьяўляецца жоўта-белы субгігант α Трыкутніка (3,41m) — знаходзіцца ў вяршыне трыкутніка.
Аб’екты глыбокага космасу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1600-х гадох Джаваньні Батыста Гад’ерна адкрыў Галяктыку Трыкутніку, якую пазьней у свой каталёг дадаў Шарль Мэсье. Яна знаходзіцца ў Мясцовай групе, за 2,3 млн сьв. г., і мае зорную велічыню 5.8m. У цёмную ноч без аблокаў галяктыку можна пабачыць няўзброеным вокам. Пры сьветлавым забруджваньні Галяктыка Трыкутніка ня бачная нават у малыя тэлескопы і біноклі. Дыямэтар Галяктыкі Трыкутніка складае 46 000 сьветлавых гадоў — яна меншая за Галяктыку Андрамэды і Млечны Шлях.
Акрамя M33, у сузор’і знаходзяцца некалькі цьмяных галяктык з Новага агульнага каталёгу, зорная велічыня якіх не перавышае 11m. Сярод іх — сьпіральная галяктыка NGC 925 і NGC 672, сьпіральная галяктыка зь перамычкай.
|