Сьвятая Люсія
Сьвятая Люсія Saint Lucia | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: «The Land, The People, The Light» («Зямля, людзі, сьвятло») | |||
Дзяржаўны гімн: ««Sons and Daughters of Saint Lucia»» | |||
Афіцыйная мова | ангельская | ||
Сталіца | Кастрыз | ||
Найбуйнейшы горад | Кастрыз | ||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Элізабэта ІІ Дэйм Луісі | ||
Плошча • агульная • адсотак вады |
193-е месца ў сьвеце 620 км² 1,6 | ||
Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
193-е месца ў сьвеце 160 765 620/км² | ||
СУП • агульны (2002) • на душу насельніцтва |
197 месца ў сьвеце $0,866 млрд $5950 | ||
Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) | ||
Часавы пас • улетку |
UTC-4 (UTC-4) -4 (UTC-4) | ||
Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
22 лютага 1979 | ||
Аўтамабільны знак | WL | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lc | ||
Тэлефонны код | +1758 | ||
Сьвятая Люсія — выспавая краіна ў Карыбскім моры, знаходзіцца на высьпе з такой жа назвай. Выспа разьмешчаная ў архіпэлягу Наветраных выпаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова выспа была заселеная караібамі. Для эўрапейцаў выспу адкрыў Хрыстафор Калюмб 13 сьнежня 1502 году. З 1650 году адбываліся спробы калянізацыі выспы французамі і брытанцамі. У 1803 годзе Сьвятая Люсія канчаткова перайшла пад кантроль Вялікабрытаніі. З 1958 да 1962 году ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Заходняй Індыі. 22 лютага 1979 году выспа атрымала незалежнасьць. З 1990 году Сьвятая Люсія знаходзіцца ў эканамічным зьвязе з Дамінікай, Грэнадай і Сьвятым Вінцэнтам і Грэнадзінамі.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятая Люсія — гэта канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя была прынятая ў 1979 годзе. Кіраўнік дзяржавы — брытанскі манарх, які кіруе краінай праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які складаецца з сэнату (11 сэнатараў, якіх назначае губэрнатар), і Палаты Сходаў (17 дэпутатаў, якія выбіраюцца на агульных выбарах на пяцігадовы тэрмін). Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца губэрнатарам па прапанове прэм’ер-міністра. На пасаду губэрнатарам назначаецца кіраўнік парлямэнцкай большасьці.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспа Сьвятая Люсія мае вульканічнае паходжаньне. Паверхня ўзвышаная, мае гарысты характар, у заходняй частцы выспы знаходзіцца кратэр вулькана Куалібу (вышыня 777 м), апошняе вывяржэньне адбылася ў 1766 годзе. Самая высокая кропка выспы знаходзіцца на вышыні 950 м. Уздоўж узьбярэжжа знаходзяцца каралавыя рыфы. Клімат — экватарыяльны, вільготны. Летам і ўвосень выспа знаходзіцца пад уплывам трапічных цыклёнаў.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятая Люсія дзеліцца на 11 акругаў:
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 7% СУП краіны прыходзіцца на сельскую гаспадарку, 20% — на прамысловасьць, 73% — паслугі. Працаздольнае насельніцтва разьмеркаванае ў эканоміцы наступным чынам: сельская гаспадарка — 22% , прамысловасьць — 25%, паслугі — 54%.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца бананы, какосавыя арэхі, манга, какава, цукровы трысьнёг.
Аднак складаная міжнародная каньюнктура ў гандлі сельскагападарчымі культурамі выклікала неабходнасьць дывэрсыфікацыі эканомікі выспы. Краіна пачала прыцягваць замежныя грошы ў банкаўскую сфэру і турызм. Прамысловы сэктар эканомікі самы разьвіты, сярод краінаў Карыбскага мора.
Разьвіцьцё атрымала пераапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі, вытворчасьць тканіны, адзеньня, мэблі.
Турызм забясьпечвае каля 50% нацыянальнага прыбытку. Штогод краіну наведвае каля 300 тыс. турыстаў.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]96% насельніцтва Сьвятой Люсіі складаюць мурыны і мулаты — нашчадкі афрыканскіх рабоў, каля 3% — індусы, 1% — эўрапейцы. Большасьць насельніцтва (90%) — каталікі, 3% — англікане, 7% — пратэстанты. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але значная колькасьць насельніцтва ужывае патуа — крэольская мова на аснове францускай. Гарадзкое насельніцтва складае 48% насельніцтва, сельскае — 52%.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятая Люсія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў