Перайсьці да зьместу

Кастрыз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастрыз
анг. Castries
Сьцяг Кастрыз
Першыя згадкі: 1650
Краіна: Сьвятая Люсія
Акруга: Кастрыз
Плошча: 79 км²
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 70 000 чал.
шчыльнасьць: 886,08 чал./км²
Часавы пас: UTC-4
Геаграфічныя каардынаты: 14°1′0″ пн. ш. 60°59′0″ з. д. / 14.01667° пн. ш. 60.98333° з. д. / 14.01667; -60.98333Каардынаты: 14°1′0″ пн. ш. 60°59′0″ з. д. / 14.01667° пн. ш. 60.98333° з. д. / 14.01667; -60.98333
Кастрыз на мапе Сьвятой Люсіі
Кастрыз
Кастрыз
Кастрыз
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://castriescity.com/

Кастрыз (па-ангельску: Castries) — сталіца і самы вялікі горад Сьвятой Люсіі, адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Кастрыз. Зьяўляецца буйным портам Карыбскага мора. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. жыхароў. Горад знаходзіцца на паўночна-заходнім узьбярэжжы вострава. Порт гораду прымае як буйныя круізныя караблі, так і невялікія яхты. У горадзе існуюць шматлікія кітайскія рэстараны, супэрмаркеты і іншыя разнастайныя гандлёвыя пункты. Шырокае разьвіцьцё ў горадзе атрымала сыстэма паслугаў таксі. У Кастрыз знаходзіцца адзіная на ўвесь востраў пошта, таму што ў астатняй частцы краіны звычайныя паштовыя адрасы не ўжываюцца. Уся пошта ідзе праз галоўны паштовы офіс Кастрыз.

Горад быў заснаваны французамі ў 1650 годзе пад назвай Карэнадж, назва была зьмененая ў 1756 годзе ў гонар маркіза дэ Кастрыза, камандуючага францускімі войскамі на Корсыцы.

Тройчы горад быў зруйнаваны пажарамі, у 1785, 1812 і ў 1948 гадах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кастрызсховішча мультымэдыйных матэрыялаў