Сьвянцянскі раён
Выгляд
Сьвянцянскі раён | |
Švenčionių rajono savivaldybė | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | раён Летувы |
Уваходзіць у | Віленскі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Сьвянцяны |
Улучае | 14 старостваў |
Найбольшы горад | Новыя Сьвянцяны, Падбродзьдзе |
Кіраўнік | Вітаўт Вігеліс |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2007) | 31 130 (0,9%, 38-е месца) |
Шчыльнасьць | 18,9 чал./км² |
Плошча | 1692 км² (2,6%, 9-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 183 ± 70 м[1] |
Месцазнаходжаньне Сьвянцянскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-49 |
Тэлефонны код | +387 |
Паштовыя індэксы | 18116[1] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сьвянцянскі раён (па-летувіску: Švenčionių rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім павеце Летувы. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы краіны, каля мяжы зь Беларусьсю. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічных рэгіёнаў Дзукія і Аўкштота.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе Сьвянцянскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 3 гарады — Сьвянцяны, Новыя Сьвянцяны і Падбродзьдзе;
- 3 мястэчкі — Гадуцішкі, Калтыняны і Лабанора;
- 602 вёскі.
Колькасьць насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Новыя Сьвянцяны — 6923 чал;
- Падбродзьдзе — 6525 чал;
- Сьвянцяны — 5684 чал;
- Гадуцішкі — 778 чал;
- Цырклішкі — 579 чал;
- Павявёрка — 423 чал;
- Прэны — 414 чал;
- Каркажышкі — 365 чал;
- Сена Пасамуна — 359 чал;
- Сьвіркі — 359 чал;
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Сьвянцянскага раёну ўваходзяць 14 старостваў:
- Гадуцішкаўскае (па-летувіску: Adutiškio seniūnija)
- Цырклішкаўскае (па-летувіску: Cirkliškio seniūnija)
- Калтынянскае (па-летувіску: Kaltanėnų seniūnija)
- Лабанорскае (па-летувіску: Labanoro seniūnija)
- Магунскае (па-летувіску: Magūnų seniūnija)
- Падбродзкае (па-летувіску: Pabradės seniūnija)
- Падбродзкае гарадзкое (па-летувіску: Pabradės miesto seniūnija)
- Сарскае (па-летувіску: Sarių seniūnija)
- Наваструнскае (па-летувіску: Strūnaičio seniūnija)
- Сьвіркаўскае (па-летувіску: Svirkų seniūnija)
- Новасьвянцянскае (па-летувіску: Švenčionėlių seniūnija)
- Новасьвянцянскае гарадзкое (па-летувіску: Švenčionėlių miesto seniūnija)
- Сьвянцянскае (па-летувіску: Švenčionių seniūnija)
- Сьвянцянскае гарадзкое (па-летувіску: Švenčionių miesto seniūnija)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвянцянскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
- ^ а б Švenčionių rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)