Стакгольм (лэн)
Стакгольм | |
па-швэдзку: Stockholms län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Стакгольм |
Дата ўтварэньня | 1714 |
Ляндсгёўдынг | Анна Чынбэрг Батра |
Насельніцтва (2023) | 2 454 821 (1-е месца) |
Шчыльнасьць | 353 чал./км² |
Плошча | 6 519 км² (16-е месца) |
Шырата | Паўночная 59°20’ |
Даўгата | Усходняя 18°10’ |
Лэн Стакгольм на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-AB |
Код аўтам. нумароў | AB |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Стакгольм (па-швэдзку: Stockholms län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі. Мяжуе з лэнамі Ўпсала і Сёдэрманлянд, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Лэн Стакгольм разьмешчаны на частках тэрыторыі двух ляндскапаў: Уплянд (у тым ліку Русьляген) і Сёдэрманлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Стакгольм.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лэн Стакгольм разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі і зьяўляецца сталічным рэгіёнам. Падзяляецца на 26 камунаў. Мае выйсьце да Балтыйскага мора і возера Мэлярэн. У лэне пражывае больш за пятую частку насельніцтва Швэцыі (амаль 2,5 млн чал. па стане на 31 сьнежня 2023 г.). Тут разьмешчана сталіца дзяржавы — Стакгольм.
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі (урбаністычнымі адзінкамі) лэну Стакгольм зьяўляюцца Стакгольм (1 617 407 чал.), Салянтуна ок Упляндс Вэсьбю (149 701 чал.), Сёдэртэлье (76 320 чал.), Тумба (46 014 чал.), Лідынгё (44 091 чал.), Акэрсбэрга (35 747 чал.), Валянтуна (33 336 чал.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стакгольм (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў