Перайсьці да зьместу

Тумба (Швэцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тумба
Населены пункт
Чыгуначная й аўтобусная станцыі Тумбы
Чыгуначная й аўтобусная станцыі Тумбы
Краіна Швэцыя
Лэн Стакгольм
Камуна Бутчурка, Салем
Геаграфія
Плошча 17,74 км²
Часавы пас
Каардынаты 59°12′ пн. ш. 17°49′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 40 832 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 08
Сайт www.tumbacentrum.se
Тумба на мапе Швэцыі
Тумба
Тумба
Тумба

Тумба (па-швэдзку: Tumba) — горад (урбаністычная адзінка) у Швэцыі, у лэне Стакгольм, прыкладна за 20 км на паўднёвы захад ад Стакгольму. Большая частка Тумбы ўваходзіць у склад камуны Бутчурка і зьяўляецца яе адміністрацыйным цэнтрам, а меншая — у склад камуны Салем. Гістарычна належыць да ляндскапу Сёдэрманлянд. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году складала 40 832 чалавекі.

Тумба ўзьнікла як паселішча пры чыгуначнай станцыі. З 1862 году была ў складзе вясковай камуны Бутчурка. У 1904 годзе атрымала статус муніцыпальнага мястэчка, якога была аднак, пазбаўлена ў 1956 годзе. З 1971 году зьяўляецца цэнтрам камуны Бутчурка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тумба (Швэцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў