Вікіпэдыя:Пяць слупоў: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак, стыль |
д стыль |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
| |
| |
||
|- |
|- |
||
|[[Файл:OrangePillar.svg|47пкс|alt=Аранжавы слуп (4: Ветлівасьць)]] || {{якар|4|Аранжавы|Ветлівасьць}}'''[[ВП:Ветлівасьць|Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны]]'''. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі-[[Вікіпэдыя:Вікіпэдыйцы|вікіпэдыйцамі]], нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся [[ВП:Этыкет|этыкету Вікіпэдыі]] і пазьбягайце [[ВП:Унікайце асабістых выпадаў|асабістых выпадаў]], абразаў, пагрозаў і агрэсіі. У дыспутах шукайце [[ВП:Кансэнсус|кансэнсус]], пазьбягайце [[ВП:Войны рэдагаваньняў|войнаў рэдагаваньняў]], і |
|[[Файл:OrangePillar.svg|47пкс|alt=Аранжавы слуп (4: Ветлівасьць)]] || {{якар|4|Аранжавы|Ветлівасьць}}'''[[ВП:Ветлівасьць|Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны]]'''. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі-[[Вікіпэдыя:Вікіпэдыйцы|вікіпэдыйцамі]], нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся [[ВП:Этыкет|этыкету Вікіпэдыі]] і пазьбягайце [[ВП:Унікайце асабістых выпадаў|асабістых выпадаў]], абразаў, пагрозаў і агрэсіі. У дыспутах шукайце [[ВП:Кансэнсус|кансэнсус]], пазьбягайце [[ВП:Войны рэдагаваньняў|войнаў рэдагаваньняў]], і помніце, што {{PLURAL:{{КОЛЬКАСЬЦЬ_АРТЫКУЛАЎ:R}}|існуе яшчэ {{КОЛЬКАСЬЦЬ_АРТЫКУЛАЎ}} артыкул у|існуюць яшчэ {{КОЛЬКАСЬЦЬ_АРТЫКУЛАЎ}} артыкулы ў|існуюць яшчэ {{КОЛЬКАСЬЦЬ_АРТЫКУЛАЎ}} артыкулаў у}} беларускай Вікіпэдыі, над якімі можна бясконца працаваць. Дзейнічайце сумленна, [[ВП:Не даводзьце да абсурду|ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду]], і [[ВП:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў|кіруйцеся сумленнасьцю іншых удзельнікаў]]. Будзьце адкрытымі і [[ВП:Не чапляйцеся да пачаткоўцаў|гасьціннымі]]. |
||
|- |
|- |
||
| |
| |
Вэрсія ад 22:37, 28 верасьня 2018
Скарачэньне: ВП:5С |
---|
Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:
Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў, альманахаў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць пацьверджаны цытатамі з крыніцаў, вартых даверу. Вікіпэдыя — ня месца для публікацыі асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу, або ўласных перакананьняў. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне дэмакратыі або анархіі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць даччыныя праекты. | |
Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У пэўных выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў гледжаньня з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць якісьці з варыянтаў як «найлепшы пункт гледжаньня» або «непахісную ісьціну». Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта магчыма, асабліва ў спрэчных артыкулах. Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце разьвязаць канфлікт. | |
Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і пашыраць. Паважайце аўтарскае права. У сувязі з вольным ліцэнзаваньнем усяго зьместу Вікіпэдыі, ніводны ўдзельнік ня мае вынятковых правоў на той або іншы артыкул. Адпаведна, усе ўнесеныя вамі праўкі, у сваю чаргу, могуць быць бязьлітасна адрэдагаваныя, перапрацаваныя суполкай і пашыраныя ў хоць якім выглядзе. | |
Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі-вікіпэдыйцамі, нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся этыкету Вікіпэдыі і пазьбягайце асабістых выпадаў, абразаў, пагрозаў і агрэсіі. У дыспутах шукайце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў, і помніце, што існуюць яшчэ 86 466 артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, над якімі можна бясконца працаваць. Дзейнічайце сумленна, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і кіруйцеся сумленнасьцю іншых удзельнікаў. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі. | |
Вікіпэдыя ня мае нязьменных правілаў за выняткам пяці, пададзеных на гэтай старонцы. Будзьце рашучымі і ня бойцеся рабіць памылкі: атрымлівайце задавальненьне ад рэдагаваньня, бо ніхто не вымагае ад вас стварэньня ідэальных артыкулаў, хоць да гэтага, безумоўна, варта імкнуцца. Ня бойцеся штосьці сапсаваць, кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі і можа быць хутка адноўленая, таму вы ніяк ня зможаце выпадкова нашкодзіць Вікіпэдыі або незваротна выдаліць тэкст. |