Крапіўніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: vep:Kirovograd; касмэтычныя зьмены
д r2.6.5) (робат дадаў: hy:Կիրովոգրադ
Радок 155: Радок 155:
[[gl:Kirovohrad]]
[[gl:Kirovohrad]]
[[ko:키로보흐라드]]
[[ko:키로보흐라드]]
[[hy:Կիրովոգրադ]]
[[hsb:Kirowohrad]]
[[hsb:Kirowohrad]]
[[hr:Kirovograd]]
[[hr:Kirovograd]]

Вэрсія ад 06:31, 13 лютага 2013

Кіраваград
Кіровоград
Герб Кіраваграду Сьцяг Кіраваграду
Першыя згадкі: 1754
Вобласьць: Кіраваградзкая
Плошча: 103 км²
Насельніцтва: 245 700 (2009)
Тэлефонны код: +380-522
Паштовы індэкс: 25000-490
Геаграфічныя каардынаты: 48°30′36″ пн. ш. 32°16′00″ у. д. / 48.51° пн. ш. 32.266667° у. д. / 48.51; 32.266667Каардынаты: 48°30′36″ пн. ш. 32°16′00″ у. д. / 48.51° пн. ш. 32.266667° у. д. / 48.51; 32.266667
Кіраваград на мапе Ўкраіны
Кіраваград
Кіраваград
Кіраваград
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Кіраваградзкая меская рада

Кіровоград (па-ўкраінску: Кіровоград, да 1924 року — Лізаветград, у 19241934 роках — Зіноўеўск, у 19341939 роках — Кірава) — места на поўдні цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Інгул. Адміністрацыйны цэнтар Кіраваградзкай вобласьці і Кіраваградзкага раёну. Плошча 103 км². Насельніцтва 245 700 чал. (2009).

Знаходзіцца за 250 км на поўдзень ад Кіева. Вузел аўтамабільных шляхоў, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памочная, аэрапорт.

Этымалёгія назвы

Сваю назву места атрымала ў гонар расейскага савецкага палітычнага дзеяча Сяргея Кірава, які ніколі ў ім ня быў і ніякім чынам зь ім не зьвязаны.

У наш час грамадзкасьць уздымае пытаньне пра неабходнасьць перайменаваньня места (двойчы, у 1991 і 2001, праводзліся адпаведныя мескія рэфэрэндумы). Сярод прапанаваных назваў — Новаказачын[1] (гэтак звалася адна з слабодаў, на месцы якіх пазьней утварылася сучаснае места) і Лізаветград.

Гісторыя

  • 1754: заснаваньне фартэцыі Сьв. Лізаветы, зь якім зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места.
  • 1775: мястэчка вакол фартэцыі пачало звацца Лізаветградам (дагэтуль, на думку шэрагу ўкраінскіх гісторыкаў, яно мела назву Новаказачын).
  • 1784: атрымаў статус места, цэнтар павету.
  • 1797: у Наварасейскай губэрні, з 1802 — у Мікалаеўскай, а з 1803 — у Хэрсонскай губэрні
  • 1919: у складзе ЎССР.
  • 1932: у Адэскай вобласьці.
  • 1939: цэнтар вобласьці.
  • 5 жніўня 1941 — 5 студзеня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1939 — 103 тыс. чал.
  • 1959 — 132 тыс. чал.
  • 1972 — 201 тыс. чал.[2]
  • 1991 — 277,9 тыс. чал.[3]
  • 2001 — 254 тыс. чал.[4]

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасьці.

Асноўныя заводы: ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасіць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанэнтаў гідрамашынаў), ААТ «Чырвоная Зорка» (па-ўкраінску: ВАТ «Червона зірка», вытворчасьць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы), ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радiй», электроніка, сыстэмы абароны і кіраваньні для атамных электрастанцыяў).

Выдатныя мясьціны

Да гістарычна-архітэктурных помнікаў Кіраваграду належаць:

  • Катэдральны сабор Раства Багародзіцы (Грэцкая царква, 18051812);
  • Рэшткі Фартэцыі Сьв. Лізаветы (XVIII ст.);
  • Комплекс збудаваньняў вайсковага мястэчка (кан. 1840-х — пач. 1850-х);
  • Сабор Праабражэньня Гасподняга (XVIIIХІХ стст.);
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (18501875);
  • Харальная сынагога (1853).

Галерея

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ За українську назву — Новокозачин // «Вечірня газета» за 3 березня 2004 року
  2. ^ Кировоград // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  3. ^ Кировоград // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  4. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001. Чисельність наявного населення та його розподіл за статтю. Кіровоградська область, м.Кіровоград (міськрада)

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Крапіўніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA