Перайсьці да зьместу

Знаменка (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знаменка
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Кіраваградзкая
Дата заснаваньня 1869
Горад з 1938
Геаграфія
Плошча 14,8 км²
Вышыня НУМ 197 м
Часавы пас
Каардынаты 48°42′49″ пн. ш. 32°40′24″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 22 770 чал. (2018)[1]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы – 87.7%
расейцы – 3.3%
беларусы – 0.3%
малдаване – 0.3% (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-5233
Паштовы індэкс 27400
КОАТУУ 3510600000
Сайт znam.gov.ua
Знаменка на мапе Ўкраіны
Знаменка
Знаменка
Знаменка

Зна́менка (па-ўкраінску: Знам’янка) — места ў Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва — 21 000 чал.

Знаменка была заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, атрымаўшы назву ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (сёння Знаменка Другая). У 1886 г. 143 жыхары. У 1913 годзе тут пражывала каля 6 тысяч чалавек.

помнік паравозу каля чыгуначнага вакзала

Пасьля распаду Расейскай імпэрыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны (1917—1921) горад апынуўся пад уладай УНР і Халадноярскай рэспублікі . У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы канчаткова заваявалі горад. За гады Галадамора 1932—1933 і палітычных рэпрэсіяў загінуў не менш як 891 жыхар Знамянкі. З 1938 года мае статус горада.

помнік ахвярам Галадамору

У Другую Сусьветную вайну з 5 жніўня 1941 году да 9 сьнежня 1943 году горад быў акупаваны нацыстамі.

У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.

Падчас вайны на Данбасе (2014—2022 гады) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знамянчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх (Віктара Голага) названа цэнтральная вуліца горада.

Цэнтар гораду

Падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Знамянка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.

1938195919701979198920012012
14 600 11 198 27 393 29 336 33 828 29 412 24 255
Насельніцтва па роднай мове (2001)[2]
украінская моварасейскаяармянскаябеларуская
84.10% 14.78% 0.42% 0.15%