Перайсьці да зьместу

Раман Палянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Палянскі
Дата нараджэньня 18 жніўня 1933(1933-08-18)[1][2][3][…] (91 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, актор, кінапрадусар, сцэнарыст, пісьменьнік, характарны актор, кінаактор, тэатральны рэжысэр, рэжысэр, прадусар
Псэўданімы Romek
Сябра ў Акадэмія прыгожых мастацтваў[d], Польская кінаакадэмія[d] і Асацыяцыя польскіх кінэматаграфістаў[d]
Жанры фільм жахаў[d], псыхалягічны трымценьнік[d], трылер[d], драматычны фільм, ваенны фільм[d], псыхалягічны фільм-трымценьнік[d], містэрыйны фільм[d], камэдыйны фільм жахаў[d] і баявік[d]
Бацька Рышард Палянскі[d]
Маці Буля Ліблінг[d]
Дзеці Пол Рычард Палянскі[d], Маргана Палянскі[d] і Элвіс Палянскі[d]
Узнагароды
залаты мэдаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» камандор ордэна Ганаровага легіёну «Сэзар» за найлепшую рэжысуру[d] (2014) Срэбны мядзьведзь для найлепшага рэжысэра[d] (2010) прэмія Акадэміі за найлепшую рэжысуру
мэдаль „Gloria Artis“ за заслугі ў культуры прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі за дасягненьні ў сусьветным кінэматографе[d] (1999) Эўрапейская кінапрэмія за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (2006) Прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі за найлепшы фільм[d] (2010) Прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму рэжысэру[d] (2010) Прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму сцэнарысту[d] (2010) Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшы фільм[d] прэмія BAFTA за найлепшую рэжысуру[d] César Award for Best Adaptation[d] (2020) «Сэзар» за найлепшую рэжысуру[d] (2020) ганаровы грамадзянін Лодзі[d] (2000)
IMDb ID nm0000591

Раймунд Раман Т’еры Палянскі (па-польску: Rajmund Roman Thierry Polański; нарадзіўся 18 жніўня 1933 году) — рэжысэр, сцэнарыст і француска-польскі актор габрэйскага паходжаньня. Бацькі Палянскага пераехалі з Парыжу ў Кракаў у 1937 годзе, дзе пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны апынуліся ў Кракаўскім гета. За часам вайны маці і бабуля Палянскага загінулі ў Асьвенціме, дзядзька быў забіты ў Бухэнвальдзе. Раман здолеў уцячы, і доўгі час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі.

Палянскі працаваў у Вялікабрытаніі (1963—1967), ЗША (1968—1976) і Францыі (пасьля 1977 году). Свой першы паўнамэтражны фільм «Нож у вадзе» (1962) ён зьняў у Польшчы. Фільм атрымаў намінацыю на «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове. У Вялікабрытаніі Палянскі здымаў тры фільмы, пачынаючы з «Агіды» (1965). У 1968 годзе ён пераехаў у ЗША, дзе зьняў фільм жахаў «Дзіцё Размары», атрымаўшы за яго намінацыю на «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнар.

Асабістае жыцьцё кінарэжысэра было насычана трагічнымі падзеямі. Пераломны момант у жыцьці кінаматаграфіста меў месца ў 1969 годзе, калі ягоная цяжарная жонка, акторка Шэран Тэйт, была жорстка забітая чальцамі «сям’і Мэнсана». У 1976 годзе Палянскі атрымаў францускае грамадзянства. У 1977 годзе 13-гадовая амэрыканская фатамадэлька Саманта Гэйлі зьвінаваціла яго ў згвалтаваньні. 31 студзеня 1978 году, не чакаючы выраку суду, рэжысэр зьбег з ЗША ў Лёндан, а затым у Францыю. Узнагароджаны Оскарам за фільм «Піяніст».

Часта асноўнымі тэмамі ў творчасьці рэжысёра называюць гвалт, сьмерць і вуаерызм. Фільмаграфія Рамана Палянскага налічвае 22 поўнамэтражныя фільмы. Ён ёсьць уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафэстывалю (2002), «Залатога мядзьведзя» Бэрлінскага кінафэстывалю (1966), «Залатога льва» Вэнэцыянскага кінафэстывалю за прыжыцьцёвыя дасягненьні, «Оскара», «Сэзара», «Залатога Глёбуса» і прэміі «BAFTA» за найлепшую рэжысуру, а таксама «Эўрапейскай кінапрэміі» за найлепшы фільм, рэжысуру і ўнёсак у разьвіцьцё кіно.

  1. ^ Roman Polanski // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Roman Polanski // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Roman Polanski // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118595431 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]