Бэрлінскі кінафэстываль
Выгляд
| Бэрлінскі кінафэстываль | |
| па-нямецку: Internationale Filmfestspiele Berlin | |
Бэрлінскі кінафэстываль у Палацы Бэрлінале | |
| Месца | |
|---|---|
| Заснаваны | 6 чэрвеня 1951[1] |
| Афіцыйны сайт | berlinale.de (ням.) (анг.) |
| 75-ы (цяпер) | |
76-ы ►
| |
Бэрлінскі міжнародны кінафэстываль (па-нямецку: Internationale Filmfestspiele Berlin) — штогадовы міжнародны кінафэстываль, які праводзіцца з 1951 году ў Нямеччыне. Асноўным прызам зьяўляецца «Залаты мядзьведзь», то бок мядзьведзь ёсьць геральдычным сымбалем Бэрліна. Праводзіцца штогод у лютым, але да 1978 году праводзіўся ўлетку.
У адрозьненьне ад Канскага кінафэстывалю, Бэрлінале арыентаваны на прагрэсіўны геапалітычны кінэматограф. Журы надае адмысловую ўвагу таму, каб у фэстывальнай праграме былі прадстаўленыя фільмы са ўсяго сьвету, у тым ліку фільмы краін былога «Усходняга Блёку». Прэм’еры праходзяць у палацы Бэрлінале.