Палац Радзівілаў (Наваградак)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Радзівілаў
| |
Палац Радзівілаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′53.18″ пн. ш. 25°49′29.14″ у. д. / 53.5981056° пн. ш. 25.8247611° у. д.Каардынаты: 53°35′53.18″ пн. ш. 25°49′29.14″ у. д. / 53.5981056° пн. ш. 25.8247611° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Палац Радзівілаў | |
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы |
Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіўся ў цэнтры места пад адрасам Рынак, 1. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню палац Радзівілаў у Наваградку ўпамінаецца ў «Дзёньніку» князя Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», напісаным ім у пэрыяд паміж 1719—1761 гадамі. Князь зазначаў, што ў час сваіх падарожжаў неаднаразова спыняўся ў гэтым палацы.
У 1759 годзе палац перабудавалі. Па перабудове ў будынку абсталявалі пакоі пад крамы, якія здаваліся ў арэнду купцам. Крамы былі мураванымі, мелі «печы з цэглы, коміны „навылёт“, вокны з шкла».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады адабралі палац у Радзівілаў. У 1810 годзе будынак палаца набыў купец Фішар. У 1812 годзе тут спыняўся брат Напалеона Банапарта, вэстфальскі кароль Жэром Банапарт (паводле іншай вэрсіі — у сядзібе Міцкевічаў).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У міжваенны час у палацы працавала адміністрацыя места, потым да 1939 году — агульнаадукацыйная школа. 28 чэрвеня 1941 году палац згарэў у выніку авіяналёту Трэцяга Райху[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы будынак.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
С. Юндзіл, 1900 г.
-
М. Быстыдзенскі, 1911 г.
-
да 1915 г.
-
1916 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
Я. Булгак, 1926 г.
-
1930-я гг.
-
да 1939 г.
-
ліпень 1941 г.
-
ліпень 1941 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Страчаная спадчына Навагрудчыны. Частка 8. Наваградскі палац Радзівілаў(недаступная спасылка), Наваградзкі гістарычна-краязнаўчы музэй, 27 жніўня 2020 г.