Нідэрляндзкая мова
Нідэрляндзкая | |
Nederlands | |
Ужываецца ў | Нідэрлянды, Бэльгія, Сурынам, Аруба, Кюрасао, Сінт-Мартэн |
---|---|
Рэгіён | Заходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | 22 млн (2006) |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Германскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Арубе, Бэльгіі, Эўразьвязе, Нідэрляндах, Сурынаме, Кюрасао, Сінт-Мартэне |
Рэгулюецца | Nederlandse Taalunie |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | nl |
ISO 639-2(Б) | dut |
ISO 639-2(Т) | nld |
ISO 639-3 | nld |
Нідэрля́ндзкая мо́ва — мова нідэрляндцаў, належыць да групы германскіх моваў (падгрупа заходнегерманскіх моваў) індаэўрапейскай моўнай сям’і. Распаўсюджаная ў Нідэрляндах (дзяржаўная), Бэльгіі, дзе на ёй гаворыць прыблізна палова насельніцтва (дзяржаўная мова нароўні з францускай і нямецкай), Сурынаме, на Нідэрляндзкіх Антылах і на Арубе. Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.
Агульная колькасьць носьбітаў — 22 млн чалавек (16 млн у Нідэрляндах, 5 млн у Бэльгіі). Нідэрляндзкую мову часта называюць галяндзкай або флямандзкай. Насамрэч дадзеныя назовы тычацца адпаведных груп дыялектаў (Галяндыя — рэгіён у Нідэрляндах, Фляндрыя — пяць нідэрляндзкамоўных правінцыяў Бэльгіі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нідэрляндзкая або галяндзкая мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і зьяўляецца наўпростым нашчадкам протагерманскай мовы індаэўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаангельская, фрыская, ніжненямецкая мовы.
У сучаснае нідэрляндзкае мове няма склонаў (за выключэньнем дыялектаў). Ёсьць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зьліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.
Зьвесткі аб дыялектах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для нідэрляндзкае мовы характэрна вялікая колькасьць дыялектаў, толькі ў Фляндрыі іх каля дзьвюх з паловай тысячаў. У адукацыі, СМІ і ў якасьці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрляндзкая мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацьверджаны нідэрляндзкім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа артаграфіі[2].
Ад нідэрляндзкае мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.
Афрыка́анс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасяленьня фэрмэраў (па-нідэрляндзку: boer) з Галяндыі, Фляндрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Эўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.[3]
Пасьля пераходу калёніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагодзьдзя, каляністы пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвае Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрляндзкамоўнага сьвету зрабілі мову каляністаў такой, якая яна ёсьць на сёньняшні дзень, то бок афрыкаанс.[4]
На пачатку XX стагодзьдзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрляндзкае мовы стаў пераважаць над літаратурнай «эўрапейскай» мовай. У 1925 року ў канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу ад 1909 року была ўнесена папраўка, якая сьцьвярджала «нідэрлядзкае слова ў артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».[5][6] Новая канстытуцыя ад 1961 року толькі пералічала ангельскую ды нідэрляндзкую мовы ў якасьці афіцыйных.
Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90% словаў афрыкаанс маюць нідэрляндзкае паходжаньне.[7][8] Абедзьве мовы маюць высокую ступень узаемапаразуменьня, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненьні да лексыкі, напісаньня) можа быць асымэтрычнай: для нідэрлядзкамоўнага чалавека часьцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрляндзкую.[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ http://taalunieversum.org/taal/spelling/
- ^ Language Standardization and Language Change: The Dynamics of Cape Dutch
- ^ Nieuw Letterkundig Magazijn. Jaargang 16 — Nederlandstalige Zuid-Afrikaanse literatuur, 1652-1925 (page 2)
- ^ South Africa: Legislation: 1910—2008, Archontology.org
- ^ Transformation in the Judiciary — A constitutional imperative. Supreme Court of Appeal, Government of South Africa.
- ^ Language and Social History: Studies in South African Sociolinguistics (page 214)
- ^ The Dutch Language: A Survey (page 132)
- ^ Oxford Journal on Mutual Comprehensibility of Written Afrikaans and Dutch
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію нідэрляндзкай мовай |