Мурад I
Мурад I | |
Бэй і султан | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1326, |
Памёр | 28 чэрвеня 1389 (62 гады), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Баязід I, Саўджы Бэй[d] і Нэфісэ Хатун[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Гюлчычэк Хатун[d] і Кера Тамара[d] |
Бацька | Архан I |
Маці | Нілюфэр Хатун[d] |
Подпіс |
Мурад I, таксама Мурад Праведны (1319 або 1326 — 15 чэрвеня 1389) — султан Асманскай імпэрыі з 1359 па 1389 гады.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ад шлюбу асманскага султана Архана І і бізантыйскай прынцэсы Хірафіры. Ступіў на пасад пасьля сьмерці бацькі ў 1359 годзе. Ён быў першым асманскім заваёўнікам на эўрапейскай зямлі. У 1362 па яго прыказу быў створаны першы корпус янычар (аснова асманскага войска).
Мурад захапіў заходнюю Тракію, усе гарады ў даліне ракі Морыца. Падпарадкаваў усю Малую Азію, акупіраваў Заходнюю Баўгарыю, зрабіў бізантыйскага імпэратара (Ян V Палеолёг) сваім васалам. Каля 1385 году, былі захоплены Сафія і Ніш. У той жа час права на гандаль на турэцкай тэрыторыі атрымліваюць Італьянскія Рэспублікі Генуя і Вэнэцыя, якія склалі з Мурадам гандлёвыя дамовы.
Султан Мурад, са сваімі сынамі, камандаваў войскам у бітве супраць Сэрбскай імпэрыі, на Косавым Полі. Падчас бою, султан Мурад быў забіты, але яго войска атрымала перамогу. Пахаваны, як і папярэднікі Асман I і Архан I у горадзе Бурсе. Падчас кіраваньня Мурада, усе падпарадкаваныя хрысьціяне мелі права захаваць сваю веру, традыцыі і царкоўныя суды.
Наступнікам пасада стаў яго сын Баязід I.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мурад I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў