Лявон Вольскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вольскі.
Лявон Вольскі лац. Lavon Volski | |
Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі | |
Дата нараджэньня | 14 верасьня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, пісьменьнік, паэт, сьпявак, журналіст, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальнік |
Гады дзейнасьці | 1981 — цяпер |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара фартэпіяна |
Псэўданімы | Kanzler |
Гурты | |
Бацька | Артур Вольскі |
Маці | Сьвятлана Яўсеева[d] |
Узнагароды | |
Сайт | lavonvolski.com |
Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зáйдэль-Вольскі[1]; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Ягоны дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 2010)[2].
У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).
У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусьціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі[3], а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 сьнежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімерам Пугачам ды іншымі).
Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Ад 2010 году ўдзельнічае ў стварэньні перадачы радыё Свабода «Саўка ды Грышка»[4], працуе дыктарам[5]. Першая жонка Ганна Вольская (1975—2016[6]) была музычным прадусарам. У іх ёсьць дачка Адэля (нар. у 1998). У лютым 2018 году пабраўся шлюбам з Мар’янай Вольскай, вядомай пад творчым псэўданімам Яня Ядвабная[7].
У канцы 2023 году беларускія суды ўнесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Вольскага ў Telegram ды Instagram[8].
Творчы шлях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, (альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба»[9] ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet»[10]. Пасьля негалоснай забароны выступаў N.R.M. пачаў актыўна выступаць сольна. У 2010 годзе выдаў сольны дыск «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх паэтаў. У 2011 году музыкі гурту N.R.M. пачалі выступаць бяз Вольскага[11]. З Ганнай Хітрык была прэзэнтаваная песьня «А я спадзяюся і веру»[12]. У 2012 годзе Вольскі пачаў выступаць з Паўлам Аракелянам, саксафаністам гурту Apple Tea[13].
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». У 2011 пабачыў сьвет зборнік аповедаў «Міларусь» з сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[14].
Як мастак аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.
Аўтар праграмы «Назад у будучыню» і «Шыльды» на тэлеканале Белсат.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сольныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Куплеты і прыпевы (2008)
- Белая яблыня грому (2010)
- Грамадазнаўства (2014)
- Псыхасаматыка (2016)
- Гравітацыя (2019)
- Амэрыка (2020)
- Трыбунал (2021)
Супольныя праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народны Альбом (1997)
- Сьвяты Вечар 2000 (1999)
- Я нарадзіўся тут (2000)
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005)
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006)
- НезалежныЯ (2008)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. ВОЛЬСКІ ЛЯВОН (Вольский Лявон, Volski Leanid) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 62–63. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Хартыя’97, Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию» (рас.)
- ^ Сяргей Макарэвіч, Вольскага прынялі ў Саюз пісьменьнікаў, а Глобуса не пусцілі ні ў Саюз мастакоў, ні ў ПЭН // Наша Ніва, 26 кастрычніка 2010
- ^ Сяргей Будкін. (2011-05-03) Лявон Вольскі: «У Беларусі сытуацыя агульнанацыянальных Навінак» (бел.). Радыё Свабода. Праверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
- ^ Лявон Вольскі — Пра аўтара РС — Радыё Свабода. Навіны Беларусі
- ^ Лідэр гурту «Н. Р. М» Лявон Вольскі чытае прыпавесьць Васіля Быкава «Хутаранцы». Радыё Свабода.
- ^ Памерла Ганна Вольская Беларуская асацыяцыя журналістаў 23.03.2016
- ^ Лявон Вольскі ажаніўся ФОТА. Наша Ніва. Праверана 18 лютага 2018 г.
- ^ Instagram-страницу Лявона Вольского признали «экстремистской». Кого еще? (рас.). CityDog (2023-12-20). Праверана 2024-04-21 г.
- ^ Лявон Вольскі на старонцы «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
- ^ Лявон Вольский: «В Беларуси есть одна настоящая звезда» (рас.)
- ^ Лявон Вольскі: «Гэта трыа N.R.M. я б не называў „энэрэмам“» | Experty.by — белорусская музыка Experty.by 29 жніўня 2011
- ^ Відэакліп Л.Вольскага і Г.Хітрык: «А я спадзяюся і веру» Радыё Свабода 22 сакавіка 2011
- ^ Вольскі і Аракелян на Svaboda Jazz Радыё «Свабода» 5 кастрычіка 2012
- ^ Алексей Александров. (2011-09-26) Из потока новостей (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Афіцыйная старонка Архіўная копія
- Старонка ў LiveJournal
- Беларускі авангард — Вольскі (вершы)
- «Асабістая справа» на афіцыйнай хатняй старонцы N.R.M. (копія з web.archive.org)
- КУЛЬТурныя людзі: Лявон Вольскі
- «Дасье» на N.R.M.. Наша Ніва. Архіўная копія
- Лявон Вольскі на старонцы «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
- Інтэрвію з Вольскім на сайце Ultra-Music 30.05.2011
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 14 верасьня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Вольскія
- Беларускія рок-музыкі
- Беларускія сьпевакі
- Беларускія літаратары
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- N.R.M.
- Крамбамбуля
- Мроя
- Zet