Перайсьці да зьместу

Гравітацыя (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гравітацыя (музычны альбом)»)
Гравітацыя
Вокладка альбому Гравітацыя. Лявон Вольскі. 2019.
Альбом
Выдадзены2019
Жанральтэрнатыўны рок
Мовабеларуская мова
Храналёгія Лявона Вольскага
Псыхасаматыка
(2016)
Гравітацыя
(2019)
Ameryka[d]

Гравітацыя — пяты сольны музычны альбом Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя адбылася 7 лютага 2019 году.

Новы альбом Лявона Вольскага, як і папярэдні, быў запісаны ў Вільні з нарвэскім саўндпрадусарам Снорам Бэргерудам. Ён завяршае трылёгію альбомаў Грамадазнаўства (2014) і Псыхасаматыка (2016)[1]. Сродкі на запіс Гравітацыі Лявон зьбіраў праз краўдфандынг — і пасьпяхова закрыў усю суму[2].

Канцэпцыя альбому — гісторыя чалавечага жыцьця ад нараджэньня да скону. Прэзэнтацыя альбому «Гравітацыя» заплянавана ў Prime Hall 2 сакавіка.

  1. «Адсюль пачынаецца сьвет»
  2. «Апэрацыя „Адукацыя“»
  3. «Няма за кім ісьці»
  4. «Войска»
  5. «Лепшыя на сьвеце (Горшыя на сьвеце)»
  6. «Русская песня»
  7. «Зіма»
  8. «Тыя, хто»
  9. «Зьніклыя людзі»
  10. «Хай»
  11. «Човен»
  12. «Год за годам»