Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Былы касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Былы касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°07′06.24″ пн. ш. 26°06′37.94″ у. д. / 52.1184° пн. ш. 26.1105389° у. д. / 52.1184; 26.1105389Каардынаты: 52°07′06.24″ пн. ш. 26°06′37.94″ у. д. / 52.1184° пн. ш. 26.1105389° у. д. / 52.1184; 26.1105389
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Сайт bratstvopinsk.ru
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. У сярэдзіне XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і брамы-званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятой Варвары Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — анкалягічны дыспансэр.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1712 годзе ў Пінску з фундацыі Міхала Вішнявецкага і яго жонкі Кацярыны з Дольскіх збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Гэтыя будынкі выяўляюцца на мапе бэрнардынскіх кляштараў, створанай Гіршам Лябовічам у 1750—1760-я гады[1]. Кляштар уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бэрнардынаў.

У 1765—1786 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла. Гараднічы берасьцейскі В. Грабоўскі ахвяраваў на касьцёл 16 тысячаў злотых[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1795 годзе асобна ад касьцёла паставілі мураваную званіцу, накрытую дахоўкай. У XIX ст. на месцы драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, які пазьней перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1858—1875 гадох у кляштарным корпусе разьмяшчаўся манастыр Урадавага сыноду.

У 1906 годзе сабор сьвятой Варвары перадалі чыгуначнаму ведамству. 3 чэрвеня 1913 году ў саборы сьвятой Варвары вянчаліся Якуб Колас і Марыя Зьмітраўна Каменская[3].

За польскім часам і саветамі царква працягвала дзеяць. У сярэдзіне XX ст. у будынку праводзіўся рамонт.

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца на тры часткі пілястрамі вялікага ордэра і ўпрыгожваецца карнізамі і нішамі. Рытмічны падзел роўнічных бакавых фасадаў ствараецца пры дапамозе высока ўзьнятых аркавых праёмаў і лапатак у прасьценках. Аконныя праёмы, разьмешчаныя ў два ярусы, маюць паўцыркульнае завяршэньне. У выніку маскоўскай перабудовы над дахам паставілі 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай.

Усярэдзіне касьцёл перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі на адіночных падпружных арках. У заходняй частцы над уваходам разьмяшчаюцца хоры, якія абапіраюцца на два слупы. Паўкруглая апсыда падзяляецца на два ярусы намаляваным арнамэнтальным фрызам (з гірляндамі), у які пераходзіць прафіляваны карніз. У апсыдзе аднаколерны росьпіс у тэхніцы грызайль у стылі раньняга клясыцызму, які імітуе разнастайныя архітэктурные прыёмы. Так, у ніжнім ярусе разьмяшчаюцца выявы паўратонды і разыходных галерэяў, якія ўтвараюць рад пілёнаў і калёнаў карынтскага ордэру. Пад касьцёлам разьмяшчаецца крыпта, перакрытая масіўнымі крыжовымі скляпеньнямі ў два пралёты.

Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Роўнічныя фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 34
  1. ^ Баравы В., Якімовіч Ю. Пінскія касцёлы бернадзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 392.
  2. ^ Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 436.
  3. ^ Сьвятлана Яскевіч. «Сучаснаму чалавеку трэба трымацца за веру і добрую сям'ю» // Зьвязда : газэта. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000544