Перайсьці да зьместу

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′44.74″ пн. ш. 23°39′30.33″ у. д. / 52.0790944° пн. ш. 23.658425° у. д. / 52.0790944; 23.658425Каардынаты: 52°04′44.74″ пн. ш. 23°39′30.33″ у. д. / 52.0790944° пн. ш. 23.658425° у. д. / 52.0790944; 23.658425
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесьці, на гістарычным Бэрнардынскім пляцы, пры ўтоку ракі Мухаўцу ў Буг. Твор архітэктуры віленскага барока.

Комплекс Берасьцейскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Утвараў адзіны ансамбль з кляштарам бэрнардынаў. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі сьпярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касьцёл. За савецкім часам зьнішчэньне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштару і сутарэньні касьцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Абмеры касьцёла
Драўляны кляштар бэрнардынак у Замухавеччы, XVII ст.

У 1623 годзе Алена Копаць з Дольскіх заснавала ў Берасьці кляштар бэрнардынак. Першыя будынкі былі драўлянымі і стаялі за гарадзкім валам. За часамі Паўночнай вайны (1655—1660) касьцёл і кляштар згарэлі. У 1659 годзе новыя драўляныя будынкі жаночага бэрнардынскага кляштару збудавалі побач з мужчынскім[1].

У 1720-я гады на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктараў Б. Мазуркевіча і А. Даўгялы. У 1750 годзе яго кансэкравалі ў гонар Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1755—1766 гадох берасьцейскі злотнік I. Місенгілевіч аздобіў галоўны алтар. У 1781 годзе побач з касьцёлам збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштар па руйнаваньні расейскімі ўладамі, 1855 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Пазьней будынкі перабудавалі пад шпіталь.

У пачатку XX ст. былы касьцёл зруйнавалі да сутарэньняў.

У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

У 1993 годзе помнік дасьледавалі археолягі Валянтын Собаль і А. Ліпніцкая. У апошнія гады яго дасьледаваньнем займаецца Ірэна Лаўроўская. Існуе праект рэстаўрацыі помніка.

Сучасны стан помніка

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка (без трансэпта) з 2-вежавым фасадам-нартэксам і крыху больш нізкай прастакутнай апсыдай прэзьбітэрыюму. Памеры з поўначы на поўдзень 32,7 м, з усходу на захад — 15,7 м. Сутарэньні касьцёла на вышыні 2,3 м. Таўшчыня муроў — 2,8—3 м. Дах алтарнай апсыды з абодвух бакоў вылучаўся мураванымі франтонамі. Апсыда і закрысьція маюць прастакутную форму. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываўся фігурным франтонам. Сьцены падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі, аздобленымі ліштвамі[2].

Унутраная прастора перакрывалася паўцыркульнымі скляпеньнямі на падпружных арках. Інтэр’ер аздаблялі 6 пазалочаных разных алтароў. Падлога асноўнай прасторы выкладалася з цэглы, перад вялікім алтаром — з дрэва.

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла з поўдня і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор. Плян галерэйны. На першым паверсе месьціліся спавядальня, прыёмны пакой, кельля ігуменьні, трапезная, на другім паверсе — 13 манаскіх кельляў.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Грынявецкі В. Берасцейскі кляштар бернардзінак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 320.
  2. ^ Якімовіч Ю. Брэсцкі касцёл і кляштар бернардзінак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 91.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]