Перайсьці да зьместу

Кантынэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кантынэ́нт (ад лац. continens, continentis[1]) — асноўная, разам з акіянамі, адзінка падзела сьвету. Адносіцца да найвялікшых, з кропкі гледжаньня памераў, абшараў сушы на Зямлі. Фізычная геаграфія зьвяртае ўвагу на падобнасьць кантынэнтаў на астравы, яны абкружаны з усіх бакоў морамі і акіянамі, а зь іншымі кантынэнтамі злучаны толькі вузкімі стужкамі зямлі (Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, Афрыка і Азія). Некаторыя навукоўцы прапануюць розныя спосабы вызначэньня кантынэнтаў, і ў залежнасьці ад спосабу колькасьць кантынэнтаў мяняецца.

Падзел сьвету на кантынэнты.

У сваім агульным значэньні кантынэнт таксама ўключае ў сябе невялікія астравы ў вельмі кароткай адлегласьці ад берага. З навуковага пункту гледжаньня таксама ўключаюць у склад кантынэнтаў астравы, якія прымацаваныя да кантынэнтальных плітаў, як то Брытанскія астравы звычайна далучаюцца да Эўразіі.

Але часьцей за ўсё выкарыстоўваюць спосаб, у адпаведнасьці зь якім вылучаюць шэсьць кантынэнтаў:

Падзел Зямлі на часткі сьвету.

Тэрмін мацярык блізкі па сваім значэньні да кантынэнту, то бок мацярык зьяўляецца вялікім вучасткам сушы, акружаны вадой. Пры гэтым Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, злучаныя вузкім Панамскім пярэсмыкам, лічацца двума рознымі мацерыкамі. Аналягічна, двума рознымі мацерыкамі зьяўляюцца Эўразія і Афрыка, злучаныя вузкім Суэцкім каналам.

У той жа час гістарычна склалася так, што сушу Зямлі падзяляюць таксама на часткі сьвету. Гэты падзел паўстаў у эпоху геаграфічных адкрыцьцяў, калі мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя землі, як тады казалі, новыя «часткі сьвету». У адрозьненьне ад падзелу на мацерыкі, два кантынэнты Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка ўтвараюць адну частку сьвету — Амэрыку, а дзьве часткі сьвету Эўропа і Азія знаходзяцца на адным мацерыку — Эўразія. Мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіць па Ўральскіх горах, затым рацэ Урал да Касьпійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусьця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Аднак, існуюць спрэчкі наконт слушнасьці вызначэньня такой мяжа.

У адрозьненьне ад кантынэнту, частка сьвету ўключае ў сябе таксама блізкія астравы. Пры тэгым блізкасьць вызначаецца паводле гістарычнай традыцыі, а не адлегласьці.

Плошча і насельніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розныя крыніцы падаюць розныя зьвесткі пра плошчу і насельніцтва кантынэнтаў. Ніжэй прыведзена табліца прыблізнай плошчы і колькасьці насельніцтва кантынэнтаў[2].

Кантынэнт Плошча (км²) Плошча (%) Насельніцтва Насельніцтва (%) Нас. пункт
Афрыка 28 489 869 20,75 1 119 307 147 15,16 Лагас, Нігерыя
Антарктыда 12 949 940 9,44 4912[3] 0,0 станцыя Макмурда
Эўразія 51 799 761 37,74 5 233 151 221 70,85 Токіё, Японія
Паўночная Амэрыка 23 309 892 16,98 579 024 000 7,84 Мэхіка, Мэксыка
Аўстралія 5 179 976 3,77 39 901 000 0,54 Сыднэй, Аўстралія
Паўднёвая Амэрыка 15 539 928 11,32 414 332 000 5,61 Сан-Паўлу, Бразылія
  1. ^ Тлумачэньне слова «Кантынэнт». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
  2. ^ «7 Continents of the World». 7 Continents.
  3. ^ «Antarctica». CIA World Factbook. 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]