Казімер Альхімовіч
Казімер Альхімовіч | |
Казімер Альхімовіч. Фатаграфія часоў паўстаньня 1863-1864 гадоў | |
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1840[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 сьнежня 1916[1][3][4][…] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, скульптар |
Навуковая сфэра | малярства[6] |
Плынь | рамантызм |
Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал[7]. Вярнуўся ў 1869 г.[7], вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). У 1876—1877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыскіх салёнах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага накірунку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пэйзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Казімера Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Творчасьці Казімера Альхімовіча характэрная гістарычная і міталягічная тэматыка.
Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды. Паводле паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» створана карціна «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»).
Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музэі.
Ствараў карціны на тэмы беларускае, польскае й літоўскае гісторыі: «Пахаваньне Гедыміна», «Пасьля бітвы», «Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Сьмерць Глінскага ў турме» (каля 1884), «Багіня Мілда». Яго палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сыбірскай высылкі, гучыць пратэст супраць самадзяржаўя: «Сьмерць у выгнаньні», «Пахаваньне на Ўрале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніва» (1869), «Найманьне працаўнікоў» (1893), «Хата парабка» і іншыя[7].
Казімер Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Юльюша Славацкага й Адама Міцкевіча. Паводле паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» стварыў карціну «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»)
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]нумар | назва | дата напісаньня | памеры | знаходзіцца | ілюстрацыя |
1. | Па Бітве | 1874 | |||
2. | Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна | 1876 | 14, 3 × 9, 4 см | ||
3. | Абарончыя муры | 1877 | 18, 5 × 26, 6 см | ||
4. | Абарона Ольштына | 1881 | 186 × 272 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
5. | Зінгара | 1879 | 37, 5 × 29, 5 см | ||
6. | Гапляна | 1881 | |||
7. | Краявід | 1886 | 25, 5 × 37, 5 см | Нацыянальны музэй у Кракаве | |
8. | У даліне Татраў | 1887 | 41, 5 × 31, 5 см | ||
9. | Пахаваньне Гедыміна | 1888 | 220 × 350 см | Нацыянальны музэй у Кракаве | |
10. | Багіня Мілда | 1890 | 208 × 142 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
11. | Вандроўны разносьнік | 1890 | 193 × 138 см | ||
12. | Карчаваньне | 1891 | 48 × 61 см | ||
13. | Найманьне працаўнікоў | 1893 | 91 × 134, 5 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
14. | Высланцы | 1894 | 140 × 97 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
15. | Сьвіцязянка | 1898 1900 |
81 × 111 см | ||
16. | Каплічка на гары Біруты | 1899 | 41 × 30, 5 см | ||
17. | Водны млын | 1901 | 37 × 60 см | ||
18. | Над магілай Робака або Вяртаньне герояў | 1901 | |||
19. | Жніва | 1902 | 57 × 85, 5 см | Музэй у Лешна | |
20. | У крухце касьцёлу | 1904 | 41, 8 × 37 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
21. | Прыдарожны крыж | 1905 | 68 × 52 см | ||
22. | Пэйзаж з бацянам | 1905 | 62, 8 × 77 см | ||
23. | Войскі з рогам | 1907 | 108 × 65,5 см | ||
24. | Шляхціч і селянін | 1908 | 60 × 37 см | ||
25. | Адсюль ліцьвіны вярталіся | 1909 | 9 × 14 см | ||
26. | Багіня Мілда | 1910 | 133 × 76 см | Нацыянальны музэй у Варшаве | |
27. | Бірута | 1914 | 37 × 60 cm | Нацыянальны мастацкі музэй імя Мікалоюса Чурлёніса |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Kazimierz Alchimowicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ^ а б Kazimierz Alchimowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ LIMIS (лет.)
- ^ Artists of the World (ням.) — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088
- ^ Al‘chìmovìč, Kazìmìr Damìnìkavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Альхимович Казимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
- Календарыюм // Czasopis № 12/2005.
- Загідуліна М. Духоўны свет Казіміра Альхімовіча / М. Загідуліна // Мастацтва. — 1998. — № 4. — C. 28-32.
- Савук А. Жывапісец паганскай Літвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лідскі Летапісец № 12.
- Kazimierz Alchimowicz — powstaniec i malarz, Nasz Dziennik Nr 196 (3517), 22-23 sierpnia 2009
- Artyzm, K. Alchimowicz
- Kraków wczoraj i dziś, Malarstwo historyczne K. Alchimowicz
- Mieczysław Treter, w: Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935, s. 55-56. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03484-0
- T. Dobrowolski, W. Tatarkiewicz, Historia sztuki polskiej w zarysie, Tom III, Kraków 1962, s. 268;
- L. Grajewski, Bibliografia ilustracji w czasopismach polskich, Warszawa 1972, s. 14 i nast.;
- Saur Allgemeines Künstlerlexikon, Tom II, München/Leipzig 1992, s. 173 i nast.;
- Halina Stępień, Maria Liczbińska, Artyści polscy w środowisku monachijskim w latach 1828—1914. Materiały źródłowe, Warszawa 1994, s. 11, 27;
- Egzotyczna Europa. Kraj urodzenia na płótnach polskich monachijczyków, katalog wystawy, Suwałki 2015.