Перайсьці да зьместу

Дынама Кіеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама Кіеў
Поўная назва Футбольний клуб «Динамо» Київ
Заснаваны 13 траўня 1927
Горад Кіеў, Украіна
Стадыён НСК «Алімпійскі»
Умяшчальнасьць: 70 050
Кіраўнік Ігар Суркіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcdynamo.com (укр.)​ (анг.)

«Дына́ма» (па-ўкраінску: Динамо) — украінскі футбольны клюб з Кіева. Клюб быў заснаваны ў 1927 годзе як частка савецкага спартовага таварыства «Дынама», у цяперашні час гуляе ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Хатнім стадыёнам клюбу зьяўляецца НСК «Алімпійскі», які мае ёмістасьць у 70 050 гледачоў.

З 1936 году «Дынама» ўдзельнічала ў найвышэйшай лізе савецкага, а потым украінскага футболу. Найбольш пасьпяховы пэрыяд клюбу зьвязаны з Валерыем Лабаноўскім, дзякуючы якому каманда не аднойчы атрымлівала шматлікія айчынныя і эўрапейскія тытулы. Дэрбі паміж маскоўскім «Спартаком» і «Дынама» стала самым захапляльным футбольным суперніцтвам у Савецкім Саюзе, амаль цалкам зацямніўшы дэрбі паміж «Спартаком» і маскоўскім «Дынама». З канца 1960-х гадоў клюб браў удзел у кантынэнтальных турнірах УЭФА амаль кожны год. Адзін з двух клюбаў (разам з маскоўскім «Дынама»), які ўдзельнічаў ва ўсіх чэмпіянатах СССР у найвышэйшым дывізіёне.

Кіеўскае «Дынама» і «Дынама» з Тбілісі былі адзінымі савецкімі клюбамі, якія атрымлівалі посьпех у спаборніцтвах УЭФА. Першая каманда «Дынама» стала базай для нацыянальнай зборнай СССР па футболе ў 1970—1980-я гады і ў нацыянальнай зборнай Ўкраіны ў 1990—2000-я гады.

Каманда «Дынама» ў жніўні 1928 году

13 траўня 1927 году быў афіцыйна зарэгістраваны Статут кіеўскага пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» міжведамаснай камісіяй па справах грамадзкіх арганізацыяў і зьвязаў Кіеўскай акругі. Пад сьцягам «Дынама» сабраліся прадстаўнікі АДПУ, футбалісты якога абаранялі колеры клюбу «Савгандальслужбоўцы». Таму спробы кіраўніцтва «Дынама» стварыць падчас сэзону сваю футбольную каманду посьпехам ня скончыліся, бо «Савгандальслужбоўцы» былі аднымі з галоўных прэтэндэнтаў на прызавыя месцы ў чэмпіянаце Кіева і стварэньне «Дынама» было вельмі рызыкоўнай справай. Таму першая згадка пра футбольны клюб «Дынама» зьявілася толькі 5 красавіка 1928 году ў газэце «Вячэрні Кіеў»[2]. Менавіта тады па ініцыятыве Сямёна Западнага, начальніка Кіеўскага АДПУ, была заснаваная футбольная каманда. Ягоны намесьнік стаў фармаваць склад каманды, у які ўвайшлі як кадравыя чэкісты, гэтак і футбалісты іншых кіеўскіх камандаў. Прычым усе футбалісты або ўваходзілі ў зборную Кіеву, або былі чэмпіёнамі гораду. І толькі 1 ліпеня 1928 году клюб правёў сваю першую афіцыйную гульню ў горадзе Белая Царква супраць зборнай гэтага места[2]. Госьці забілі першы мяч ужо на 5 хвіліне, аднак у выніку саступілі зь лікам 1:2.

З-за арганізацыйных памылак 1928 год «Дынама» не ўдзельнічала ў першынстве гораду сярод прафзьвязаў і вымушана было праводзіць толькі таварыскія матчы. 1 верасьня 1928 году кіяне ў таварыскай гульні прынялі маскоўскае «Дынама», якое на той момант было чэмпіёнам Масквы. Госьці разграмілі ўкраінскі клюб зь лікам 6:2. Сэлекцыйныя мэтады навастворанай каманды былі раскрытыкаваныя, бо каманда перацягвала ў свае шэрагі найлепшых футбалістаў, падаючы ім больш высокааплатную і прэстыжную працу ў ДПУ. Гэта тлумачыцца тым, што на той момант у СССР вайскоўцы і чэкісцкія ведамствы былі фінансава забясьпечаны лепей за іншых.

14 верасьня 1929 году «Дынама» правяло свой першы міжнародны матч з працоўнай камандай Ніжняй Аўстрыі «Дойч Ваграм», аднак футбалісты прайгралі зь лікам 3:4. У 1935 годзе футбалісты «Дынама» ў складзе зборнай Украіны ажыцьцявілі паездку ў Францыю і Бэльгію, дзе ў таварыскай гульні разграмілі чатырохразовага ўладальніка Кубка Францыі «Рэд Стар» зь лікам 6:1.

У 1936 годзе ў СССР было вырашана стварыць адзіны камандны чэмпіянат замест мноства разнастайных рознаўзроўневых турніраў. Прадстаўніком ад Украіны стала наймацнейшая на той момант каманда УССР — «Дынама». Дэбют клюбу ў чэмпіянаце адбыўся ў Кіеве 24 траўня 1936 году, калі маскоўскае «Дынама» разграміла гаспадароў зь лікам 5:1. Адзіны гол нападніка Мікалая Махіні стаў для ўкраінскага клюбу першым голам у чэмпіянатах Савецкага Саюзу. Паводле вынікаў турніру, у якім узялі ўдзел 7 клюбаў, кіеўскае «Дынама» фінішавала на другім месцы, саступіўшы першы радок аднаклюбнікам з Масквы.

  • Уладальнік Кубка СССР (9):
    • 1954, 1964, 1966, 1974, 1978, 1982, 1985, 1987, 1990
  • Уладальнік Кубка Ўкраіны (13):
    • 1993, 1996, 1998, 1999, 2000, 2003, 2005, 2006, 2007, 2014,
    • 2015, 2020, 2021

Клюб мае стадыён «Дынама» імя Валера Лабаноўскага, дзе раней каманда праводзіла свае хатнія матчы. З 2012 году сваіх супернікаў клюб прымае на НСК «Алімпійскі», які мае большую зьмяшчальнасьць.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Георгі Бушчан 1994
2 Сьцяг Украіны Аб Канстанцін Віўчарэнка 2002
3 Сьцяг Украіны Аб Максім Дзячук 2003
4 Сьцяг Украіны Аб Дзяніс Папоў 1999
6 Сьцяг Украіны ПА Уладзімер Бражко 2002
7 Сьцяг Украіны Нап Андрэй Ярмоленка 1989
8 Сьцяг Украіны ПА Уладзімер Шэпелеў 1997
9 Сьцяг Украіны Нап Назар Валошын 2003
10 Сьцяг Украіны ПА Мікола Шапарэнка 1998
11 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Ванат 2002
15 Сьцяг Украіны ПА Валянцін Рубчынскі 2002
18 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Андрыеўскі 1994
20 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Караваеў 1992
22 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Кабаеў 1995
23 Сьцяг Украіны Аб Навін Малыш 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Тымчык 1997
28 Сьцяг Калюмбіі Аб Браян Сэбальяс (ар. Фарталеза) 2001
29 Сьцяг Украіны ПА Віталь Буяльскі (капітан) 1993
32 Сьцяг Украіны Аб Тарас Міхаўка 2005
35 Сьцяг Украіны Бр Руслан Нешчарат 2002
39 Сьцяг Панамы Нап Эдуарда Герэра 2000
40 Сьцяг Украіны Аб Крыстыян Білавар 2001
44 Сьцяг Украіны Аб Уладзіслаў Дубінчак 1998
45 Сьцяг Украіны Нап Максім Брагару 2002
51 Сьцяг Украіны Бр Валянцін Маргун 2001
76 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Піхалёнак 1997
91 Сьцяг Украіны ПА Мікола Міхайленка 2001
99 Сьцяг Украіны Нап Мацьвей Панамарэнка 2006
Сьцяг Украіны Аб Антон Боль 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]