Перайсьці да зьместу

Гусарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гусарыя

Узор гусарскага дасьпеху з крыламі сяр. XVII ст., з экспазыцыі ў Мірскім замку
Гады існаваньня XVI—XVIII стагодзьдзі
Краіна Рэч Паспалітая (Вялікае Княства Літоўскае, Карона Польская)
Тып Цяжкая кавалерыя
Функцыя Асноўная частка войска Рэчы Паспалітай
Камандная структура Гуфы (2—4 харугвы да 400 коней), харугвы (100—200 коней)
Мянушкі Крылатая кавалерыя, крылатыя гусары
Колеры Чырвоныя кунтушы, белыя крылы
Узбраеньне доўгія пікі, канчары

Гуса́рыя[1] альбо крыла́тыя гуса́ры (польск. husaria) — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзеяла на палёх баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя[2], спэцыялізавалася на «праломліваньні» баявых парадкаў варожай коньніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам[3][4]. Утвораная на рубяжы XV—XVI стагодзьдзяў[5], станавіла аддзелы цяжкай кавалерыі з спэцыфічнай тактыкай, узбраеньнем, камплектаваньнем і мела лёгка пазнавальныя адметныя атрыбуты — крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за сьпінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі й зьвярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігодзьдзі былі асноўнай ударнай сілай войска Рэчы Паспалітай, у адрозьненьне ад звычайных гусараў, якія былі лёгкай кавалерыяй і дапаможнымі падразьдзяленьнямі.

Гусарыя была падразьдзяленьнем народнага аўтарамэнту — наёмнага войска Рэчы Паспалітай. Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была кавалерыя, у якой гусары складалі значную частку[6][7]. Астатнія роды войскаў адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю: узаемадзеяньне пяхоты й артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна, таму кавалерыя й найбольш яе баяздольная частка гусарыя былі асноўнай баявой сілай тагачаснага войска. Доўгі час крылатыя гусары ня мелі сабе роўных у Эўропе, іхныя атакі ня раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму й Вялікаму Княству Літоўскаму[8].

Паходжаньне тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле адной з вэрсіяў, у X стагодзьдзі ў бізантыйскіх вайсковых статутах згадваецца лёгкая коньніца, якая называлася chosariori ці chonsariori. У ёй служылі балканскія найміты, часьцей за ўсё сэрбы, асноўнымі абавязкамі якіх былі выведка й дывэрсійныя набегі. У сваю чаргу, бізантыйскі тэрмін мог утварыцца ад лацінскага cursores — так называлася лёгкая коньніца ў часы заняпаду Рымскай імпэрыі. У сэрбскай мове грэцкае гонсарыі ператварылася ў гусар[9] і стала сынонімам слова бандыт. У XIV стагодзьдзі Сэрбскае царства з сталіцай у горадзе Рас пала, і многія сэрбскія гусары знайшлі прытулак у Вугоршчыне — дзе разам з вугорцамі змагаліся з асманскай экспансіяй. Так у вугорскай мове магло зьявіцца слова гусар[10][11].

Паводле іншай вэрсіі ў 1458 годзе вугорскі кароль Мацяш Корвін загадаў для абароны ад турак сабраць адмысловае коннае апалчэньне. У яго набіралі па адным жаўнеры з дваццаці двароў — па-вугорску husz азначае дваццаць[10], ar — заробак[12]. Адсюль пайшла назва апалчэнцаў — «гусары».

Раньні гусар-літвін. Абрагам дэ Бруйн, 1575
Дэлі ў парадным строі. Гравюра невядомага мастака, 1576

Найбольш імаверна, што на экіпіраваньне й вонкавасьць крылатых гусараў аказалі ўплыў турэцкая кавалерыя й, асабліва, «дэлі»(tr) (літаральна — «вар’яты»). Так зваліся ваяры конных аддзелаў, якія ішлі ў авангардзе турэцкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў (паўднёвых славянаў, альбанцаў і г. д.), падуладных Асманскай імпэрыі. Дэлі адрозьніваліся «вар’яцкай» адвагай, замест дасьпеху яны насілі шкуры дзікіх зьвяроў і ўпрыгожывалі сябе крыламі драпежных птушак. Паводле прыкладу дэлі, крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць вугорскія гусары.

Ерыхонка і вугорскі шчыт, падобны тып выкарыстоўваўся ў ВКЛ і Польшчы ў XVI стагодзьдзі

Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі дасьпеху. Адзеньне складалася з вугорскага кафтану з шнурамі-пятліцамі на грудзёх (будучы даламан), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзьведжая альбо леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя лямцавыя ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, вугорскія шапкі-«магеркі» ці мэталёвы шлем-шышак. Абуткам служылі чорныя, жоўтыя або чырвоныя боты[13]. Гусары мелі шчыт складанай формы (тарча), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турэцкіх дэлі, дэкаратыўныя крылы, вырабленыя зь пер’я дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап’ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, маглі мець лук[5].

Першымі польскімі гусарамі былі сэрбы[10][14]. У 1500 годзе некалькі шляхетных сэрбаў з сваімі невялікімі аддзеламі паступілі на службу караля Польшчы Аляксандра. Неўзабаве ў гэтыя падразьдзяленьні пачалі набіраць вугорцаў, палякаў і літвінаў[14]. У сьнежні 1501 году былі сфармаваныя першыя рэгулярныя роты гусарыі (hussarorum alias raczev)[10].

Сэрбскія гусары былі лёгкай коньніцай, ня мелі дасьпехаў і ў якасьці ахоўнага рыштунку выкарыстоўвалі толькі невялікі шчыт, часам кальчугу й шышакі[15], а ўзброеныя былі толькі лёгкай пікай[10]. Польскія ж гусары, ужо зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя імкнуліся да заходняй традыцыі, мелі розную зброю й ахвотна выкарыстоўвалі лёгкі ахоўны рыштунак — панцыр, кальчугу, нагруднік і іншыя разнавіднасьці дасьпехаў. У 1577 годзе, абраны годам раней князем літоўскім і каралём польскім Стэфан Баторы зрабіў стандартызацыю ўзбраеньня й рыштунку гусара — нашэньне шчыта было скасавана, замест гэтага гусары сталі насіць мэталёвы нагруднік. З другой паловы XVI стагодзьдзя польскія гусары сталі цяжкай коньніцай, якая мае абавязковы набор ўзбраеньня, рыштунку й атрыбутыкі.

Палякі часьцей выкарыстоўвалі слова ussar, чым hussar[16]. У Польшчы цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай PPTD — Pancerz, przylbica, tarcza, drzewo (кальчуга, шлем, тарча, дзіда)[10].

Раньнія гусары ў бітве пад Воршай (1514)

Гусарыя адыграла вызначальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх брала ўдзел: бітва пад Воршай у 1514 годзе, бітва пры Абэртыне(pl) ў 1531 годзе. Зыход бітвы пры Любешове(en) (1577) прадвызначылі дзеяньні гусарыі Стэфана Баторыя[14]. Затым была сэрыя перамогаў над маскавітамі ў Інфлянцкай вайне (1558—1582), вікторыі над Габсбургамі пры Бычыне(en) (1588) й над малдаванамі пры Букаве(ro)[10] ў 1600 годзе. Рушылі ўсьлед трыюмфальныя перамогі над швэдзкай арміяй пры Кокенгаўзэне(pl) (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, Васэнштайне (1604) й ў бітве пры Кірхгольме ў 1605 годзе, а таксама над расейска-швэдзкай арміяй пры Клушыне(ru) ў 1610 годзе[17][18]. На той час гусары складалі 75%[6][7] ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай і лічыліся непераможнымі.

Найбольшай колькасьці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў 1621 годзе — у Хоцінскай бітве яе колькасьць склала 8280 чалавек[19].

Мінімальна абавязковы камплект дасьпехаў гусара: шлем і кіраса

У бітве пры Клушыне кароннае войска ў складзе 6800 палякаў, зь якіх было каля 5500 гусараў, разьбілі 35-тысячную расейскую армію ў складзе якой было каля 5-ці тысячаў швэдзкіх наймітаў Якуба Дэлягардзі. Вось як гетман Станіслаў Жаўкеўскі апісвае сваю перамогу:

… на тую іншаземную коньніцу, злучыўшыся, напалі некалькі нашых ротаў, узброеных пікамі, шаблямі й канчарамі. Коньніца, не падтрыманая расейскай і нямецкай пяхотай, не магла выстаяць і пусьцілася ў свой ​​табар …

На іх плячох гусары ўварваліся ў расейскі лягер.

Пасьпяхова дзеяла гусарыя супраць расейцаў і туркаў у 1610 годзе (г. зв. «шчасьлівы год»)[20]. Гусары адыгралі вызначальную ролю ў бітве пры Тржыцыяне(en) (1629), была здабытая перамога над татарамі ў бітве пад Львовам(en) (1675).

Ян Сабескі перад пагрозай асманскага ўварваньня фармаваў усё новыя гусарскія роты, пры ім у гусараў была перафармаваная лёгкая коньніца. У звароце да сейму ён называў гусараў «касьцяком ваеннай салдацкай сілы … ейнай аздобай і абаронай … падобнай да якой не знайсьці ў ніводнай іншай краіне[21]». У 1683 годзе польскія гусары выступілі на дапамогу абложанай туркамі Вене й заслужылі рэпутацыю «адважнейшых з ваяроў, што калі-небудзь трапляліся пад сонцам[22]».

Бітва пад Венай стала апошняй значнай перамогай гусарыі пад камандаваньнем караля Яна III Сабескага. Пагроза заваяваньня Заходняй Эўропы мусульманскай Асманскай імпэрыяй была зьнятая. Аднак эканоміка Рэчы Паспалітай была падарваная, салдаты не атрымлівалі жалаваньня больш за дзесяць год[10]. Адбылося паслабленьне саюзнай дзяржавы, што неўзабаве, паводле гістарычных мерак, прывяло да таго, што тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж суседзямі.

Вялікі каронны харунжы (1605)

З разьвіцьцём пальнай зброі й артылерыі, да пачатку XVII стагодзьдзя цяжкая коньніца пачала зьнікаць з складу заходнеэўрапейскіх войскаў. Рэфармаваныя арміі заходнеэўрапейскіх дзяржаваў пасьпяхова супрацьстаялі гусарыі, пры сутыкненьнях зь імі гусары сталі малаэфэктыўным анахранізмам[11]. У жніўні 1622 году пад Мітаў гусары нават ня здолелі пачаць атаку, прыціснутыя агнём швэдзкай артылерыі й стрэльбаў:

« Я скакаў адна ад адной роты… абяцаючы весьці салдатаў асабіста, пагражаючы ім шыбеніцай, прывабліваючы іх узнагародамі, але нічога не дапамагала! »

Гетман польны літоўскі Крыштап Радзівіл

Падобныя сцэны паўтараліся ў 1626 годзе пад Гневам[23][24], пры Дыршаў (1627), у гады «швэдзкага патопу» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанесьлі ўкраінскія казакі[25]. Кавалерыя мала што магла супрацьпаставіць казацкай тактыцы гуляй-гораду й шквальнаму стрэльбаваму агню. У 1652 годзе ў бітве пад Батогам(pl) колер польска-літоўскага гусарства трапіў у палон і быў закатаваны.

У пачатку XVIII стагодзьдзя Рэч Паспалітая была ўцягнутая ў Паўночную вайну. Армія канфэдэрацыі сутыкнулася зь пераўзыходнай швэдзкай арміяй. Першая жа генэральная бітва пры Клішаве ў 1702 годзе выявіла перавагу швэдаў — конны польскі аддзел, палову якога складалі крылатыя гусары, был прыпынены штучнымі перашкодамі (гішпанскімі казламі). Камандуючы войскам польны гетман каронны Гіеранім Любамірскі загадаў сысьці з поля бою[2].

Раўнінны краявід Рэчы Паспалітай і неабходнасьць ваяваць з туркамі, татарамі й расейцамі на доўгі час падоўжылі выкарыстаньне гусараў. Але ў рэшце рэшт у 1775 годзе сойм пастанавіў скасаваць гусарыю. Крылатых гусараў замянілі больш эфэктыўныя, мабільныя, узброеныя лёгкай пікай уланы.

Фармаваньне й камплектаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ротмістар гусарыі, гістарычная рэканструкцыя

Гэты род войскаў патрабаваў асаблівай ваеннай падрыхтоўкі й баявога духу. У гусарыю падбіраліся вопытныя, дужыя, рослыя й сьмелыя шляхціцы. Служба ў гусарскіх харугвах была вельмі прэстыжнай — афіцэры іншых родаў войскаў лічылі за гонар перавесьціся туды простымі таварышамі. У гусарыі служыла найбольш заможная шляхта, яны атрымлівалі найвышэйшы заробак — 51 злоты «на каня», то бок 7 дукатаў (эквівалент 400 грамаў срэбра) на вершніка ў квартал[26].

Камплектаваньне гусарыі ў XVII стагодзьдзі заставалася такім жа, як і ў эпоху сярэднявечча. Гэта быў прынцып «таварыскага почту», паводле якога будучы камандзір гусарскай роты-харугвы — ротмістар, атрымаўшы ад караля адмысловую грамату, наймаў на службу таварышаў зь ліку рыцараў-шляхціцаў, кожны зь якіх абавязаны быў прывесьці з сабой «сьвіту» у складзе аднаго-двух узброеных слугаў з коньмі. Сьвіта-ваяры, якія называліся таксама пачтовымі[a][5] (почт, пахолікі, пахолкі, шэраговыя, шэранговыя) ці «чаляднікамі», звычайна набіраліся з дваровых людзей шляхціца ці, калі таварыш быў дастаткова заможным, — з дробнай «убогай» шляхты. Набор у харугву адбываўся на добраахвотнай аснове, для чаго ротмістру даваўся пэўны тэрмін (з 1620 году — двухмесячны, лічачы з дня выдачы граматы)[5].

Таварыш гусарыі, гістарычная рэканструкцыя

Узбраеньне, рыштунак, адмысловым чынам выежджаныя коні таварыша гусарыі каштавалі вельмі дорага — толькі коні сьвіты гусара абыходзіліся яму ў гадавое жалаваньне[26]. Апроч таго, з кожным таварышам гусарыі было 3—12 пачтовых і чэлядзі да 10 чалавек ці больш. Нават з улікам казённага жолду, выдаткі маглі быць пакрытыя толькі за кошт багатай ваеннай здабычы.

Даражэй за ўсё каштаваў адмыслова выежджаны гусарскі конь — ягоны кошт быў ад 200[27] да 1000—1500 дукатаў, гэта значыць ад 9 да 44-66 кіляграмаў срэбра ў эквіваленце. Рыштунак каштаваў каля 40 злотых.

Гусары экіпіраваліся за свой кошт. Таварыш разглядаў усе выдаткі як інвэстыцыю ў сваю кар’еру. Ротмістар павінен быў быць дастаткова багатым, каб пры неабходнасьці сфармаваць роту безь фінансавай дапамогі сейму. Таксама ротмістар нёс дадатковыя расходы, бо набываў пікі, леапардавыя чапрак[b][28] і крылы, а таксама часта пазычаючы грошы сваім падначаленым. Ён фармаваў харугву на аснове «лісту аб прызыве» (польск. list przypowiedni). Звычайна ліст падпісваўся каралём. Меўшы такі ліст, ротмістар мог пачынаць фармаваць роту. Займаючыся фармаваньнем, ён наймаў паводле кантракту некалькіх таварышаў.

Кожны таварыш прыводзіў з сабой уласнае падразьдзяленьне: «кап’ё» або «почт» (польск. poczet). Таварыш быў, у беспасярэднім сэнсе, таварышам ротмістра, бо падзяляў ягоныя фінансавыя й ваенныя рызыкі. Таварышы ўтваралі свайго роду ваеннае братэрства. Адзін да аднаго ротмістар і таварышы зьвярталіся «пан брат»[29].

Уезд вясельнай працэсіі Жыгімонта III у Кракаў (1605)
Атака гусарыі ў бітве пад Клушынам (1610), побач зь леапардавымі накідкамі на карціне і накідкі-кілімы

Абавязак падрыхтоўкі байцоў роты асабіста ўскладаўся на ротмістра.

Найбольш важным навыкам гусара было дасканалае валоданьне пікай і ўпэўненае кіраваньне канём, бо на практыцы вершніку часта прыходзілася на поўным скаку кіраваць аднымі нагамі. Гэтыя ўменьні адточваліся адмысловымі практыкаваньнямі, як то: скок ў сядло (не кранаючыся пры гэтым сядзельнай лукі); разварот пасьля галопу ў акрэсьленым крузе малога дыямэтру; узьняцьце зь зямлі пікай шапкі ці перахват пікай пярсьцёнка, усталяванага на козлах або падвешанага на шнурку[c]. Папулярнымі на пачатку XVII стагодзьдзя былі гусарскія турніры накшталт сярэднявечных рыцарскіх.

Вельмі эфэктна й вельмі небясьпечна гусары адпрацоўвалі імітацыю атакі — лоб у лоб трымаючы дзіды наперавес, дзьве сьценкі вершнікаў несьліся насустрач: пры гэтым кожны гусар павінен быў трапіць у прамежак у супрацьлеглым шыхце між суседнімі коньнікамі, нікога пры гэтым не параніўшы выцягнутай пікай і пільнаваць, каб не параніцца самому[30].

Склад і шыхт харугвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гусарыя была арганізаваная ў харугвы (роты) па 100—200 коней, а на полі бою харугвы аб’ядноўваліся ў гуфы — аддзелы, блізкія колькасьцю да палкоў (да 400 коней).

Харугва складалася з почтаў — найменшай вайсковай адзінкі ў кавалерыі Рэчы Паспалітай. Почт складаўся з чаляднікаў і таварыша, уласна ўладальніка гэтага почту, які за ўласныя сродкі купляў коней, увесь рыштунак і зброю. Выянткам была толькі вядомая гусарская піка, якую мусіў быў купляць ротмістар. З прычыны дарагоўлі коней, зброі й рыштунку, ротмістар нярэдка купляў для таварышаў элемэнты, якіх бракавала, так купоўлю дарагіх шкураў нярэдка ажыцьцяўляў ротмістар.

Чэлядзь у сваю чаргу дзяліліся на чэлядзь почтавую й чэлядзь вольную (польск. luźna czeladź). Почтавая чэлядзь разам з таварышамі прымала ўдзел у бітвах — таварышы займалі месцы ў першым шэрагу атакуючых парадкаў, а почтавая чэлядзь займала месца ззаду свайго таварыша. Вольная чэлядзь займалася абозам і гаспадаркай, арганізоўвала побыт у часе паходу[31].

У рэгістры гусарскай роты кракаўскага ваяводы вялікага гетмана Стэфана Патоцкага на пэрыяд з 1 красавіка й да канца чэрвеня 1658 году значацца[26]: сьвіта пана ротмістра — 24 коні; сьвіта пана паручніка — 6 коней; сьвіта пана харунжага — 4 коні; далей ідуць таварышы, пералічаныя пайменна, 48 зь якіх зь сьвітай у 3 коні й 2 зь сьвітай у 2 коні.

У часы Яна Сабескага ў другой палове XVII стагодзьдзя гусарская харугва шыхтавалася наступным чынам: у тры шэрагі, у першым ставіліся найбольш загартаваныя гусары — таварышы. У астатніх шэрагах ставілася пачтовыя — звычайныя гусары. Асобна выдзяляліся:

  • Флянгавыя (польск. skrzydłowi) — з правага й левага бакоў ставілася два таварышы якія падтрымлівалі парадак шыхту. Калі гэта было патрэбна, яны зьмяшчаліся ў сярэдзіну, наводзілі парадак у апошніх шэрагах, альбо разьяжджаліся, размыкаючы кавалерыйскую лінію, што павінна было забясьпечыць меншыя страты ў часе абстрэлу харугвы. Усе таварышы зь першага шэрагу раўнялі на флянгавых сваіх коней.
  • Харунжы (польск. chorąży) — сьцяганосец, павінен быў трымаць і зьберагаць штандар харугвы. У выпадку страты штандару ротмістар альбо гетман мелі права вынесьці харунжаму сьмяротны вырак. Пад штандарам зьбіраліся таварышы й сьвіта, калі шэрагі былі расьсеяныя. Манэўры харунжага паўтаралі ўсе салдаты з харугвы.
  • Ротмістар (польск. rotmistrz) — звычайна разьмяшчаўся з боку ад харугвы, каб быць гатовым весьці яе ў наступ. З пачаткам атакі займаў месца ў тыле: не прымаў непасрэднага ўдзелу ў бітве, назіраючы за яе ходам зводдаль. Ротмістар меў уласную сьвіту, таксама разам зь ім былі трубачы.
  • Паручнік (польск. porucznik) — станавіўся з уласнай сьвітай па іншы бок харугвы, каб сачыць за выкананьнем загадаў ротмістра. Калі сам кіраваў харугвай, ягоныя абавязкі выконваў намесьнік.
  • Заяжджаючыя (польск. zajeżdżający) — два таварышы, якія сачылі за парадкам з тылу харугвы. Калі хтосьці зь сьвіты, ці нават з таварышаў, рабіў спробу ўцячы мелі права яго забіць, каб пазьбегнуць панікі.

Акрамя вышэйпералічаных, на полі бою разам з харугваю абавязкова былі ротныя музыкі — барабаншчыкі й некалькі трубачоў[32], і ўзброеныя слугі, якія падносілі гусарам новыя дзіды замест зламаных, а ў выпадку патрэбы самі маглі ўступіць у бой[33].

Пры атацы паводле гетманскага дэкрэту ад 1704 году ротмістар падаваў наступныя каманды[d][34]:

  • Замоўкнуць! (польск. uciszcie się!);
  • Насунуць шапкі! (польск. naciśnijcie czapki!) — каманда падавалася салдатам бяз шлемаў. Лічылася ганьбай страціць шапку пад час бою;
  • Сьціснуць калена з каленам! (польск. ściśnijcie kolano z kolanem!);
  • Шаблі на цемлякі! (польск. szable na temblaki!) — пры атацы дзідамі;
  • Шаблі ў руку! (польск. szable w ręku!) — пры атацы шаблямі;
  • Далей! (польск. dalej!) — харугва пераходзіла на лёгкі трушок, праходзячы палову адлегласьці да суперніка;
  • Злажыць пікі! (польск. złóżcie kopie!) — пры атацы пікамі, непасрэдна перад таранным ударам. На гэтую каманду пікі апускаліся гарызантальна на ўзровень конскай галавы, харугва пераходзіла ў поўны галоп.
Шабля гусара Рэчы Паспалітай, 1614 год

Для атакі харугва гусараў шыхтавалася ў тры й больш шэрагі. Першыя шэрагі складалі самыя вопытныя й добра ўзброеныя таварышы, а заднія — іх пачтовыя, якія разьвівалі посьпех у выпадку прарыву варожага шыхту.

Атака пачыналася з адлегласьці прыблізна ў 100 крокаў ад непрыяцеля. Спачатку вершнікі ехалі крокам-алюрам, потым — трушком, затым — галопам, а на адлегласьці некалькі крокаў ад ворага першы шэраг пераходзіў у кар’ер[35].

Гэткі нарастаючы тэмп атакі дазваляў зьберагчы сілы коней і зьнізіць страты ад пальнай зброі ворага, якая была эфэктыўна толькі на блізкай дыстанцыі. Акрамя гэтага, існуе вэрсія[34], што ў часе атакі коньнікі ад флянгаў зьмяшчаліся да цэнтру харугвы (некаторыя летапісцы згадваюць нават аб шыхце «калена ў калена»), тым самым, нібыта, павялічваючы шчыльнасьць і сілу ўдару. Аднак пералік камандаў, падаваных пры атацы, абвяргае гэтую гіпотэзу. Шэрагі змыкаліся яшчэ да атакі, а не ў час яе.

Войцех Ракаўскі ў сваім памфлеце «Пабудка годных сыноў Кароны Польскай да службы ваеннай, на паход супраць непрыяцеляў каронных году гасподняга 1620» (польск. pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney, na expedicyą przeciwko nieprzyjaciołom koronnym roku pańskiego 1620, (1620)) дае такія інструкцыі датычна атакі гусараў:

Ток[e] павінен быць падвешаны да сядла справа. Гусарская атака дзідай заўсёды адбываецца з выкарыстаньнем току. Не паварочвай налева, сядзі прама … Дзіду апусьці на ўзровень шыі каня. Атакуй, прышпорвай каня, цэлься суперніку ў пупок[36].

Пасьля першага ўдару дзідамі, якія часта ламаліся або губляліся, гусары пераходзілі ў бліжні бой, пускаючы ў ход вісячыя на правай руцэ на цемляку[f][37] палашы ці іншую зброю, якая адпавядала гушчыні схваткі, а таксама рыштунку й ўзбраеньню праціўніка.

У бітве ў адкрытым полі часта ўсё вызначала адна атака гусарыі. Калі прарваць шыхт зь першага разу не ўдавалася, то супраціўленьне ворага ламалася пасьлядоўнымі хвалямі кавалерыі. Напрыклад, у бітве пры Клушыне гусары атакавалі 7 разоў. Каманды падаваліся пры дапамозе сыгналаў трубы або праз конных ардынарцаў. Гетманы асабіста бралі ўдзел у бітвах, нярэдка ў першых шэрагах.

Пасьля таго, як шыхт быў прарваны, гусары секлі й гналі ворага. Аднак у момант пералому бітвы статут патрабаваў асьцярожнасьці й абачлівасьці, забараняючы самачынныя атакі. Асабліва гэта тычылася баёў з татарамі й запароскімі казакамі, якія часта практыкавалі ілжывае адступленьне. Таго, хто ў ходзе бою кідаўся на здабычу, статут прадпісваў забіваць на месцы[38].

Улічваючы шырокае распаўсюджваньне кавалерыі ў цэлым, і гусарыі ў прыватнасьці, на працягу некалькіх стагодзьдзяў, праціўнікам Рэчы Паспалітай трэба было распрацоўваць розныя тактыкі процідзеяньня нападам гусарскіх ротаў і харугваў. У асноўным пры гэтым выкарыстоўваліся розныя інжынэрныя збудаваньні й канструкцыі:

  • «Сьвіныя пёры» — кароткія рагаціны, убітыя ў зямлю пад нахілам за некалькі крокаў перад фронтам пяхоты й накіраваныя ў бок праціўніка.
  • Расьцягнутыя паміж каламі мэталёвыя ланцугі[39].
  • «Гішпанскія казлы» (гішпанскі вершнік, спансрэйтэр, рагатка, вострастаў, вострая застава[40][41][42]) — усталяваныя непасрэдна перад і паралельна фронту пяхоты гарызантальныя бэлькі, у якія (утвараючы казлы) былі ўстаўлены завостраныя аднолькавай даўжыні калы пад нахілам 90 градусаў між сабой. Канструкцыі мала важылі й лёгка пераносіліся пяхотай зь месца на месца.
  • «Кабыліца» — канструкцыя, якая выраблялася з дрэва паводле тыпу «гішпанскіх казлоў», аднак выкарыстоўвалася цэлае дрэва, галіны якога ўкарочваліся да роўнай даўжыні й завастраліся[42].
  • «Гуляй-горад» (град-абоз) — рухомае палявое ўмацаваньне, якога ўяўляла сабой комплекс трывалых вазоў-калёсаў да якіх былі прымацаваныя вялікія шчыты. Пры неабходнасьці з вазоў змайстраваць імправізаваную крэпасьць, заняўшы кругавую абарону.
  • Злучаныя між сабой ланцугамі вазы — выкарыстоўваліся запароскімі й рэестравымі казакамі.
  • Шанцы, рэдуты, равы й воўчыя ямы[43] — земляныя фартыфікацыйныя ўмацаваньні й пасткі, якія звычайна выкопваліся ўпотай.
  • «Кальчатка» (часнок, рагулькі жалезныя, па(д)мётныя каракулі, чычак, трыбулы, трывулы) — каваныя мэталёвыя «вожыкі», якія трыма шыпамі ўпіраліся ў зямлю, а чацьвёрты шып тырчаў вэртыкальна. Гэтая канструкцыя была не бачная вершнікам[g]. Кожны пехацінец мог мець некалькі кальчатак і ўтойліва раскідаць іх наперадзе шыхту[42].

Некаторыя ваенныя трактаты XVII стагодзьдзя раілі перад атакай гусарыі расступацца, каб атакаваць гусараў у флянг, калі сьмяротныя пікі пранесьліся міма[44].

Комплекс ўзбраеньня й рыштунку гусара фармаваўся пад моцнымі вугорскім і турэцкім уплывамі[10].

Галоўнай зброяй гусарыі была адмыслова вырабленая рыцарская дзіда — піка даўжынёй ад 3,6 да 6,2 м[45]), полая ад сярэдзіны да наканечніка, з аздобленай медзьдзю шарападобнай гардай[h] і рознакаляровым «прапарцом», аднолькавым для кожнай харугвы[46]. Дзіда гусарыі была значна даўжэйшай за сваіх папярэднікаў, але пры гэтым лягчэйшай (каля 2,5 кг). Немалаважна, піка была даўжэй за пікі непрыяцеля й гусар меў магчымасьць паваліць пікінэра, перш чым той пратне пікай гусара. Аднак існуюць і абвяржэньні гэтай вэрсіі — дасьледнікі адзначаюць, што найбольш пасьпяховыя дзеяньні гусарыі супраць пікінэраў былі ў час войнаў з Швэцыяй, то бок, да 1629 году, тады гусарская піка (~ 5 м) была карацей пяхотнай (5,98 м да 1616 году і 5,3 м пасьля 1616 году)[47]. Часам гусары дзейничали пры падтрымцы іншых войскаў (напрыклад, пры Любешове ў 1577 годзе гусары атакавалі пікінэраў усьлед пасьля атакі гайдукоў)[47]. І толькі бліжэй да канца XVII стагодзьдзя пяхотная піка скарацілася да 4,2-4,8 м і стала сапраўды карацей гусарскай[47]. Дасьледнікі зьвяртаюць увагу, што такая розьніца ў даўжыні не адыгрывала істотнай ролі[47].

Фронт стрымліваючай гусарыю пяхоты складаўся зь некалькіх шэрагаў воінаў. Даўжыня пікі дазваляла ўпэўнена паражаць пехацінцаў, а сіла ўдару была такой, што піка пры выкарыстаньні току прабівала ня толькі драўляныя шчыты, але й жалезныя панцыры[44]. Паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, здаралася, што адной пікай пранізвалі наскрозь адначасова некалькі пехацінцаў, так Самуэль Ляшчынскі сьведчыць аб выпадку, калі пікай былі працяты адначасова пяць маскоўскіх воінаў у бітве пад Чудновам[48][49].

Забесьпячэньне гусарыі пікамі заўсёды ўяўляла праблему, бо пасьля першай жа атакі большасьць зь іх ламалася ці заставалася на полі бою.

« Нам вельмі патрэбныя гусарскія пікі, якіх ні ў каго не засталося, а тут здабыць іх вельмі цяжка... »

—Ліст гетмана Яна Збароўскага каралю праз 3 тыдні пасьля бітвы пад Любешовам, 1577 год.

« Мы паламалі ўсе нашыя дзіды, я сумняваюся ці ўдасца Вашай Вялікасьці хутка пераўзброіць войска. »

—Ліст гетмана Станіслава Канецпольскага каралю пасьля бітвы пры Тшычане-Хонігфэльдзе, 1629 год.

Экіпіроўка й зброя крылатага гусара, Нацыянальны музэй Рэспублікі Беларусь

Акрамя пікі, да ўзбраеньня таварыша гусарыі ўваходзілі[46][46][50]:

  • Канчар (польск. koncerz) — від мяча, характаразуецца вельмі даўгім (да 1,5 м[51]), вынятна колючым клінком, трох- ці чатырохграннага сячэньня. Мог выкарыстоўвацца замест пікі, калі гусар губляў ці ламаў сваю асноўную зброю[52]. Канчар падвешваўся на сядле пад правым ці левым каленам.
  • Палаш — (турэц. pala — меч) — рубяча-колючая лязовая халодная зброя з шырокім да канца, прамым ці зьлёгку загнутым і даўгім — да 100 см — клінком, які можа мець двухбаковае (раньнія ўзоры), часьцей за ўсё — аднабаковае або паўтарачнае завострываньне. Гусары мусілі былі паводле статуту па першай атацы (што звычайна аўтаматычна азначала страту асноўнай зброі — пікі) дастаць палаш і працягваць бой з дапамогай яго[53][54].
  • Шабля-карабеля — больш тонкая й лёгкая шабля, звычайна з багата аздобленай срэбрам і смарагдамі рукаяцьцю. Была дэкаратыўным элемэнтам і выкарыстоўвалася шляхтай у большай ступені дзеля ўпрыгожаньня[55].
  • Кінжал (араб. خنجر‎, ханджар), ці, на землях ВКЛ, пуйнал (па-італьянску: pugnale) — кароткая клінковая зброя, прызначаная для колючага ўдару[56]. Мацаваўся на баку — яго можна было выкарыстоўваць пасьля прарыву варожага шыхту, калі трэба было секчыся з ворагам ў цеснай схватцы.
  • Булава — зброя блізкага бою, з мэталёвым акруглым ці шматгранным навершам і драўлянай (радзей мэталёвай) рукаяцьцю. Не адкідалася для баявых патрэбаў выкарыстаньне на навершы шыпоў, у ВКЛ часта выкарыстоўваліся булавы з навершам у выглядзе кубу[57].
  • Надзяк (польск. nadziak), наджак, клявец, чакан — ручная халодная зброя, зь сякерападобнай баявой часткай у выглядзе дзюбы з аднаго боку, байка зь іншага. Разьлічаны на прабіцьцё дасьпеху вострым канцом ці на раздрабляльны ўдар абухом. Часьцяком выкарыстоўваўся шляхтай у паўсядзённым жыцьці ў якасьці посаху, які мог вокамгненна ператварацца ў эфэктыўную зброю[58][59][60].
  • Адназарадныя пісталеты ў ольстрах у сядзельнай лукі́ або — укарочаны мушкет (бандалет)[61], нярэдка лук з калчанам[i][62].
Канчар — клінок (130—160 см) трохграннага сячэньня, з закрытай гардай. Канчар гусары выкарыстоўвалі, як асноўную зброю для атакі пасьля страты пікі, альбо перасьледуючы ўжо ўцякаючага ворага. Канчаром можна было паразіць нават ляжачага на зямлі праціўніка[7].
Канчар — клінок (130—160 см) трохграннага сячэньня, з закрытай гардай. Канчар гусары выкарыстоўвалі, як асноўную зброю для атакі пасьля страты пікі, альбо перасьледуючы ўжо ўцякаючага ворага. Канчаром можна было паразіць нават ляжачага на зямлі праціўніка[7].

Засьцерагальны рыштунак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Засьцерагальны рыштунак крылатага гусара складалі, галоўным чынам, элемэнты[46]:

  • Шчыт — вялікі асымэтрычны «балканскі» шчыт быў звычайнай рэччу гусарскай экіпіроўкі XVI стагодзьдзя. Такі шчыт пры добрым аглядзе бараніў шыю вершніка ад шабельнага ўдару. Менавіта на шчыце спачатку маляваліся птушыныя крылы й мацаваліся страўсіныя пёры. Пазьней, пры Баторыі, ад шчыта адмовіліся на карысьць мэталёвых нагруднікаў [63].
  • Кальчуга зь зярцалам[j] ці безь яго. Кальчуга, ці яе разнавіднасьць бехцярэц (замест кольцаў выкарыстоўваліся дробныя пласьцінкі[64]) выкарыстоўвалася гусарыяй да канца XVI стагодзьдзя.
  • Кіраса (франц. cuirie — скураны нагруднік), ці толькі яе пярэдняя частка, нагруднік — галоўны элемэнт пласьціннага дасьпеху, з таўшчынёй брані 2—3,5 мілімэтры, які прыкрывае торс ваяра. Прыйшла на зьмену кальчугам пасьля рэфармаваньня войска Стэфанам Баторыям[63] і стала абавязковаю часткаю ў экіпіроўцы гусара.
  • Капалін (польск. kapalin) ці ерыхонка — напаўсфэрычны шлем з брылём, прылбіцай, навушамі й павялічаным наносьнікам (у некаторых варыянтах выкананых у выглядзе зьвярынай маскі). Гэты тып шлема прыйшоў на землі Рэчы Паспалітай з Вугоршчыны, дзе ў сваю чаргу ўзьнік на аснове ўсходніх шлемаў-шышакоў.
  • Акрамя вышэйпералічанага дасьпех гусара складалі: наручы, сталёвыя нагавіцы на сьцёгны (карвашы), накаленьнікі, кальчужныя або абробленыя жалезам скураныя пальчаткі.

Вопратка й абутак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На нагах таварыша былі шаравары й высокія боты з шпорамі з чорнай, жоўтай, барвовай або чырвонай скуры[13]. Боты польскага тыпу мелі прыбітыя шпоры, нямецкага — здымныя.

Акрамя коней і якасьці ваеннага рыштунку, таварышы й пахолікі адрозьніваліся таксама й колерам адзеньня: таварышы звычайна апраналіся ў вопратку, пафарбаваную дарагім пігмэнтам кармінам, які мае чырвоны колер, у той час як пахолікі ці бедныя шляхціцы насілі вопратку іншага колеру (звычайна, але не заўсёды, сінюю)[65]

Багатыя гусарскія афіцэры й таварышы ўражвалі іншаземцаў усходняй пышнасьцю свайго ўбраньня й строю, сабалінымі, куніцавымі й бабровымі шапкамі, бліскучымі шлемамі з раскошнымі плюмажамі, аздобленымі золатам, срэбрам і каштоўнымі камянямі, дарагой усходняй зброяй. Экзатычнай дэтальлю экіпіроўкі гусарыі была абавязковая леапардавыя шкура. З-за дарагоўлі й рэдкасьці, шкуры таварышам купляў ротмістар. Часам бралі шкуру іншай жывёлы й малявалі на ёй плямы. Пахолікі замест леапардавых насілі ваўчыныя ці мядзьведжыя шкуры або каляровыя накідкі — кілімы[5].

Сядло й вупраж таварыша, XVII стагодзьдзе

У гусарыі выкарыстоўваліся коні, выведзеныя зь мясцовых пародаў з прымешкам усходніх: турэцкай, туркмэнскай, пэрсыдзкай і г. д. Гэта былі трывалыя й хуткія коні, здольныя працяглы час несьці на сабе вагу да 100 кіляграмаў (сярэдняя маса вершніка разам з рыштункам) і, у выпадку патрэбы, адразу пасьля маршу ўступіць у бой. У 1568 годзе Папскі нунцый Рудж’еры адзначаў, што «польскія коні даволі рослыя, больш марудныя за турэцкіх, хоць дужэйшыя і прыгажэйшыя за іх». Тут жа ён дадаваў, што літоўскія рысакі «нашмат меншыя й слабейшыя за польскіх»[k][66]. Сядло ўжывалася ўсходняга тыпу, ў багатых шляхціцаў было аздобленае аксамітам, з падхвоснымі рамянямі для паляпшэньня апоры вершніка пры дзідавым удары.

Конь быў асноўным выдаткам на экіпіроўку гусара й каштаваў мінімум 200 талераў. Звычайна таварыш меў па некалькі коней: два-тры, сустракаліся нават чатырохконныя таварышы. Коні мяняліся ў залежнасьці ад умоваў і патрэбы ў тых ці іншых дзеяньнях. Выдача ці продаж гусарскага каня за мяжу не дазваляліся пад пагрозай сьмяротнага пакараньня[67][68].

На аднаго гусарскага таварыша прыходзілася некалькі пахолікаў, таму на аднаго таварыша прыходзілася ад трох да дзесяці коней. Конь мог захварэць, атрымаць раненьне, таму патрэбна была быць магчымасьць замены. Акрамя гэтага, быкі або валы цягнулі вазы з правізіяй і іншымі неабходнымі ў паходзе рэчамі. Калі правізія сканчалася, рэзалі на мяса быкоў ці валоў, а калёсы пускалі на дровы. Гусары прывыклі ваяваць з камфортам, таму ў абозе за імі ехала вялікая колькасьць разнастайнага скарбу: сякеры, ланцугі для вязкі вазоў, рыдлёўкі для земляных умацаваньняў, дываны, матрацы, пярыны, прасьціны, абрусы, сурвэткі, куфры, палаткі, ложкі, алькаголь, прысмакі, кнігі і многае іншае[69]. Напрыклад на таварыша Гасеўскага й яго траіх пахолікаў прыходзіўся абоз зь пяці вазоў.

Вось як апісваў сьведка абоз невялікай гусарскай роты[70]:

« У мінулым годзе ў горада Жэшава я ішоў міма роты ўсяго з 60 гусараў і налічыў 225 павозак, зь якіх амаль палова была запрэжаная чатырма ці шасьцю конямі. Я не кажу пра адзіночных коней, жанчынах і дзецях, якіх бязь ліку ішло сьледам. »

Шыман Старовольскі, Сапраўдны рыцар (Prawy rycerz) 1648.

Гусарскі дасьпех з крыламі, сяр. XVII ст., Нацыянальны Музэй у Кракаве.

Гісторыя зьяўленьня крылаў у гусараў добра прасочваецца дзякуючы тагачасным гравюрам і малюнкам. Відаць першымі зь вершнікаў крылы пачалі насіць турэцкія і балканскія коньнікі, якія ўпрыгожвалі птушынымі пёрамі свой асымэтрычны шчыт. Дзеля ўпрыгожваньня, а таксама для застрашэньня ворага гусары Літвы й Польшчы ў чыне таварыша насілі за плячыма «крылы» з арліных, гусіных або лебядзіных пёраў на лёгкай драўлянай раме. Адно альбо два «крылы» мацаваліся да сядла ці да дасьпеху гусара.

Першае сьведчаньне аб зьяўленьні крылаў у гусараў адносіцца да 1533 году, калі тры вершнікі зьявіліся з крыламі за сьпінай на вясельлі караля Жыгімонта II у Кракаве[71]. Аднак, як высьветлілася пазьней, у XIX стагодзьдзі пры перакладзе панэгірыка Станіслава Арыхоўскага з лаціны была дапушчана памылка. Насамрэч гэтыя тры вершнікі былі проста ўпрыгожаныя высокімі птушынымі пёрамі[71]. У 1574 годзе пры каранацыі Генрыха Валуа засталося такое апісаньне, пакінутае замежным госьцем[72]:

« …[Гусары] маюць звычай упрыгожваць сябе й сваіх коней вялікімі плюмажамі, але не з страўсавых пёраў, як гэта прынята ў нас, але ў форме крылаў арла, пазалочаных і настолькі шчыльных, што падышлі б і для маскараду. »

—шэвалье Гуры дэ Вільмонтэ

У іншым апісаньні згадваюцца крылы, прымацаваныя да шчытоў і конскіх грываў. У 1576 годзе Стэфан Баторы правёў ваенную рэформу[63][72] й абавязаў насіць гусарам кірасу, скасаваўшы нашэньне шчытоў, куды часта мацаваліся крылы. Крылы сталі абавязковым атрыбутам гусараў — патрабаваньні мець крылы зьмяшчалася ў рэкруцкіх лістах. Да канца XVI стагодзьдзя крылы перанесьліся на руку (мацаваліся на левай руцэ ў выглядзе рэйкі зь пёрамі).

Прымацаваныя на руцэ крылы былі замаляваныя нямецкімі мастакамі ў часе «Штутгарцкай каруселі», якая адбылася ў 1616 годзе ў гонар хрэсьбінаў сына герцага Вюртэмбэрскага Ёгана-Фрыдрыха. Разам з тым, зь меркаваньняў практычнасьці й зручнасьці, ужо да канца XVI стагодзьдзя (гэта значыць больш чым за паўтары дзясяткі гадоў да «каруселі») крыло сталі мацаваць да левага боку сядла (каб не перашкаджаць працы пікай), а неўзабаве зьявілася й другое крыло, замацаванае справа. Ужо да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ў каронным войску сталі пераважаць парныя крылы, прымацаваныя наўпрост да сьпіны гусара.

У гады «крывавага патопу», ва ўмовах працяглай вайны, паводле сьведчаньняў відавочцаў, толькі кожны дзясяты гусар быў апрануты ў латы, крылы ператварыліся ў рэдкасьць. Пасьля заканчэньня зацяжной вайны, калі эканоміка стала аднаўляцца, гетман, а пазьней кароль — Ян III Сабескі прыклаў усе намаганьні, каб зноў апрануць усіх гусараў у латы, у гэты ж час крылы сталі мацаваць ня да сядла, а на кірасах. Кансэрватыўныя літвіны, аднак, па-ранейшаму звычайна выкарыстоўвалі «стары» тып крыла. Тагачасны гісторык і сьведка Енджэй Кітовіч[l] адзначае:

Літоўскія гусары… сеўшы на каня, зьлева мацуюць вялізнае крыло, вырабленае з страўсавага пер’я. Крыло закрывае ўвесь левы бок каня й вершніка да лыткі[72].

Існуюць таксама меркаваньні, у тым ліку й сучасьнікаў, што крылы ў час нападу стваралі шум і палохалі коней суперніка, нібыта абаранялі ад шабельных удараў ззаду, а таксама перашкаджалі накідваньню аркана[72].

У часе свайго візыту ў Рэч Паспалітую ў 1588 годзе папскі легат Іпаліто Альдобрандзіні сьцьвярджаў, што крылы запалохваюць коней супраціўніка й абараняюць вершніка ад шабельных удараў. Вэрсія пра перашкоду ад накідваньня аркану паўстала ў 1949 годзе й была прапанаваная Т. Тылінгерам[72].

Некаторыя заходнеэўрапейскія аўтары XVII стагодзьдзя прыпісвалі крылам нейкі «шумавы» эфэкт, які ўплываў на ворага ў часе атакі.


« Сьцьвярджаюць, што шум тых крылаў палохае коней непрыяцеля й дапамагае разьбіць ягоныя шэрагі[73]. »

—Франсуа д'Алерак, які наведаў Рэч Паспалітую ў 1689 годзе.

У гэтым сьцьвярджэньні, відаць, ёсьць сэнс, хоць страх на коней суперніка відавочна наводзілі ня толькі шапаценьне пёраў, але й зьвярыныя шкуры, накінутыя на сьпіны вершнікаў, якія атакавалі, і прапарцы на дзідах, якія з асаблівым шумам калыхаліся на ветры. Акрамя такіх функцыяў «застрашэньня», гусарскія крылы, відавочна, ня мелі ніякага баявога прызначэньня. Генрых Вольф зь Цюрыху, які быў сьведкам каранацыі Стэфана Баторыя ў 1576 годзе, адзначаў:

Польскае гусарства было настолькі шчыльна пакрытае скуранымі рамянямі, рысінымі й мядзьведжымі шкурамі, што здавалася гэта не людзі, а дзікія зьвяры скачуць на крылатых конях[74].

Ці яшчэ:

« Цяжка не ўсьміхнуцца, гледзячы на даўгія крылы, прымацаваныя да сьпіны [у гусараў], ад якіх, аднак, як яны лічаць, спалоханыя коні непрыяцеля кідаюцца наўцёкі…[75] »

—Караль Оґэр, наведваў Рэч Паспалітую ў 1635-1636 гадох.

Існуе таксама вэрсія, што крылы дазвалялі стварыць уражаньне аб большай колькасьці й шчыльнасьці шыхту. Так, у ваенным трактаце 1544—1545 гадоў Станіслаў Ласкі пісаў[76]:

« А з гетманскай волі й клопату бывае, што часам трэба ўпрыгожыць раці, расьцягнуць, апрануць у пер'е, каб малы пачот здаваўся большым. »

Усе крыніцы сучасьнікаў гусарыі адзінадушныя ў тым, што наяўнасьць крылаў мела мэтай запалохаць праціўніка. Прычым страх наводзіў ня столькі сьвіст, а хутчэй, незвычайны выгляд. Потым крылы ўвогуле страцілі сваю пужаючую ролю й ператварыліся ў свайго роду эмблему роду войскаў. Да канца XVII стагодзьдзя пёры сталі маляваць нават на дрэўках гусарскіх дзідаў. У апісаньні цырымоніі 1646 году словазлучэньне «апераныя часьці» выкарыстоўвалася як сынонім да «гусарскіх ротаў» [74].

Сярод дасьледнікаў працягваюцца спрэчкі пра мэту нашэньня крылаў, аднак большасьць лічыць, што крылы былі хутчэй парадным, чым карысным баявым атрыбутам[72].

Пры здымках Ежы Гофманам фільму «Агнём і мячом» пад Познаньню ў траўні 1998 году рабілася некалькі дубляў атакі 50 гусараў. Пры гэтым крылы не выдавалі ніякіх прыкметных гукаў. Быў чутны толькі тупат капытоў і бразганьне дасьпеху й зброі[72].

Сьведчаньні сучасьнікаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ў часе Варшаўскай бітвы ў 1656 годзе швэдзкае войска было атакаванае нешматлікімі гусарамі, швэдзкі кароль Карл Х Густаў «… даў загад усім камандзірам брыгад або палкоў, каб яны, калі на іх рушаць гусары, расступіліся й далі дарогу іх апантанасьці, якой, ён ведаў, у той час нельга было супрацьстаяць сілай, ні якім-небудзь іншым спосабам[77]».

У 1676 году ангелец Лоўрэнс Гайд адзначыў у сваім дзёньніку[78]: «… калі яны нападаюць, калі імчаць з усяе сілы з гэтымі пікамі наперавагі, нішто не ўстаіць перад імі».

Адно з найболей цікавых апісаньняў гусарыі пакінуў францускі інжынэр і картограф Гіём дэ Баплян. Вось як апісвае ён гусарыю[46]:

Гусары на службе ў якасьці ўланаў — гэта шляхціцы зь вялікай маёмасьцю, якія маюць да 50 тысячаў ліўраў [прыбытку]. У іх вельмі добрыя коні, самая танныя зь якіх каштуюць ня меней 200 дукатаў; гэта турэцкія коні, паходжаньнем з Анатоліі, з правінцыі, называнай Караманья (Carmenie). Кожны ўлан служыць на пяці конях; такім чынам, у харугвы з сотні ўланаў ёсьць толькі 20 таварышаў, якія едуць у адзін рад, так што кожны ўзначальвае [свой] шэраг; наступныя чатыры рады — гэта іх служкі, кожны ў сваім шэрагу. Даўжыня іх дзіды 19 футаў, яна полая, пачынаючы ад ляза да яблыка, астатняе зробленая з дужага дрэва; на лязо свае пікі яны прымацоўваюць значкі, заўсёды двухколерныя: бела-чырвоныя, сіня-зялёныя або чорна-белыя, даўжынёй у 4—5 локцяў. Гэта робіцца, мабыць, для таго, каб палохаць варожых коней, бо калі яны [гусары], апусьціўшы дзіды, нясуцца ва ўвесь кар’ер [у атаку], сьцяжкі разьдзімаюцца, апісваючы кругі, і наводзяць жах на непрыяцельскіх коней, шыхт якіх яны жадаюць прадзерці. Убраныя яны ў панцыры, наручы, накаленьнікі, шлемы і г. д. Узбоч у іх толькі шабля, пад левым сьцягном палаш, прывязаны да сядла, да правай лукі якога прымацаваны даўгі меч, шырокі ў рукаяцьці й вузейшы да ляза, у форме чатырохграньніка, для таго, каб можна было калоць таго, хто зваліўся на зямлю, але яшчэ жывога чалавека. Меч мае 5 футаў у даўжыню й круглую галаўню, каб зручней было прыціснуць да зямлі [суперніка] й пракалоць кальчугу; прызначэньне палаша — секчы целы, а шаблі — біцца зь яе дапамогай і секчы кальчугу. Яны носяць таксама баявыя сякеры вагой да шасьці фунтаў, якія падобныя выглядам да нашай чатырохграннай пікі, вельмі вострыя з доўгай дзяржальняй-рукаяцьцю, для таго каб можна было наносіць удары па варожых панцырах і шлемах, якія разьбіваюцца ад такой зброі.

У 1689 францускі мэмуарыст Франсуа Поль Далерак пісаў: «Гэта праўда што гэтыя пікі цяжка спыніць, таму што яны й коней, і коньнікаў наскрозь прашыюць так, як быццам верхагоны да абруча, усё, што толькі становіцца яму перашкодай або супраціўляецца, ён навылёт прабівае».

Больш патэтычнае сьведчаньне, да якіх звычайна залішне сур’ёзна ставяцца польскія гісторыкі, пакінуў Вэспасыян Кахоўскі ў сваёй «Песьні вызваленай Вене» (1684), апісваючы гусарскую атаку, сьведкам якой ён быў:

«

Гусары апусьцілі дзіды,
На лёзах засталося шмат працятых,
Зьбянтэжаны й застрашоны вораг,
Удараў не пазьбегчы й не ўхіліцца,
Бо хто знаёмы з тым кап'ём,
Той знае, што пратне й дзьве пэрсоны,
Другія ў паніцы бягуць,
Як мухі перад варам кіпяткім[m].

Арыгінальны тэкст  (пол.)

Husarz kopije jeno co swe złoży
Niejeden na szpil zostaje wetchniony,
Co ich nie tylko zamiesza, lecz strwoży,
Sztych nieuchronny i nie odłożony,
Bo kogo trafi, tyrańsko się sroży
Biorący czasem i po dwie persony,
A drudzy pierzchną tak skwapliwym tropem,
Jak muchy przykrym sobie przed ukropem[79].

»

Пахавальны рытуал

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крылатыя гусары практыкавалі незвычайны пахавальны рытуал. У час адпяваньня ў царкву на кані заяжджаў гусар, які сымбалізаваў нябожчыка, і разьбіваў гусарскую піку перад алтаром. У паходзе такі рытуал праводзіць было нязручна, але ў мірны час цырымонія часта праводзілася і была апісаная Енджэем Кітовічам[80][81][82].

Адлюстраваньне ў культуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У масавай культуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • На сёньняшні дзень існуе шэраг гістарычных уніфармісцкіх клюбаў, якія рэканструююць гусарскую кавалерыю ў Польшчы[83] і ЗША[84].
  • У сучаснай Польшчы былі выпушчаныя шэраг калекцыйных злотых і паштовых марак, прысьвечаныя тэме гусарыі[85][86][87][88].
  • У сучаснай Беларусі назіраецца ўздым зацікаўленасьці да сымбаля крылатага вершніка патрыятычна настроенымі коламі грамадзтва[89][90], пэўнымі энтузіястамі наладжваецца выпуск прадукцыі з гусарскай сымболікай[91][92], ствараюцца песьні на тэматыку беларускай гусарыі[93].

Крылатая кавалерыя знайшла кінаўвасабленьне[94][95] ў такіх стужках, як:

  • Богдан Хмельницкий (Багдан Хмяльніцкі), СССР (1941);
  • Pan Wołodyjowski (Пан Валадыёўскі), Польшча (1968);
  • Potop (Патоп), Польшча-СССР (1974);
  • Kanclerz, serial telewizyjny (Канцлер, тэлевізійны сэрыял), Польшча (1989);
  • Ogniem i mieczem (Агнём і мячом), Польшча (1999);
  • 1612, Расея (2008);
  • Тарас Бульба, Расея (2009);
  • 11 Settembre 1683 (11 верасьня 1683), Італія-Польшча (2012).

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Значок 4-га Берасьцейскага танкавага батальёну войска польскага
  • Да гусарскай сымболікі зьвярталася некаторыя падразьдзяленьні Войска Польскага, часьцей за ўсё ў авіяцыі й бранятанкавых частках. Між іншых тэматычныя ўвасабленьні гусарскага рыштунку зьяўляюцца элемэнтамі:
 — Эмблема 1-ай бранятанкавай дывізіі Войска Польскага ўтрымлівае гусаркі капалін і крылы.
 — Значок 4-ага Берасьцейскага бранятанкавага батальёну Войска Польскага ўтрымлівае гусарскі капалін.
  • Гусарскія крылы сталі адным з элемэнтаў помніка Валынскай кавалерыйскай брыгадзе, прысьвечанаму Бітве пад Мокрай, якая адбылася ў часе верасьнёўскай кампаніі 1939 году.
  • У 2004 годзе гусарыя была ўшанаваная помнікам на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі (праект Эдмунда Майкоўскага).
  • Гусар стаў тэматычным сымбалем праектаў Анджэя Пітыньскага, прысьвечаным ахвярам Катыні:
 — Помніка мсьціўцы на польскім цьвінтары ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці Чанстахоўскай ў месьце Дойлстаўн, штат Пэнсыльванія, 1988 год.
 — Нацыянальнага Катынскага манумэнту ў Балтымары, 2002 год.

Разнавіднасьці гусараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мадзьярскі гусар, пач. XIX ст.

Гусарамі называліся дзьве разнавіднасьці кавалерыі, якія вельмі адрозьніваюцца адна на адной паводле задачаў, тактыкі й ўзбраеньні. Гэтыя два тыпу гусараў часта блытаюць паміж сабой або наогул не адрозьніваюць[16]. Гусары, якіх у XVII стагодзьдзі называлі вусна й пісьмова ussarze, а пазьней husarze — гэта кавалерысты з даўгімі пікамі, як правіла апранутыя ў латы. Менавіта гэтым падразьдзяленьням прысьвечаны дадзены артыкул. Гэтыя гусарскія падразьдзяленьні існавалі амаль тры стагодзьдзі й асаблівых посьпехаў дасягнулі ў складзе армій Рэчы Паспалітай. Гэтыя гусары, іх вонкавасьць, рыштунак і ўзбраеньне зь цягам часу й рэформамі некалькі мяняліся, аднак большую частку часу іх існаваньня адметнымі рысамі іх былі крылы й доўгія пікі з прапарцамі. Такія часткі былі ў складзе арміяў і іншых дзяржаваў; так, вядома пра існаваньне такіх падразьдзяленьняў у расейскай арміі. Аднак аб якіх-небудзь прыкметных посьпехах гэтых падразьдзяленьняў гісторыя маўчыць.

Іншыя гусары (польск. huzarzy) — гэта лёгкая кавалерыя, вершнікі якой не выкарыстоўвалі пікі й не насілі латаў[16].

  1. ^ Пачтовыя — (польск. pocztowi) ад польскага poczet — у літаральным сэнсе сьпіс, іншае значэньне пачот, сьвіта.
  2. ^ Чапрак — упрыгожаная падсьцілка пад конскае сядло.
  3. ^ Практыкаваньне вядоме пад назвай «верхагоны да абруча».
  4. ^ Сьпіс каманд утрымліваецца ў «гетманскім дэкрэце» ад 1704 году, выдадзеным, відаць, гетманам Гіеронімам Любамірскім.
  5. ^ Ток — рукаў або сапажок, прымацаваны да сядла вершніка-кавалерыста, у які ён прыстаўляе піку, каб не трымаць яе на вісу адной рукой.
  6. ^ Цямляк — пятля ці шнур на рукаяці клінковай зброі, адзяваўся на руку дзеля прадухіленьня страты зброі.
  7. ^ Кальчатка эфэктыўна ўжывалася супраць літоўскай крылатай коньніцы ў 1609 годзе пры абароне маскоўцамі Троіца-Сергіевага манастыру.
  8. ^ Такую гарду замежныя сучасьнікі называлі яблыкам (франц. pomme), а палякі galka — «шарык». Піка была аднаразовай зброяй. Яе дрэўка рабілася з таннай і лёгкай драўніны — хвоі ці елкі. Францускі інжынэр і картограф дэ Боплян згадваў, што піка мела поласьць толькі да «яблыка», а ніжняя частка дрэўка была суцэльнай. Рэканструктары прыйшлі да высновы, што канец пікі вырабляўся з дзьвюх паловак, у якіх выдзёўбвалася пустата, а потым палоўкі злучаліся сухажыльлямі, шаўковымі ніткамі і моцным клеем.
  9. ^ Падкаморы Сандамірскі і сьведка падзеяў, Станіслаў Дунін-Карвіцкі (1640—1728) адзначае, што многія гусарскія таварышы насілі лук нават у XVIII стагодзьдзі ў час Вялікай Паўночнай вайны, выклікаючы тым самым зьдзіўленьне ў эўрапейцаў.
  10. ^ Зярцала — круглая дэталь засьцерагальнага рыштунку, прызначаная для прыкрыцьця грудзяў і жывата ваяра. Звычайна зярцала было дадатковым (не самастойным) элемэнтам рыштунку, мацуючыся да панцыра.
  11. ^ Існуе меркаваньне, што крылаты конь «Пегасус» — герб Слуцку, нішто іншае як стылізаваная выява гусарскага каня.
  12. ^ Енджэй Кітовіч (1727 [1728] — 1804) — польскі гісторык і мэмуарыст. Правёў частку жыцьця ў лягерах барскіх канфэдэратаў. У 1771 паступіў у духоўную сэмінарыю ў Варшаве. Каля 1777 стаў ксяндзом. Рэшту жыцьця правёў пробашчам прыходу ў Жэчыцы (польск. Rzeczyca).
  13. ^ Нелітаратурны пераклад.
  1. ^ Сороколетов Ф. П. История военной лексики в русском языке: XI—XVII вв. — Наука, Ленингр. отд-ние, — 1970. С. 383. (рас.)
  2. ^ а б Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 8. (укр.)
  3. ^ Академия наук СССР Памятники культуры: Новые открытия, Научный совет по истории мировой культуры. — М.: Наука, — 1985. (рас.)
  4. ^ Бегунова А. Повседневная жизнь русского гусара в царствование Александра I, Молодая гвардия, — 2000. С. 383. (рас.)
  5. ^ а б в г д Васильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. С. 2—6. (рас.)
  6. ^ а б Denison G. Т. A History of Cavalry from the earliest times with lessons for the future. — London: McMillan, 1877. (анг.)
  7. ^ а б в Марков М., «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887. (рас.)
  8. ^ Морихин В. Е. Традиции офицерского корпуса России. — Гала Пресс: Кучково поле, 2003. С. 431. (рас.)
  9. ^ Online Etymology Dictionary  (анг.)
  10. ^ а б в г д е ё ж з ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 3-6  (рас.)
  11. ^ а б Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 17—24.  (рас.)
  12. ^ Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. P. 5. (анг.)
  13. ^ а б Васильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. (рас.)
  14. ^ а б в Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. P. 6. (анг.)
  15. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 9. (укр.)
  16. ^ а б в Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 86. (укр.)
  17. ^ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. / Лучшая пора польского гусарства — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 3.  (рас.)
  18. ^ Podhorodecki L. Kluszyn 4 July 1610 based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles).  (анг.)
  19. ^ Podhorodecki L. Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy, MON — 1988. S. 16.  (пол.)
  20. ^ Cefalli S. Relacja о stanie politycznym i wojskowym Polski przez Sebastiana Cefali sekretarca Jerzego Lubomirskiego: Relacje nuncjuszow apostoskich i innych osob о Polsce. В.: Poznari — 1864. T. II.  (пол.)
  21. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 5. (укр.)
  22. ^ Scanderbeg redivivus, London, Printed by H.C. for Wil Bateman — 1684. P. 141. (анг.)
  23. ^ Jerzy Teodorczyk. Bitwa pod Gniewem 1626. Pierwsza porazka husarii. — Studia i Materiały do Historii Wojskowości, 1966. — P. 70-172. (пол.)
  24. ^ Cichowski J., Szulczyński A., Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004.  (пол.)
  25. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32  (рас.)
  26. ^ а б в ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 10  (рас.)
  27. ^ Осипов К., Богдан Хмельницкий, Молодая гвардия. — 1948. С. 479.  (рас.)
  28. ^ Чепрак // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка) (рас.)
  29. ^ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 5.  (рас.)
  30. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 22  (рас.)
  31. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 10. (укр.)
  32. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 7  (рас.)
  33. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 26  (рас.)
  34. ^ а б ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 27  (рас.)
  35. ^ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 27.  (рас.)
  36. ^ Rakowski W., Pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney, Polska Biblioteka Internetowa.  (пол.)
  37. ^ Темляк // Большая советская энциклопедия(недаступная спасылка)  (рас.)
  38. ^ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 29.  (рас.)
  39. ^ Kunowski Jan. Ekspedycyja inflantska 1621 roku. / Opr. Wojciech Walczak, Karol Łopatecki. Białystok — 2007, S. 118. (пол.)
  40. ^ Łoś Jakub. Pamiętnik towarzysza chorągwi pancernej. / Opr. Romuald Śreniawa-Szypiowski. Warszawa 2000. — S. 70. (пол.)
  41. ^ Dyakowski Mikołaj. Dyaryusz wiedeńskiej okazyji. / Opr. Józef A. Kosiński, Józef Długosz. Warszawa 1983. — S. 89. (пол.)
  42. ^ а б в Naronowicz-Naroński Józef. Budownictwo wojenne. / Opr. Tadeusz Nowak. Warszawa 1957. — S. 226—227. (пол.)
  43. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 40-42. (укр.)
  44. ^ а б Sikora Radosław. Taktyka walki, uzbrojenie i wyposażenie husarii w latach 1576—1710. Maszynopis pracy doktorskiej. — S. 171, 190—198. (пол.)
  45. ^ Sikora R. Z dziejów husarii. — ERICA Instytut Wydawniczy, 2010. S. 28. (пол.)
  46. ^ а б в г д Гийом Левасьсер де Боплан, Описание Украины (1660)  (рас.).
  47. ^ а б в г Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. P. 49. (анг.)
  48. ^ Leszczyński Samuel. Potrzeba z Szeremetem, hetmanem moskiewskim, i z Kozakami w roku Pańskim 1660 od Polaków wygrana. Opr. Piotr Borek. / Kraków, 2006. (пол.)
  49. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 23. (укр.)
  50. ^ Квитковский Ю. В. , Польское оборонительное вооружение, М.: Наука, 1994.  (рас.)
  51. ^ Военно-исторический альманах «Новый Солдат» № 192 «Венгерские Гусары 1756—1815», Артёмовск, 2002, С. 7 (рас.)
  52. ^ Бохан Ю. Канчар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 39.
  53. ^ Палаш // Военно-энциклопедический словарь. Москва, 1984 г.  (рас.)
  54. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 29  (рас.)
  55. ^ Бажэнаў Ю., Басін Я. Карабеля // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 47.
  56. ^ Бохан Ю. Кінжал // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 95.
  57. ^ Бохан Ю. Булава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 355.
  58. ^ Клевец // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка) (рас.)
  59. ^ Чекан // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка) (рас.)
  60. ^ Польское наступательное вооружение  (рас.)
  61. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 64. (укр.)
  62. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 15  (рас.)
  63. ^ а б в Беларуская думка(недаступная спасылка), ліпень 2009 — С.65
  64. ^ Кирпичников А. Н. Военное дело на Руси в XIII—XV вв. — Л.: Наука, 1976.  (рас.)
  65. ^ Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. P. 24. (анг.)
  66. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 21  (рас.)
  67. ^ Sawicka Z. Koń w życiu szlachty. S. 46-50. (пол.)
  68. ^ Cichowsky J., Szulczynski A. Husaria. Warszawa — 1977. S. 97.  (пол.)
  69. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 68. (укр.)
  70. ^ ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 23  (рас.)
  71. ^ а б Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. P. 19-20. (анг.)
  72. ^ а б в г д е ё ред. Киселёв В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат». № 142, 2002. С. 17-19.  (рас.)
  73. ^ Cichowsky J., Szulczynski A. Husaria. Warszawa — 1977. S. 105.  (пол.)
  74. ^ а б Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 19.
  75. ^ Ogier К. Dziennik podróży do Polski 1635-1636, cz. 1, s. 170.  (пол.)
  76. ^ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. С. 45. (укр.)
  77. ^ Gordon Patryk Diary of Patrick Gordon of Auchleuchries 1635—1699. — Aberdeen, 2009. — Т. 1. — P. 113. — 307 p. (анг.)
  78. ^ Hyde Laurence. Diary of the hon. Laurence Hyde, of the particular occurrences during his Embassy to John Sobieski, king of Poland, in 1676. W: The Correspondence of Henry Hyde, Earl of Clarendon and of his brother Laurence Hyde, Earl of Rochester; with the Diary of Lord Clarendon from 1687 to 1690 containing minute particulars of the events attending the Revolution and diary of Lord Rochester during his Embassy to Poland in 1676. Opr. Samuel Weller Singer. t. 1. London 1828. pp. 607—608. (анг.)
  79. ^ Kochowski W. H., Dzieło Boskie albo Pieśni Wiednia wybawionego i inszych transakcyjej wojny tureckiej w roku 1683 szczęśliwie rozpoczętej. — 1683. C. 30.  (пол.)
  80. ^ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 31.
  81. ^ Китович // Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона  (рас.).
  82. ^ Kitowicz J., Opis obyczajów i zwyczajów za panowania Augusta III, — 1855.  (пол.)
  83. ^ Chorągiew husarska przy zamku w Gniewie na stronach zamku.
  84. ^ Suligowski’s Regiment of the Polish Commonwealth, Polish Nobility Association Foundation.
  85. ^ Паштовая марка Zbroja husarska—XVIIw.(недаступная спасылка)  (пол.)
  86. ^ Двухсотзлотая калекцыйная залатая манэта з сэрыі «Historia jazdy polskiej»  (пол.)
  87. ^ Дзесяцізлотая калекцыйная срэбная манэта з сэрыі «Historia jazdy polskiej»  (пол.)
  88. ^ Каталёг з аўкцыёну польскіх калекцыйных манэт  (пол.)
  89. ^ Крылатыя гусары вяртаюцца ў Беларусь. Хартыя 97.
  90. ^ Тайбаксёр «Чорны Валет»: Перастаньце саромецца і пачніце гаварыць па-беларуску. Наша Ніва.
  91. ^ Belarus Muay Thai, каталёг адзеньня LSTR.
  92. ^ Гусарская Чорная, каталёг адзеньня LSTR.
  93. ^ Zenon — Літвіны, кліп на YouTube.
  94. ^ filmweb.pl
  95. ^ kinopoisk.ru
  96. ^ «Гусар», Юзэф Брант
  97. ^ «Гусар», Аляксандар Арлоўскі
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. — 96 p. — ISBN 978-966-378-260-7.  (укр.)
  • Васильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998.  (рас.)
  • Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // Новый солдат: военное-исторический альманах / под ред. В. И. Киселёва. — 2002. — № 142.  (рас.)
  • Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1987. — Vol. 1. — 48 p. — ISBN 0-85045-736-X.  (анг.)
  • Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1988. — Vol. 2. — 48 p. — ISBN 0-85045-744-0.  (анг.)
  • Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. — 64 p. — ISBN 9781841766508  (анг.)
  • Cichowski J., Szulczyński A. Husaria. — Warszawa: Dom Wydawniczy «Bellona», 2004. — 149 p. — ISBN 831109954-5  (пол.)
  • Jerzy Cichowski, Andrzej Szulczyński: Husaria. Warszawa: Wyd. Ministerstwa Obrony Narodowej, 1981. ISBN 83-11-06568-3.  (пол.)
  • Gembarzewski B. Husarze. Ubiór, oporządzenie i uzbrojenie 1500—1775. — Warszawa: Arcadia, 1999. — 72 p. — ISBN 83-88055-01-1  (пол.)
  • Kobielski S. Chorągiew husarska pułku Hetmańskiego Rzewuskich i jej zbroje // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego. — Cz. I. — Kraków, 1963. — S. 32-49.  (пол.)
  • Podhorodecki L. — Chocim 1621, seria: «Historyczne bitwy», MON, 1988.  (пол.)
  • Sikora R. Fenomen husarii. — Warszawa: Dom Wydawniczy Duet, 2004. — 270 p. — ISBN 83-7322-907-8  (пол.)
  • Sawicka Z. Koń w życiu szlachty w XVI—XVIII w. Toruń: Wyd. A. Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-839-6.  (пол.)
  • Sikora R. «Z dziejów husarii», Instytut Wydawniczy Erica, Warszawa 2010.  (пол.)
  • Wasilkowska A. Husaria. The Winged Horsemen. — Warszawa: Interpress, 1998. — 158 p. — ISBN 8322326823.  (анг.)
  • Wimmer J. Historia piechoty polskiej do roku 1864. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1978. — 615 p.  (пол.)
  • Żygulski Z. Husaria polska. — Warszawa: Pagina, 2000. — 177 p. — ISBN 83-86951-31-4.  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя выявы
Галерэя гусарыі