Капалін
Капалін або шапэль (па-француску: chapel de fer) — тып адкрытага гелму, распаўсюджаны ў Эўропе ў XII—XVI ст., у асобных краінах і войсках — да канца XVIII ст. Найбольш масава ўжываўся ў пяхоце з прычыны добрага агляду і таннай і простай канструкцыі, але вядома, што капалінам карысталіся і коньнікі.
Канструкцыя капаліну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канструкцыйна складаўся са звону, акруглай, цыліндрычнай, сфэраканічнай ці канічнай формы, дапоўненага сымэтрычнымі палямі, прымацаванымі да яго, або выцягнутымі зь яго ж. Часам палі былі апушчанымі ўніз, у радзе выпадкаў нагэтулькі нізка, што закрывалі частку твару, і тады яны праразаліся візурай. Галоўным адрозненьнем такога капаліна ад салада была сымэтрычнасьць палёў. Капалін мог дапаўняцца бартам.
Кападіны ў Вялікім Княстве Літоўскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ВКЛ капаліны былі вядомыя з 2-й паловы XIV ст. у форме конусападобных гелмаў зь «яблыкам» і нешырокімі палямі, таксама ўжываліся больш тыповыя формы са сфэраканічным звонам і яблыкам на невысокім сьпічаку і са звонам сфэрычнай формы.