Юзэф Брант
Юзэф Брант | |
Баляслаў Шанкоўскі. Партрэт Юзэфа Бранта | |
| Імя пры нараджэньні | Józef Brandt |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 11 лютага 1841 |
| Месца нараджэньня | Шчабрэшын |
| Дата сьмерці | 12 чэрвеня 1915 |
| Месца сьмерці | Радам |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | жывапіс |
| Навуковая сфэра | малярства[1] |
| Жанры | батальнае малярства[d] |
| Плынь | баталіст |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |

Ю́зэф Брант (па-польску: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын — 12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхэне. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.
У 1877 ажаніўся з Геленай з Вайцэхоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцьця. Цяпер там разьмяшчаецца знакаміты Цэнтар польскай скульптуры.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маляваў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, зьвязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і швэдзкімі войнамі XVII стагодзьдзя.
Творчасьць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэньне трылёгіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыёўскі»). Да пераемнікаў творчасьці Юзэфа Бранта належаў між інш. Уладыслаў Шэрнэр.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Юзэф Брант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Славутыя мяшканцы Аронска — Юзэф Брант(недаступная спасылка) (пол.)
- ↑ Brandt, Józef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі