Перайсьці да зьместу

Гран-пры Кітаю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Кітаю
Шанхай
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 16
Першая гонка 2004
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Нямеччыны Мэрсэдэс (6)
Траса
Працягласьць кола 5,451 км
Працягласьць гонкі 305,066 км
Колькасьць колаў 56
Сэзон 2019 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Гран-пры Кіта́ю (па-кітайску: 中国大奖赛, па-ангельску: Chinese Grand Prix) — гонка Формулы-1 на трасе Шанхай у Кітаі. Праводзіцца з чэмпіянату сьвету 2004 году па цяперашні час (зь перапынкамі ў 2019—2023 роках).

Кітайскі ўрад намагаўся дабіцца правядзеньня хатняга этапу Гран-пры Формулы-1 з пачатку 1990-х рокаў. У 1996 року з гэтай мэтай была збудаваная траса ў Чжухаі (правінцыя Гуандун); аднак яна не прайшла выпрабаваньні на адпаведнасьць стандартам Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыі.

У 2002 року было ўзгодненае правядзеньне Гран-пры Кітаю на трасе ў Шанхаі. Першая гонка адбылася тут 26 верасьня 2004 року, першым пераможцам стаў гоначнік Фэрары Рубэнс Барыкела. Праз год Гран-пры Кітаю было апошнім у календары чэмпіянату, і тут ужо каранаваны чэмпіён Фэрнанда Алёнса заваяваў для сваёй каманды яшчэ і Кубак канструктараў. У 2006 року Гран-пры Кітаю стала апошняй перамогай у Формуле-1 для Міхаэля Шумахэра. У 2019 траса ў Шанхаі прыняла 1000-ы этап Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Гонка ў 2020 року, заплянаваная на 19 красавіка, была адкладзеная, а пазьней і скасаваная з прычыны пандэміі каранавірусу, і ўжо не аднаўлялася з тае пары да 2024 року.

Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2004 Сьцяг Бразыліі Рубэнс Барыкела Фэрары Пратакол
2005 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2006 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2007 Сьцяг Фінляндыі Кімі Райкёнэн Фэрары Пратакол
2008 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2009 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул Рэйсінг-Рэно Пратакол
2010 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2011 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2012 Сьцяг Нямеччыны Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2013 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Фэрары Пратакол
2014 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2015 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2016 Сьцяг Нямеччыны Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2017 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2018 Сьцяг Аўстраліі Даніель Рык’ярда Рэд Бул Рэйсінг-TAG Heuer Пратакол
2019 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
Крыніца:[1]
  1. ^ Chinese GP. ChicaneF1. Праверана 3 September 2021 г. Архіўная копія ад 25 August 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]