Перайсьці да зьместу

Гарыет Бічэр-Стоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарыет Бічэр-Стоў
Harriet Beecher Stowe
Гравюра, зробленая пры жыцьці пісьменьніцы
Гравюра, зробленая пры жыцьці пісьменьніцы
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Гарыет Элізабэт Бічэр
Нарадзілася 14 чэрвеня 1811(1811-06-14)[1][2][3][…]
Лічфілд, Канэктыкут
Памерла 1 ліпеня 1896(1896-07-01)[1][2][4][…] (85 гадоў)
Гэтфард, Канэктыкут
Пахаваная
Бацькі Ліман Бічэр[d][5][6][7][…]
Раксана Фут Бічэр[d]
Сужэнец Кэлвін Эліс Стоў[d]
Дзеці Charles Edward Stowe[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Жанр паданьне[d]
Мова амэрыканскі варыянт ангельскай мовы[d] і ангельская мова[8][9]
Значныя творы «Хаціна дзядзькі Тома»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
https://harrietbeecherstowecenter.org

Га́рыет Элі́забэт Бі́чэр-Стоў (па-ангельску: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канэктыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Гэтфард, Канэктыкут, ЗША) — амэрыканская пісьменьніца, аўтар раману «Хаціна дзядзькі Тома».

Гарыет Элізабэт нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Ўорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцьці рабства. Доўгі час будучая пісьменьніца была настаўніцай у заснаванай ейнай сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 годзе выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоў, прафэсара багаслоўя ў Андавэры (Масачусэтс).

У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночае адукацыі і зьнішчэньня рабаўладаньня. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоў — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амэрыцы накладам 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданьняў у Ангельшчыне і быў перакладзены на 20 моваў. У адказ на праклёны і абвінавачаньні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоў за гэтую казань вызваленьня неграў з боку рабаўладальнікаў і іхніх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засьведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцьця, часта нават да мізэрных падрабзянасьцяў.

Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 годзе надрукавала ў адным амэрыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцьця жонкі Байрана», у якім узьвяла на вялікага паэта абвінавачаньне ў пералюбным сужыцьці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэньне ў Амэрыцы і Эўропе, і хоць Бічэр-Стоў намагалася апраўдацца і пацьвердзіць абвінавачаньне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасьцю асяродзьдзя, у якім Бічэр-Стоў жыла з часу свайго замужжа.

Хата ў Брансўіку (штат Мэн), дзе была напісаная «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў сьпісе найістотнейшых славутасьцяў ЗША.

  1. ^ а б Harriet Beecher Stowe // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Harriet Beecher Stowe // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ http://web.archive.org/web/20170323042012/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/harriet-beecherstowe
  4. ^ Harriet Beecher Stowe // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  5. ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1036.
  6. ^ Бичер-Стоу, Гарриэт (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 19.
  7. ^ Beecher, Lyman (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 640.
  8. ^ Stowe, Harriet Beecher, 1811-1896 // CONOR.SI
  9. ^ Бичер-Стоу Гарриет Элизабет // ПроДетЛит (рас.) — 2019.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарыет Бічэр-Стоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў