Блізкі Ўсход
Блі́зкі Ўсход (па-арабску: الشرق الأوسط, па-габрэйску: המזרח התיכון) — назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэньня геаграфічнага абшару на стыку трох кантынэнтаў: Эўропы, Азіі і Афрыкі. Часам для абазначэньня прыблізна таго ж рэгіёну вызначаецца назва «Сярэдні Ўсход». Так гучыць назва рэгіёну па-арабску — الشرق الأوسط, пэрсыдзку — «khovar-e miyane», ангельску «Middle East», нямецку «Mittlerer Osten».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блізкі Ўсход уключае краіны паўднёва-заходняй Азіі і паўночна-ўсходняй Афрыкі. Краіны, якія складаюць Блізкі Ўсход:
- Аман
- Бахрэйн
- Емэн
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
- Ізраіль (з Палестынскай аўтаноміяй)
- Ірак
- Іран
- Катар
- Кувэйт
- Лібан
- Саудаўская Арабія
- Сырыя
- Турэччына
- Эгіпет
- Ярданія
Плошча складае каля 9,7 млн км² з насельніцтвам больш за 300 млн чалавек (1995).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты рэгіён — калыска вялікіх старажытных цывілізацыяў (Мэсапатамія, старажытны Эгіпет, Іран), і трох сусьветных рэлігіяў (юдаізм, хрысьціянства, іслам). Доўгі час Блізкі Ўсход быў цэнтрам старажытнага сьвету.
Культурны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большую частку насельніцтва Блізкага Ўсходу складае арабскамоўная супольнасьць, а большасьць яго насельнікаў складаюць мусульмане. Апрача арабскага сьвету да рэгіёну належыць неарабскія Турэччына і Іран.
Гэты рэгіён быў і працягвае быць палітычна нестабільным. Да войнаў, якія адбыліся ў рэгіёне, можна аднесьці: араба-ізраільскія войны, ірана-ірацкая вайна і войны ў Пэрсыдзкай затоцы.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блізкі Ўсход — гэта вельмі важны рэгіён для сусьветнай эканомікі, тут канцэнтруецца значнай частка сусьветнай здабычы нафты. Таксама тут перакрыжоўваюцца важныя міжнародныя лініі камунікацыі (лётныя і марскія (Суэцкі канал)).
Астатняя інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абазначэньні Блізкі, Сярэдні і Далёкі Ўсход гэта тыповыя прыклады этнацэнтрычных назваў, а ў гэтым выпадку эўропацэнтрычных, ці кропка гледжаньня эўрапейцаў на ўсходнія цывілізацыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блізкі Ўсход — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў