Абозны вялікі літоўскі
Выгляд
Абозны вялікі літоўскі (па-лацінску: castrorum metandorum praefectus, castrorum metator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які займаўся пошукам месца для лягера, яго ўмацаваньнем, расквартаваньнем войскаў.
Урад уведзены ў 1633 годзе. На Сойме 1717 году было ўстаноўлена жалаваньне ў памеры 15000 злотых. Абозныя прызначаліся гетманамі, з 1768 году — пажыцьцёва.
Абознымі вялікімі літоўскімі былі:
- Павал Пётар Трызна (10.3.1633 — 1638)
- Павал Ян Сапега (2.1638 — 29.4.1645)
- Самуэль Асінскі(pl) (20.4.1645 — 1648/1649)
- Тамаш Фрыдэрыкавіч Сапега(pl) (1649 — 30.3.1654)
- Самуэль Камароўскі (3.4.1654 — 20.10.1659)
- Крыштап Сапега (1656)
- Міхал Казімер Пац (29.10.1659 — 12.1663)
- Альбрэхт Канстантын Цеханавецкі(pl) (1664—1675)
- Баніфацы Тэафіл Пац (1.1676 — 1678)
- Юры Караль Хадкевіч(pl) (1678—1691)
- Ян Казімер Валовіч(pl) (1692—1707; 4.2.1704 намінаваны Станіслаў Патоцкі, але гэтая намінацыя была адменена)
- Міхал Халецкі (31.10.1709 — 1714)
- Станіслаў Русецкі (1712—1714)
- Антоні Пацей (19.9.1715 — 4.6.1729)
- князь Ігнаці Агінскі (6.6.1729 — 19.9.1744)
- Людвік Пацей (19.9.1744 — 26.11.1748)
- Аляксандар Міхал Сапега (26.11.1748 — 30.9.1750)
- князь Казімер Масальскі (30.9.1750 — 23.10.1752)
- Леанард Пацей(pl) (23.10.1752 — 7.1.1771)
- Фрыдэрык Машынскі(pl) (8.1.1771 — 27.4.1773)
- Аляксандар Тышкевіч(pl) (27.4.1773 — 9.3.1774)
- Антоні Гелгуд (3.1774 — 1774)
- Юзэф Юдзіцкі (2.12.1774 — 14.7.1776)
- Міхал Лопат (14.7.1776 — 1781)
- Міхал Борх(ru) (12.1.1781 — 1787)
- Казімер Плятэр (13.1.1787; урад не прыняў)
- Караль Прозар (22.1.1787 — 1793)
- Аляксандар Міхал Пацей (1793 —)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.