Перайсьці да зьместу

Баніфацы Тэафіл Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баніфацы Тэафіл Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1622
Памёр 1678
Род Пацы
Бацькі Пётар Пац
Альжбета з Шэметаў
Жонка Кацярына з Францкевічаў-Радзімінскіх
Альжбета з Масальскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Ян Крыштап, Ганна Кляра, Альжбету

Баніфацы Тэафіл Пац (каля 16221678) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік (16691676) і абозны вялікі літоўскі (з 1676); палкоўнікам літоўскага войска (1665).

Трымаў Батоцкае і Рыскае староствы.

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэметаў. Меў братоў Фэлікса Яна, Гераніма Дамініка, Міхала Казімера і Казімера.

Каля 1660 атрымаў урад цівуна троцкага, 29 верасьня 1669 — стражніка вялікага літоўскага (займаў гэтую пасаду да студзеня 1676, калі паступіў на абознага вялікага літоўскага.

Першы раз ажаніўся каля 1642 з Кацярынай Францкевіч-Радзімінскай, другі — з князёўнай Альжбетай Масальскай. У першым шлюбе меў сына Яна Крыштапа, а таксама дачок Ганну Кляру і Альжбету[1].

  1. ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.