Юзэф Юдзіцкі
Выгляд
Юзэф Юдзіцкі (гады жыцьця невядомыя) — маршалак Лідзкага павету, з 1774 — абозны войска ВКЛ, з 1776 году — стражнік войска ВКЛ.
Сын менскага кашталяна, вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Вільні, потым у піярскай калегіі ў Варшаве. З 1767 г. — маршалак Лідзкага павету, пазьней абозны войска ВКЛ, а таксама стражнік.
Валодаў вайсковымі здольнасьцямі i высокімі маральнымі якасьцямі, у 1777 г. узнагароджаны ордэнам Белага Арла. У 1783 г. Юдзіцкі атрымаў чын генэрал-лейтэнанта войска ВКЛ, з 1 чэрвеня 1792 г. — галоўнакамандуючы войскам ВКЛ. У баі пад Мірам прадэманстраваў асабістую адвагу. Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай нейкі час служыў у расейскім войску.