Pressure

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Pressure»
Вокладка альбому «Pressure». Open Space. 2012
Студыйны альбом Open Space
Выдадзены 12 сакавіка 2012 году
Запісаны 2010—2012
Жанр брыт-рок, поп-рок, інды-рок, псыхадэлічны рок, брыт-поп, пост-панк
Працягласьць 41:13
Выдавец Vigma
Прадусар Зьміцер Іваней, Open Space, Дзяніс Варанцоў
Храналёгія Open Space
Deal with Silence
(2009)
Pressure
(2012)
Прафэсійны агляд

Pressure (па-беларуску: Ціск) — другі альбом беларускага рок-гурту Open Space, запісаны на менскіх студыях «Sunflowers», «fOrZ» і «Granny Records»[4].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Bookseller»  Open SpaceOpen Space 4:00
2. «Need»  Open SpaceOpen Space 3:04
3. «My Favourite Toy»  Open SpaceOpen Space 3:13
4. «Black Heart Queen»  Open SpaceOpen Space 3:56
5. «Do You Remember»  Юрый МаслаўOpen Space 3:28
6. «I Want You To Know»  Open SpaceOpen Space 3:53
7. «Sally»  Open SpaceOpen Space 4:17
8. «Let It Go»  Open SpaceOpen Space 3:45
9. «Under Pressure»  Open SpaceOpen Space 2:52
10. «Yeah Yeah Yeah (Going Inside)»  Open SpaceOpen Space 3:29
11. «I Have A Dream»  Open SpaceOpen Space 5:16

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар музычнага парталу Ultra-Music Алег Лабунскі засьведчыў прыхільнасьць музыкаў да інды-рок плыні, курса, узятага з выхадам папярэдняга альбома «Deal With Silence», і выказаў думку, што «практычна ўсе песьні йдуць стройным шэрагам, адна іншай нічым не горш, але й не лепш», а самі ўдзельнікі Open Space пры запісу магчыма натхняліся Браянам Адамсам і New Order[5].

Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 7,25/10: Сяргей Будкін вылучыў «падкрэсьленую ангельскасьць» брытанскага року ў выканьні хлопцаў, творы якіх нагадалі яму The Cranbirries, «работа над памылкамі» «Deal With Silence», на думку Зьмітра Безкаравайнага, была зроблена, і якасьць мэлядычнага брыт-попу твораў узьнялася яшчэ на адну ступень, у тым ліку за кошт намаганьняў Зьмітра Йванея, запрошанага прадусара, вядомага па працы з гуртамі ДДТ й Океан Ельзи, агляд Алега Клімава дазволіў раўнаваць поп-рок музыкаў брытанскай хвалі, якія памужнелі, з творчасьцю a-ha, The Rolling Stones, U2 й Depeche Mode, чаму тураваў Зьміцер Падбярэскі («музыкі яўна ня столькі падцягнулі агульны ўзровень, колькі проста пасталелі»)[2].

Апошні ўжо як музычны рэдактар ej.by разгарнуў сутнасьць CD й зрабіў вывад, што на ім у дастатку мэйнстрымавых песень, якія было б можна раціраваць[4], ды асобна ўсхваліў «патэнцыяльны шлягер» «I Have A Dream»[6]. Крытык зьвярнуў увагу на факт, што Open Space з гэтым альбомам цалкам можа скласьці канкурэнцыю сваім ангельскамоўным западным калегам на хвалях «распешчаных дзяржаўным рэгуляваньнем» рыдыёстанцый Беларусі[7].

Музычны крытык часопісу Rolling Stone Russia Андрэй Бухарын у сваёй чатырохзорнай рэцэнзіі на CD прыйшоў да высновы, што стыль песень альбому знаходзіцца паміж пост-панкам і брыт-попам, дакарыў «усярадненасьць», але й адзначыў «эўрапейскую якасьць» кружэлкі з творамі, якія падабаюцца прыхільнікам гуртоў U2, Radiohead, Placebo альбо Black Rebel Motorcycle Club[3].

Музычны партал Tuzin.fm назваў альбом «бездакорнай падробкай», у сваім аглядным артыкуле асэнсаваў наяўнасьць значнай сувязі кампазыцыяў з Вялікабрытаніяй і яе інды-рок спадчынай[8]. Алег Клімаў як калумніст «Советской Белоруссии», вылучаючы для чытачоў годныя для папаўненьня асабістых фанатэкаў айчынныя альбомы за першыя сем месяцаў 2012 году, таксама знайшоў сярод песень на дыску «шмат адсылак да брытанскай хвалі», аформленых у стылях поп-року й року[9]. Эўрапейскае радыё для Беларусі ў сваёй аглядачы апісала пласьцінку «лёгкай для ўспрыяцьця», а за якасны гук («больш моцны, дапрацаваны, дарослы») таксама выказала рэспэкт саўндпрадусару Зьмітру Йванею[10].

Другі альбом, што выйшаў лепш за папярэдні, на думку Хагніра з nneformat.ru, бо «практычна кожны сьпеў з адзінаццаці можа прэтэндаваць на званьне гіта», умацаваў рэпутацыю «амаль эталоннага брыт-поп гурта»[11]. Мікіта Броўка з газэты «Новы часу» ў сваім аглядальным артыкуле паставіў на від, што перазапісаная ў кіеўскай студыі Зьмітра Іванея вэрсія сьпева «Let It Go» з аднайменнага самотніка стала прымітыўней, і канстатаваў, што альбом у параўнаньні зь першым выйшаў больш роўным па гучаньню й ім музыкі падвялі своеасаблівую рысу пад сваёй мінулай ангельскамоўнай творчасьцю[12]. Юрась Ускоў з «Нашай Нівы» падсумаваў ацэнкі айчынных экспэртаў: «Поп-гурт „Open Space“ працягвае ўдасканальвацца. Другая кружэлка гучыць сур’ёзней за дэбютны альбом. Амаль усе песьні можна ставіць на радыё — і гэта, у дадзеным выпадку, камплімэнт»[13].

Альбом трапіў у некалькі топаў дыскаў, выдадзеных за свой пэрыяд, у тым ліку па вэрсіі Experty.by, асабістых ад музычных крытыкаў Алега Клімава й Зьмітра Падбярэскага (усе за першае паўгодзьдзе 2012 году)[14], а таксама Юліі Каламіец (топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год)[15].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Open Space:

Вытворчасьць:

  • Зьміцер Іваней — зьвядзеньне й мастэрынг, саўндпрадусіраваньне, аранжыроўкі.
  • Дзяніс Варанцоў — саўндпрадусіраваньне, аранжыроўкі.
  • Open Space — саўндпрадусіраваньне, аранжыроўкі.
  • Павал Трац’як — аранжыроўкі.
  • Пётар Семянюк — аранжыроўкі.
  • Васіль Сербін — інжынэр запісу вакалу.
  • Максім Мястоўскі — дызайн вокладкі CD.

Кавер-вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе гурт Sunny Days сьпеў кавэр «Гэта няпроста» на песьню «Do You Remember»[16][17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Open Space – Pressure, Вігма, 2012. Будзьма беларусамі!Праверана 2019-06-18 г. Архіўная копія ад 2015-06-01 г.
  2. ^ а б Open Space "Pressure" (+аудио)(рас.). Experty.by (2012-04-27). Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  3. ^ а б Андрей Бухарин. (2012-04-21) Open Space - «Pressure»(рас.). Rolling Stone RussiaПраверана 2012-05-15 г. Архіўная копія ад 2012-05-15 г.
  4. ^ а б Дмитрий Подберезский. Open Space(рас.). ej.by. Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  5. ^ Олег Лабунский. (2012-03-26) Open Space «Pressure»(рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  6. ^ Дмитрий Подберезский. I Have a Dream(рас.). ej.by. Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  7. ^ Дмитрий Подберезский. Pressure(рас.). ej.by. Праверана 2019-06-18 г. Архіўная копія ад 2019-06-18 г.
  8. ^ Бездакорная падробка ад Open Space(бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-04-18). Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  9. ^ Олег Климов. (2012-08-01) Новые герои звукозаписи(рас.). Советская БелоруссияПраверана 2020-02-02 г. Архіўная копія ад 2019-06-09 г.
  10. ^ Open Space "Pressure"(бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2012-04-12). Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  11. ^ Хагнир. (2012-12-18) "Ситка Пит 2012-04" (VIDEATAPE, Ms. Sounday, OUTLANDS, OPEN SPACE, THE DECOMPOSERS, Ykwim и др.)(рас.). nneformat.ru. Праверана 2020-07-22 г. Архіўная копія ад 2019-12-05 г.
  12. ^ Мікіта Броўка. (2012-04-11) Інды пачатку дванаццатага(бел.). Новы часПраверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2020-02-09 г.
  13. ^ Юрась Ускоў. (2012-10-02) Музычныя вынікі паўгоддзя: наперадзе «Срэбнае вяселле»(бел.). Наша НіваПраверана 2020-02-23 г. Архіўная копія ад 2020-02-23 г.
  14. ^ Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио)(рас.). Experty.by (2012-10-08). Праверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  15. ^ Юлия Коломиец. (2013-04-18) Юлия Коломиец (Украина): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (+аудио)(рас.). Experty.byПраверана 2019-06-16 г. Архіўная копія ад 2019-06-16 г.
  16. ^ CTV.BY: "Звездный ринг" на СТВ. Финал 05.07.2014(бел.). Сталічнае тэлебачаньне (2014-07-07). Праверана 2018-12-22 г.
  17. ^ На телеканале СТВ в рамках «Звездного ринга» выбрали лучший кавер-бэнд Беларуси(рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2014-07-07). Праверана 2019-06-19 г. Архіўная копія ад 2019-06-19 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]