Deal with Silence

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Deal With Silence»
Вокладка альбому «Deal With Silence». Open Space. 2009
Студыйны альбом Open Space
Выдадзены 21 сьнежня 2009 году
Запісаны 2009
Жанр брыт-поп, інды-рок, поп-рок, софт-рок
Працягласьць 38:31
Выдавец West Records
Прадусар Open Space
Храналёгія Open Space
Deal With Silence
(2009)
Pressure
(2012)
Прафэсійны агляд

Deal With Silence (па-беларуску: Зьдзелка з цішынёй) — дэбютны альбом беларускага гурту Open Space, запісаны на студыі «Granny Records» (Менск, Беларусь)[5].

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

аўтарам усёй музыкі зьяўляецца Віталь Маціеўскі.

Назва Працягласьць
1. «Deal With Silence»   4:33
2. «Unprepared»   3:12
3. «TV Show»   3:07
4. «Hurricane»   3:16
5. «You Will Never Know»   4:12
6. «Stalemate»   2:43
7. «Get Away»   3:19
8. «Busy»   3:48
9. «Travel Song»   3:31
10. «Beautiful»   3:01
11. «Same Excuses»   3:49

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Пукст, музычны аглядальнік «Советской Белоруссии», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасьці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песьні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[6]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу Lenta.ru, у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафэсіаналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасьць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року й софт-року[7].

Маша Калеснікава, журналіст Эўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсьліла, што альбом выйшаў «безжыцьцёвым, аднастайным і зьлёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[5]. Музычны крытык часопісу Rolling Stone Russia Андрэй Бухарын на старонках выданьня прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энэргічны й меладычны ангельскамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].

Журналіст штотыднёвіку «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны экспэрт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражаньне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0/10[2] і падкрэсьліла наяўнасьць гімнаў а-ля U2 й Stereophonics у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю ацэнку 6,0/10: Сяргей Будкін услыхаў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мэлёдыі Muse, пахваліў аздабленьне дыску, «просценькія мэлёдыі», на думку Зьмітра Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да Coldplay, Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш мэлядычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананьні Open Space, а Зьмітра Падбярэзскага й зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыты[3].

Аўтар музычнага парталу Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасьць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты Coldplay, Travis, Starsailor і Wilki, а таксама абрысаваў вылізанасьць гучаньня добра прадуманага й выдатна запісанага альбому[8].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Open Space:

Запрошаныя музыкі:

Вытворчасьць:

  • Анатоль Шманай — інжынэр запісу й зьвядзеньня.
  • Джэрам Шміт, студыя «Air Mastering» — мастэрынг.
  • Анатоль Міснікоў — фота вокладкі.
  • Таццяна Рынейская — мадэль на фота вокладкі.
  • Дызайн-студыя Зьмітра Баравога — аздабленьне CD.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Татьяна Замировская. (2010-01-11) Личный вкус. CD-обзор Open Space. «Deal With Silence»(рас.). БелГазетаПраверана 2019-06-11 г. Архіўная копія ад 2019-06-11 г.
  2. ^ а б Татьяна Замировская. (2010-01-23) Внештатный эксперт Т.Замировская: Open Space "Deal With Silence"(рас.) БелГазета. Experty.byПраверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
  3. ^ а б Open Space "Deal With Silence"(рас.). Experty.by (2010-01-14). Праверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
  4. ^ а б Андрей Бухарин. Open Space «Deal With Silence» (рас.) // Rolling Stone Russia : часопіс. — 2009. — № 65. — С. 75-76.
  5. ^ а б Маша Калеснікава. (2010-01-14) Аглядача: Open Space “Deal with Silence”(бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-06-12 г. Архіўная копія ад 2019-06-12 г.
  6. ^ Сергей Пукст. (2010-03-03) По правилам(рас.). Советская БелоруссияПраверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-07 г.
  7. ^ Александр Филимонов; Пётр Бологов (2009-12-28) Пиратское распространение приветствуется(рас.). Lenta.ruПраверана 2019-06-10 г. Архіўная копія ад 2019-06-10 г.
  8. ^ Вячеслав Радионов. (2010-01-30) Open Space «Deal With Silence»(рас.). Ultra-Music. Праверана 2019-06-15 г. Архіўная копія ад 2019-06-15 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]