ДДТ
ДДТ | |
Гады | 1980 — цяпер— |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Уфа |
Мова | расейская мова |
Жанр | рок-н-рол, расейскі рок[d], гард-рок, фолк-рок[d], альтэрнатыўны рок, індустрыяльны рок[d] і інды-рок |
Выдавец | REAL Records[d], Navigator Records[d], Grand Records[d] і DDT Records[d] |
Удзельнікі | |
Узнагароды і прэміі | |
ddt.ru |
«ДДТ» (DDT) — савецкі й расейскі рок-гурт, заснаваны ўлетку 1980 году ва Ўфе. Лідэрам гурту, аўтарам большасьці песень і адзіным нязьменным удзельнікам зьяўляецца Юры Шаўчук.
Назва гурту паходзіць ад хімічнага рэчыва Дыхлардыфэнілтрыхларэтан (у прастамоўі «Для хатняе пачвары», «Дуст»), якое ў выглядзе парашку выкарыстоўвалася пры барацьбе са шкоднымі казуркамі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уфімскі пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980 годзе ва ўфімскім тэлецэнтры сустрэліся клявішнік Уладзімер Сыгачоў ды Юры Шаўчук. Шаўчук меў гурт з трох чальцоў, якія выконвалі палітычныя песьні. Сыгачоў граў у вясельным гурце Генадзя Родзіна, які грунтаваўся ў палацы культуры «Авангард». Сыгачоў запрасіў Шаўчука далучыцца да ягонага гурту.
Аднак, па словах першага гітарыста ДДТ Рустэма Асанбаева, упершыню Юрыя Шаўчука прывёў у ДК "Авангард" тагачасны кіраўнік групы Генадзь Родзін у канцы сьнежня 1979 году.
Так склаўся новы гурт. У ягоны склад увайшлі Юры Шаўчук, гітарыст Рустэм Асанбаеў, басіст Генадзь Родзін, клявішнік Уладзімер Сігачоў ды бубнач Рынат Шамсутдзінаў. Назвы "ДДТ" яшчэ не было, гурт назваўся "ансамбаль пад кіраваньнем Генадзя Родзіна".
У 1980 годзе ў хатніх умовах група запісала сем песень, зь якіх склалі першы магнітаальбом (названы «ДДТ-1»).
За бубнамі Шамсутдзінава зьмяніў Сяргей Пастарнакаў (у іншай крыніцы — Барыс Пустарнакаў), а на зьмену другому прыйшоў Рустэм Карымаў.
Увесну 1982 году Генадзь Родзін прынёс выразку зь вядомае савецкае газэты, дзе "Камсамольская праўда" абвясьціла конкурс маладых выканаўцаў "Залаты камэртон", сутнасьць якога заключалася ў разьвіцьці патрыятычных песень СССР. Трэба было адправіць тры песьні: адну — пра сьвет, другую — аранжыроўку песьні савецкіх кампазытараў, трэцюю — на меркаваньне ансамбля. Пераможцам быў абяцаны запіс дэбютнага самотніку на «мэлёдыі». На працягу наступных трох дзён у страшнай сьпесцы на мясцовай тэлестудыі была падрыхтаваная дэманстрацыйная касэта, у якую ўвайшлі тры кампазыцыі «Іншаплянэтнік», «Чорнае Сонца» й «Не страляй!» і аранжыроўка песьні Юрыя Антонава «Ўсё як раней». Да свайго зьдзіўленьня, музыкі прайшлі ў другі тур. Калі спатрэбілася назва, Уладзімер Сігачоў прапанаваў «ДДТ», якая й была прынята. Песьня «Не страляй!» стала ляўрэатам конкурсу, а самога Шаўчука запрасілі ў Маскву для запісу кампазыцыі «Не страляй!» на студыі «Мелёдыя». Аднак у якасьці ўмоваў для падпісаньня прафэсійнага кантракту ад ДДТ патрабавалася выкананьне песень афіцыйных савецкіх кампазытараў на словы афіцыйных савецкіх паэтаў. Шаўчук ад падобных умоваў адмовіўся, што азначала сыход гурту ў падпольле й працу для невялікага кола знаўцаў рок-музыкі (паводле іншай вэрсіі — Шаўчук пагадзіўся выканаць песьню савецкага кампазытара й нават дэманстраваў потым сябрам фанаграму).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|