Перайсьці да зьместу

Міжнародны турнір юных фізыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «International Young Physicists' Tournament»)
Значок удзельніка II Міжнароднага ТЮФ (2nd IYPT) — 1989

Міжнародны турнір юных фізыкаў — каманднае спаборніцтва школьнікаў ва ўменьні вырашаць складаныя навуковыя задачы, уяўляць рашэньні гэтых задачаў у пераканаўчай форме і абараняць свае рашэньні ў навуковых дыскусіях, якія завуцца «фізбаямі».

Дыплём удзельніка II Міжнароднага ТЮФ (2nd IYPT) — 1989

Міжнародны арганізацыйны камітэт (IOC) адбірае 17 задачаў. Гэтыя задачы закранаюць розныя галіны фізыкі, а часта зьяўляюцца міждысцыплінарнымі. Задачы Турніру нельга вырашыць за кароткі час вядомымі мэтадамі, як, напрыклад, на іспыце. Яны сфармуляваныя ў вольным стылі, могуць разглядацца з розных бакоў і дапушчаюць розныя падыходы да рашэньня. Мэта ўдзельніка (і ягонага навуковага кіраўніка) — дасьледаваць праблемы як мага глыбей і сабраць за час падрыхтоўкі як мага больш інфармацыі аб прапанаваных фізычных зьявах.

Спосабы збору такіх ведаў не абмяжоўваюцца і, такім чынам, ставяць удзельніка ў тыя жа ўмовы, у якіх знаходзіцца звычайны дасьледнік. Рашэньні задачаў і нават спосаб рашэньня цалкам невядомыя. Вось чаму задачы Турніру публікуюцца амаль за год да самога спаборніцтва. Гэта дае ўдзельнікам магчымасьць правесьці ўсе неабходныя экспэрымэнты, распрацаваць тэорыю, вырабіць пошук літаратуры (у тым ліку і ў Інтэрнэце), магчыма, пракансультавацца ў экспэртаў, і г. д. Не апошнюю ролю адыгрываюць уменьне арганізаваць свой час і навыкі працы ў камандзе.

Адзін з найболей важных аспэктаў, калі не найважнейшы аспэкт у Турніры — гэта падрыхтоўчая фаза. У падрыхтоўкі ёсьць дзьве асноўныя мэты. Па-першае, важна як мага глыбей разабрацца ў прапанаваных фізычных праблемах. Гэта трэба для таго, каб упэўнена прааналізаваць рашэньне іншай каманды, і, пры неабходнасьці, знайсьці памылкі ці заганы ў гэтым рашэньні. Зь іншага боку, варта самім падрыхтаваць структураваны даклад, у якім выказаць усе зьвесткі, якія атрымалася знайсьці аб пэўнай фізычнай праблеме.

Падчас Турніру праводзіцца шэраг дыскусійных навуковых сустрэч, якія завуцца «фізычнымі баямі» або проста «фізбаямі». Першыя з гэтых баёў завуцца «адборачнымі», і ў іх удзельнічаюць усе каманды. Тры каманды, якія набралі ў выніку адборачных баёў лепшыя балы, праходзяць ў фінальны фізбой, у якім і вызначаецца пераможца турніру.

У пачатку турніру праводзіцца лёсаваньне, паводле якога каманды разьмяркоўваюцца ў групы па тры каманды. Калі агульны лік каманд ня дзеліцца на тры, утвараюцца адна або дзьве чатырохкамандныя групы. Пасьля гэтага ўсе групы (раўналежна і ў розных памяшканьнях) праводзяць першы адборачны фізбой. Потым каманды пераразьмяркоўваюцца па іншых групах (зьмешваюцца) паводле лёсаваньня. Гэта неабходна таму, што інакш адны і тыя жа каманды ўдзельнічалі б у адным і тым жа фізбоі. Працэдура паўтараецца да канчатку адборачных баёў.

Падчас фізбою кожная з камандаў па чарзе займае адну з трох або чатырох роляў:

  • дакладчыка
  • апанэнта
  • рэцэнзэнта
  • назіральніка (толькі ў выпадку чатырохкаманднага бою).

Каманда-дакладчык уяўляе сваё рашэньне вызначанай задачы. Пры гэтым выбірае задачу не яна сама, а іншая каманда, каманда-апанэнт. Рашэньне абмяркоўваецца падчас дыскусіяў, а каманда-апанэнт выказвае свае думкі аб прапанаваным рашэньні (абмяркоўвае яго моцныя і слабыя бакі, пры неабходнасьці растлумачвае памылковасьць поглядаў дакладчыка). Каманда-рэцэнзэнт падводзіць вынік фізбоя і агучвае сваю незалежную адзнаку выступаў дакладчыка і апанэнта.

Кожная краіна адпраўляе на IYPT адзіную каманду. Каманда складаецца зь пяці вучняў (старэйшых клясаў). Удзел студэнтаў не дазваляецца. Капітан узначальвае каманду і зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком каманды на працягу фізбою.

Каманду суправаджаюць два навуковыя кіраўнікі (выкладчыкі).

У шматлікіх краінах існуюць адукацыйныя цэнтры, звычайна пры ўнівэрсытэтах, якія рыхтуюць і адбіраюць каманды. Напрыклад, у Аўстрыі існуе афіцыйна прызнаная асацыяцыя, якая праводзіць Austrian Young Physicists' Tournament.

У Расеі адзінай актыўнай арганізацыяй такога тыпу зьяўляецца Цэнтар ПОИСК, у НямеччынеSchülerforschungszentrum (Школьны навукова-дасьледчы цэнтар).

Акрамя таго, у шматлікіх краінах праводзяцца нацыянальныя падрыхтоўчыя і адборачныя турніры для таго, каб вызначыць склад нацыянальнай каманды.

Турнір на Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы задакумэнтаваны ўдзел беларускіх камандаў у Турніры адбыўся ў 1989 годзе, калі каманда менскай школы № 16 удзельнічала ў 2-м Усесаюзным турніры юных фізыкаў у Маскве, які быў сумешчаны з 2nd IYPT[1].

Натальля Анішчук была першай беларускай пераможцай у асабістым заліку і атрымала права паступленьня ў ВНУ фізыка-матэматычнага профіля без іспытаў[2].

Сыстэматычны ўдзел у турнірным руху Рэспубліка Беларусь пачала прымаць з 1991 г.[3] Пасьля стварэньня ў 1990 годзе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ягоныя каманды штогод прымалі ўдзел у расейскіх і міжнародных турнірах. Так, увесну 1992 г. каманда Беларусі заваявала дыплём III ступені на Расейскім першынстве. Улетку таго жа году, дзякуючы напружанай працы, беларуская каманда атрымала перамогу на 5th IYPT.[4]

У сувязі з ростам прыхільнікаў новага спаборніцтва зьявілася неабходнасьць правядзеньня сваіх Турніраў на Беларусі. На базе Ліцэя БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 27 лютага 1993 году ў Менску ўрачыста адкрыўся I Рэспубліканскі Турнір юных фізыкаў, які сабраў пяць камандаў (больш за 30 школьнікаў) зь Берасьця, Менску, Магілёва[5].

На пачатку 2000-х гадоў турнірны рух на Беларусі стаў інтэлектуальным спаборніцтвам з устоянымі правіламі і шырокім ахопам удзельнікаў па ўсей Беларусі.

Як і раней, нацыянальныя турніры арганізуюцца на Беларусі фізычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Беларуская нацыянальная каманда ўпэўнена дабіваецца посьпехаў на турніры. У 1997 годзе на 10-м турніры (Хэб, Чэхія), на 15-м (Адэса, Украіна), у 2005 годзе на 18-м (Вінтэртур, Швайцарыя) і на 24-м у 2011 г. (Тэгеран, Іран)[6] беларуская каманда выйгравала срэбра.

Дасягненьні беларускіх камандаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год № IYPT Месца на IYPT Узнагарода Склад беларускае каманды
1992 5th IYPT 1-е паміж 12[7][8] Дыплём I ступ. Ліцэй БДУ
1993 6th IYPT 10-е паміж 19 Няма Ліцэй БДУ
1994 7th IYPT 4-е паміж 12 Дыплём III ступ.[7] Ліцэй БДУ[7]
1995 8th IYPT 4-е паміж 15[7] Дыплём III ступ.[7] Ліцэй БДУ
1996 9th IYPT 11-е паміж 13 Няма Ліцэй БДУ; Ліцэй №1 (Гомель)[7]
1997 10th IYPT 3-е паміж 15[9] Дыплём II ступ. Ліцэй БДУ[7]
1998 11th IYPT 4-е паміж 18[10] Дыплём III ступ. Ліцэй БДУ[7]
1999 12th IYPT 4-е паміж 19[11] Дыплём III ступ. Ліцэй БДУ[7]
2000 13th IYPT 6-е паміж 18[12] Дыплём III ступ. Ліцэй БДУ; СШ №51 (Менск)[7]
2001 14th IYPT 8-е паміж 18[13] Дыплём III ступ. СШ №51 (Менск)[7]
2002 15th IYPT 2-е паміж 20[14] Дыплём II ступ. СШ №51 (Менск); Ліцэй БДУ[7]
2003 16th IYPT 8-е паміж 23[15] Дыплём III ступ. Ліцэй БДУ[7]
2004 17th IYPT 18-е паміж 26[16] Няма СШ №51 (Менск); Ліцэй БДУ[7]
2005 18th IYPT 2-е паміж 25[17] Дыплём II ступ. Ліцэй БДУ; СШ №51 (Менск)[7]
2006 19th IYPT 8-е паміж 25[18] Дыплём III ступ. СШ №51 (Менск)
2007 20th IYPT Ня ўдзельнічала[19]
2008 21st IYPT 7-е з 21[20] Дыплём III ступ.[21] СШ №51 (Менск)
2009 22nd IYPT 16-е з 27[22] Дыплём III ступ.[23] Ліцэй БДУ

Пераможцы, задачы і месцы правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год Месца правядзеньня Краіна Лік
камандаў
Лік
краінаў
Пераможца(ы) Срэбра(ы) Задачы Сайт Вынікі, Рэлізы,
Прэса
1988 1-ы Масква Сьцяг СССР Савецкі Саюз 4 3 Сьцяг Польшчы Польшча,
Сьцяг СССР Савецкі Саюз
? pdf Няма
1989 2-і Масква Сьцяг СССР Савецкі Саюз 8 7 Нямеччына,
Баўгарыя
? pdf Няма
1990 3-і Масква Сьцяг СССР Савецкі Саюз 6 5 Сьцяг СССР Савецкі Саюз ? ? Няма
1991 4-ы Масква Сьцяг СССР Савецкі Саюз 8 7 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына ? ? Няма
1992 5-ы Процьвіна Сьцяг Расеі Расея 12 10 Беларусь Чэхаславаччына ? Няма
1993 6-ы Процьвіна Сьцяг Расеі Расея 19 11 Грузія Сьцяг Украіны Украіна,
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
? Няма
1994 7-ы Гронінген Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 12 11 Сьцяг Чэхіі Чэхія,
Сьцяг Расеі Расея
Грузія, ? ? Няма
1995 8-ы Спала Сьцяг Польшчы Польшча 15 12 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Сьцяг Чэхіі Чэхія,
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
? Няма па-польску
1996 9-ы Цхалтуб Грузія 13 10 Сьцяг Чэхіі Чэхія Сьцяг Нямеччыны Нямеччына,
Грузія-2
? Няма
1997 10-ы Хэб Сьцяг Чэхіі Чэхія 15 11 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына,
Сьцяг Чэхіі Чэхія
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь [1] [2],
спасылка зламаная
па-чэскупа-анг.(недаступная спасылка)
1998 11-ы Дунаўшынген Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 18 16 Сьцяг Чэхіі Чэхія Сьцяг Нямеччыны Нямеччына-1,
Сьцяг Польшчы Польшча
[3] [4]
1999 12-ы Вена Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя 19 17 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Грузія,
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя-1
[5] [6]
2000 13-ы Будапэшт Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 17 16 Сьцяг Польшчы Польшча-2 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына,
Сьцяг Расеі Расея
[7] [8]
2001 14-ы Эспа Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 18 16 Сьцяг Славаччыны Славаччына Сьцяг Аўстраліі Аўстралія,
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
[9] [10](недаступная спасылка),
спасылка зламаная
2002 15-ы Адэса Сьцяг Украіны Украіна 20 18 Сьцяг Польшчы Польшча Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь,
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
[11] [12]
2003 16-ы Упсала Сьцяг Швэцыі Швэцыя 23 22 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Паўднёвая Карэя,
Сьцяг Польшчы Польшча
pdf [13]
2004 17-ы Брысбэйн Сьцяг Аўстраліі Аўстралія 26 24 Сьцяг Польшчы Польшча Сьцяг Нямеччыны Нямеччына,
Сьцяг Славаччыны Славаччына
[14] [15]
2005 18-ы Вінтэртур Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 25 23 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь,
Сьцяг ЗША ЗША
[16] [17]
2006 19-ы Браціслава Сьцяг Славаччыны Славаччына 25 23 Сьцяг Харватыі Харватыя Паўднёвая Карэя,
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
[18] [19]
2007 20-ы Сэул Паўднёвая Карэя 22 21 Сьцяг Аўстраліі Аўстралія Паўднёвая Карэя-2,
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
pdf(недаступная спасылка) [20]
2008 21-ы Трогір Сьцяг Харватыі Харватыя 21 21 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Сьцяг Харватыі Харватыя,
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
[21] [22]
2009 22-і Цяньцзынь КНР 27 27 Паўднёвая Карэя Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя,
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
pdf [23]
2010 23-і Вена Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя pdf

Каманды-ўдзельніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіна 1988 1989 1990 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009
Армэнія Армэнія ? 0 0 0 1 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 1 1 1 H, 2 1 1 1 1 1
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 H, 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя 0 1 ? ? ? 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь 1 1, 2? 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 0 1 1
Сьцяг Бразыліі Бразылія 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 1 0 0
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 0 1 ? 1 ? 1, 2? 1 1 1 1 1 1 H, 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 0 1 1 1 0 1
Сьцяг Грузіі Грузія ? 1, 2? 1 1 H, 2 1 1 1 1 1 1 1 0 1 0 0 1 1
Сьцяг ЗША ЗША 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 0 1 Назір 0 1 1 1 1 0 0
Сьцяг Інданэзіі Інданэзія 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 1 0 1 1
Сьцяг Ірану Іран 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1
Сьцяг Кеніі Кенія 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 1 0 1
Сьцяг Кіпру Кіпр 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 0 0 1 0 0
Кітай 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1
Сьцяг Малдовы Малдова ? 1 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 0 1 1 1 0 1 0 0 0
Сьцяг Нігерыі Нігерыя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 0 1
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 0 1 ? ? ? 1, 2? H, 1 1 0 0 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 0
Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1 1 1 1 1 1 1
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 0 1 ? ? ? 0 0 2 1 1 H, 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Паўднёвая Карэя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 Назір Назір 1 1 1 1 1 H, 2 1 1
Сьцяг Польшчы Польшча 1 1 ? ? ? 1, 2? 1 H, 2 1 1 1 1 2 2 2 1 1 1 2 1 1 1
Сьцяг Расеі Расея H, 2? H, 2? 2 2 2 3 2 2 1 2 1 1 2 2 1 0 0 1
Сьцяг СССР Савецкі Саюз H, 2 H, 2 H, 2? H, 2?
Сьцяг Славаччыны Славаччына 1, 2? 1 1 0 1 1 1 1 1 1 1 1 1 H, 2 1 1 1
Сьцяг Сынгапуру Сынгапур 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1
Сьцяг Тайлянду Тайлянд 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1
Сьцяг Узбэкістана Узбэкістан ? 1, 2? 1 1 1 1 1 1 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
Сьцяг Украіны Украіна ? 1, 2? 1 1 2 2 1 1 1 1 H, 2 1 1 1 1 1 1 1
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 0 0 ? ? ? 0 0 1 0 Назір 1 1 1 H, 1 1 1 1 0 0 0 1 1
Сьцяг Францыі Францыя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0 1
Сьцяг Харватыі Харватыя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 Назір 1 1 1 1 1 1 1 1
Чэхаславаччына 1 1 ? ? 1, 2?
Сьцяг Чэхіі Чэхія 1, 2? 1 1 1 H, 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 0 0 0 0 0 0 0 0 0 Назір 0 0 Назір Назір 1 1 1 H, 2 1 1 1 1
Сьцяг Швэцыі Швэцыя 0 0 0 0 0 0 1 Назір 0 1 1 1 1 1 Назір H, 2 1 1 1 1 1 1

H (host) — гэта краіна, ў якой спаборніцтва была праведзена, Назір — краіна прысутнічала як назіральнік.

  1. ^ Eugene Zelenko (Jaŭhen Zialonka), Belarusian participant of the selective Soviet rounds at the 2nd IYPT (1989), shares his memories, impressions and photographs of the event. POISK Centre. November 30, 2007.
  2. ^ Е.Н. Юносов. Об итогах ТЮФ 1988/89 года. Квант, 10, 1989. - стр. 42.
  3. ^ Л.Г. Маркович, А.И. Слободянюк. Турниры Юных Физиков. — Мн.: Мн. обл. ИПКиПРРиСО, 1999. — 56 с.
  4. ^ Л. Марковіч. У фізбой гуляюць сапраўдныя мужчыны // Настаўніцкая газэта. 1992, № 88.
  5. ^ Л. Марковіч. 3 днём нараджэння, фізбой //Фокус. 1993, №1.
  6. ^ Серабро заваявала каманда Беларусі на 24-м Міжнародным турніры юных фізыкаў Тэгеране Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (27 ліпеня 2011). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
  7. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о А.И. Слободянюк, Л.Г. Маркович. Турниры Юных Физиков в Беларуси. (2006).
  8. ^ Zsuzsanna Rajkovits. International Physics Competitions for Secondary School Students. (2000). - p. 6. (doc)(недаступная спасылка)
  9. ^ Výsledky TMF'1997. Archív Turnaja Mladých Fyzikov (Slovensko)
  10. ^ Official results of 11th IYPT'1998 (Germany)
  11. ^ Official results of 12th IYPT'1999 (Vienna, Austria)
  12. ^ Official results of 13th IYPT'2000 (Budapest, Hungary)
  13. ^ Wyniki Międzynarodowego Turnieju Młodych Fizyków. Espoo, 2001. TMF w LO im. Stanisława Staszica w Warszawie
  14. ^ Wyniki XV Międzynarodowego Turnieju Młodych Fizyków. Odessa, 2002. TMF w LO im. Stanisława Staszica w Warszawie
  15. ^ Official results of 16th IYPT'2003 (Uppsala, Sweden)
  16. ^ Official Results of IYPT’2004 in Brisbane, Australia
  17. ^ Official Results of the Final Fight at IYPT'2005 in Winterthur, Switzerland.(недаступная спасылка)
  18. ^ Натальля Аблажэй (22 ліпеня 2006) Беларусы — бронзавыя прызёры міжнароднага турніру юных фізыкаў Розгалас. Зьвязда, № 162 (25751). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
  19. ^ Надзея Нікалаева (23 сакавіка 2007) Аляксандар Радзькоў: «Рухавіком прагрэсу зьяўляюцца людзі зь нестандартным мысьленьнем» Моладзь. Зьвязда, № 55 (25920). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
  20. ^ Official result of the 21st IYPT 2008(недаступная спасылка) (анг.)
  21. ^ IYPT 2008 - Croatia. Final ranking(недаступная спасылка) (анг.)
  22. ^ Total ranking of all teams after round 5(недаступная спасылка) (анг.)
  23. ^ IYPY 2009 -final ranking(недаступная спасылка) (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]