Цэнтар ПОИСК

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цэнтар «ПОИСК» (па-расейску: Центр «ПОИСК») — адукацыйная і дасьледчая арганізацыя, заснаваная ў 2004 годзе ў Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным унівэрсытэце (Расея). Асноўная мэта Цэнтру — заахвочваньне школьнікаў і студэнтаў да самастойных навуковых дасьледаваньняў.

Цэнтар «ПОИСК» падтрымлівае адукацыйныя праграмы, якія выхоўваюць у моладзі цікавасьць да фізыкі і прыродазнаўчых навук, і як мага раней далучаюць іх да таго, «што робіць сапраўдны навуковец». Дзейнасьць Цэнтра ўключае ў сябе шырокае супрацоўніцтва зь перадавымі ўнівэрсытэтамі і школамі ў Расеі і за мяжой, сумесныя сэмінары і майстэрні, рэгулярныя міжнародныя навуковыя канфэрэнцыі, моўныя праграмы, але таксама і актыўнае прасоўваньне дасьледчых спаборніцтваў, такіх як Турнір Юных Фізыкаў.

«ПОИCК» азначае па-расейску «пошук», але гэта і расейская абрэвіятура Цэнтра Падтрымкі Алімпіяд, Інтэлектуальных Спаборніцтваў і Конкурсаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]