Абмеркаваньне:Міжнародны турнір юных фізыкаў
Выгляд
This article is mostly the translation of Georg Hofferek's articles in English and German Wikipediae.
Гэты артыкул пакуль зьяўляецца перакладам ангельскага і нямецкага артыкулаў, якія напісаў Georg Hofferek (http://en.wikipedia.org/wiki/User:Georg_Hofferek).
Вельмi ўдзячны EugeneZelenko за здымак значка зь 2nd IYPT (1989) :))
-- Iльля Марчанка 22:06, 7 жніўня 2007 (UTC)
Назва артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Я ўсё ж прапаную перайменаваць старонку ў «Міжнародны турнір юных фізыкаў», таму што гэта ня ўласная назва арганізацыі ці гурта. --Red_Winged_Duck 17:52, 6 лістапада 2007 (UTC)
- Гэта было тэмай актыўнага абмеркаваньня ў нямецкай вікіпэдыі: супольнасць жадала пераназваць артыкул Austrian Young Physicists' Tournament у Osterreichisches Turnier junger Physiker. Але рашылі пакінуць ангельскі варыянт як афіцыйны, распаўсюджаны і абгрунтаваны.
- Аргументы за назву IYPT: так завуцца артыкулы ў партугальскай, польскай і нямецкай вікіпэдыях; такая назва ("IYPT") сапраўды ёсьць ўстоянай практыкай ў шматлікіх мовах.
- Гэта ўвогуле амаль што назва гурту ці арганізацыі, - гэта "брэнд" (лягатыпы, сымболіка, значкі...) Па гэтым прынцыпе завуцца фонды і структуры, накшталт Асацыяцыі AYPT (Аўстрыя, якая вядзе дзейнасьць на нямецкай мове). Беларуская суполка ў Lifejournal завецца BYPT.
- Аргументы супраць цяперашняй назвы: назва з'яўляецца калькай за славянскіх моваў (рускай, чэскай, польскай) і яшчэ ў 1998 г. шмат хто перакладаў яе як Tournament of Young Physicists. Радзіма мерапрыемства ў Савецкім Зьвязе, і спачатку па-ангельску яго ніхто не зваў.
- Так што пытаньне няпростае. Калі будуць моцныя аргументы за беларускамоўную назву, мне гэта будзе вельмi прыемна i я зусім не буду супраць. Але зь меркаваньняў пазнавальнасьці і паводаў распаўсюджанасьці, прапаноўваю пакінуць IYPT. --Iльля Марчанка 21:55, 6 лістапада 2007 (UTC)
- Паводле п. 1.1. статуту мерапрыемства, які быў падпісаны ў 2004 г., ягоная афіцыйная назва — International Young Physicists' Tournament. Статут можна знайсці тут: http://www.iypt.org/IYPT_Statutes_2004signedEC.pdf. --Iльля Марчанка 17:50, 26 сьнежня 2007 (UTC)
Зорачкі у іншамоўных падзелах
[рэдагаваць крыніцу]- Я заўважыў, што калі артыкул становіцца выбраным, у іншых моўных падзелах зьяўляецца жоўтая зорачка. Чамусьці з нашай беларускай вікіпэдыяй гэта не заўсёды працуе. Interwiki з ангельскай вікіпэдыі да травеньскага артыкулу be-x-old:Геральдыка мае зорачку, а вось да жнівеньскага be-x-old:Гісторыя Харватыі — не. Немагчыма, каб база дадзеных не аднавілася за паўгады. --Iльля Марчанка 17:50, 26 сьнежня 2007 (UTC)
- Знайшоў en:Category:Wikipedia_featured_articles_in_other_languages_(Belarusian) ды там нічога няма. --Iльля Марчанка 18:29, 26 сьнежня 2007 (UTC)
- Калі не памыляюся, спасылкі на выбраныя артыкулы не апрацоўваюцца стандартным інтэрвікі-робатам. Магчыма існуюць адмысловыя робаты, якія аўтаматызуюць гэты працэс, але я пра іх ня чуў. Каб зьявілася зорачка ў ангельскай вэрсіі (і ў нас) трэба дадаць {{Link FA|код мовы}} (напрыклад, {{Link FA|en}}). --EugeneZelenko 18:34, 26 сьнежня 2007 (UTC)
- Вялікі дзякуй! Дадаў гэты шаблён да ангельскай вэрсіі, дадам да польскай і г.д. --Iльля Марчанка 18:46, 26 сьнежня 2007 (UTC)