Перайсьці да зьместу

Аўстрыйскі турнір юных фізыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Austrian Young Physicists' Tournament»)

Austrian Young Physicists’ Tournamentанг. — «Аўстрыйскі Турнір Юных Фізыкаў») — каманднае спаборніцтва школьнікаў ва ўменьні вырашаць складаныя навуковыя задачы, уяўляць рашэньні гэтых задач у пераканаўчай форме і абараняць свае рашэньні ў навуковых дыскусіях, якія завуцца «фізбаямі».

Зьяўляецца адборачным мерапрыемствам для падрыхтоўкі і складаньня аўстрыйскай нацыянальнай каманды дзеля IYPT.

Арганізуецца на ангельскай мове.

Гісторыя і арганізацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізуецца штогод арганізацыяй AYPT — Forschungsforum junger Physiker («AYPT — Дасьледчы форум юных фізыкаў»).

У ліпені 2006 году арганізацыя была афіцыйна прызнанай Міжнародным Аргкамітэтам IYPT ў якасьці адзінай нацыянальнай асацыяцыі ў Аўстрыі, зьвязанай з Турнірам Юных Фізыкаў. Гэта азначае, што толькі гэтая асацыяцыя можа адбіраць і прапаноўваць нацыянальныя каманды на Міжнародны Турнір.

Кожная аўстрыйская школа можа адправіць на турнір AYPT адну альбо некалькі каманд. Таксама могуць удзельнічаць каманды, якія былі сабраныя зь вучняў розных школаў. Акрамя таго, Арганізацыйны Камітэт штогод запрашае замежныя каманды, каб зрабіць спаборніцтва цікавейшым. На працягу апошніх гадоў наступныя краіны выстаўлялі свае каманды на AYPT: Польшча, Славаччына, Расея, Італія, Славенія, Чэхія, Украіна, Турэччына, Іран.

Затым зьбіраецца нацыянальная аўстрыйская каманда. Выканаўчы камітэт асацыяцыі адбірае школьнікаў, якія паказалі наймацнейшы выступ на AYPT. Гэта значыць, што на Міжнародны Турнір прапаноўваецца не каманда, якая перамагла на AYPT, а складаецца цалкам новая каманда.

Цалкам аналягічны IYPT.

Не адрозьніваюцца ад заданьняў IYPT адпаведнага году.

Месцы правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што наступныя Турніры будуць праведзенымі ў Леобене.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]