Міжнародны турнір юных фізыкаў
Міжнародны турнір юных фізыкаў — каманднае спаборніцтва школьнікаў ва ўменьні вырашаць складаныя навуковыя задачы, уяўляць рашэньні гэтых задачаў у пераканаўчай форме і абараняць свае рашэньні ў навуковых дыскусіях, якія завуцца «фізбаямі».
Заданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародны арганізацыйны камітэт (IOC) адбірае 17 задачаў. Гэтыя задачы закранаюць розныя галіны фізыкі, а часта зьяўляюцца міждысцыплінарнымі. Задачы Турніру нельга вырашыць за кароткі час вядомымі мэтадамі, як, напрыклад, на іспыце. Яны сфармуляваныя ў вольным стылі, могуць разглядацца з розных бакоў і дапушчаюць розныя падыходы да рашэньня. Мэта ўдзельніка (і ягонага навуковага кіраўніка) — дасьледаваць праблемы як мага глыбей і сабраць за час падрыхтоўкі як мага больш інфармацыі аб прапанаваных фізычных зьявах.
Спосабы збору такіх ведаў не абмяжоўваюцца і, такім чынам, ставяць удзельніка ў тыя жа ўмовы, у якіх знаходзіцца звычайны дасьледнік. Рашэньні задачаў і нават спосаб рашэньня цалкам невядомыя. Вось чаму задачы Турніру публікуюцца амаль за год да самога спаборніцтва. Гэта дае ўдзельнікам магчымасьць правесьці ўсе неабходныя экспэрымэнты, распрацаваць тэорыю, вырабіць пошук літаратуры (у тым ліку і ў Інтэрнэце), магчыма, пракансультавацца ў экспэртаў, і г. д. Не апошнюю ролю адыгрываюць уменьне арганізаваць свой час і навыкі працы ў камандзе.
Падрыхтоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін з найболей важных аспэктаў, калі не найважнейшы аспэкт у Турніры — гэта падрыхтоўчая фаза. У падрыхтоўкі ёсьць дзьве асноўныя мэты. Па-першае, важна як мага глыбей разабрацца ў прапанаваных фізычных праблемах. Гэта трэба для таго, каб упэўнена прааналізаваць рашэньне іншай каманды, і, пры неабходнасьці, знайсьці памылкі ці заганы ў гэтым рашэньні. Зь іншага боку, варта самім падрыхтаваць структураваны даклад, у якім выказаць усе зьвесткі, якія атрымалася знайсьці аб пэўнай фізычнай праблеме.
Ход турніру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас Турніру праводзіцца шэраг дыскусійных навуковых сустрэч, якія завуцца «фізычнымі баямі» або проста «фізбаямі». Першыя з гэтых баёў завуцца «адборачнымі», і ў іх удзельнічаюць усе каманды. Тры каманды, якія набралі ў выніку адборачных баёў лепшыя балы, праходзяць ў фінальны фізбой, у якім і вызначаецца пераможца турніру.
Адборачныя баі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку турніру праводзіцца лёсаваньне, паводле якога каманды разьмяркоўваюцца ў групы па тры каманды. Калі агульны лік каманд ня дзеліцца на тры, утвараюцца адна або дзьве чатырохкамандныя групы. Пасьля гэтага ўсе групы (раўналежна і ў розных памяшканьнях) праводзяць першы адборачны фізбой. Потым каманды пераразьмяркоўваюцца па іншых групах (зьмешваюцца) паводле лёсаваньня. Гэта неабходна таму, што інакш адны і тыя жа каманды ўдзельнічалі б у адным і тым жа фізбоі. Працэдура паўтараецца да канчатку адборачных баёў.
Структура фізбою
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас фізбою кожная з камандаў па чарзе займае адну з трох або чатырох роляў:
- дакладчыка
- апанэнта
- рэцэнзэнта
- назіральніка (толькі ў выпадку чатырохкаманднага бою).
Каманда-дакладчык уяўляе сваё рашэньне вызначанай задачы. Пры гэтым выбірае задачу не яна сама, а іншая каманда, каманда-апанэнт. Рашэньне абмяркоўваецца падчас дыскусіяў, а каманда-апанэнт выказвае свае думкі аб прапанаваным рашэньні (абмяркоўвае яго моцныя і слабыя бакі, пры неабходнасьці растлумачвае памылковасьць поглядаў дакладчыка). Каманда-рэцэнзэнт падводзіць вынік фізбоя і агучвае сваю незалежную адзнаку выступаў дакладчыка і апанэнта.
Каманды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожная краіна адпраўляе на IYPT адзіную каманду. Каманда складаецца зь пяці вучняў (старэйшых клясаў). Удзел студэнтаў не дазваляецца. Капітан узначальвае каманду і зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком каманды на працягу фізбою.
Каманду суправаджаюць два навуковыя кіраўнікі (выкладчыкі).
У шматлікіх краінах існуюць адукацыйныя цэнтры, звычайна пры ўнівэрсытэтах, якія рыхтуюць і адбіраюць каманды. Напрыклад, у Аўстрыі існуе афіцыйна прызнаная асацыяцыя, якая праводзіць Austrian Young Physicists' Tournament.
У Расеі адзінай актыўнай арганізацыяй такога тыпу зьяўляецца Цэнтар ПОИСК, у Нямеччыне — Schülerforschungszentrum (Школьны навукова-дасьледчы цэнтар).
Акрамя таго, у шматлікіх краінах праводзяцца нацыянальныя падрыхтоўчыя і адборачныя турніры для таго, каб вызначыць склад нацыянальнай каманды.
Турнір на Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы задакумэнтаваны ўдзел беларускіх камандаў у Турніры адбыўся ў 1989 годзе, калі каманда менскай школы № 16 удзельнічала ў 2-м Усесаюзным турніры юных фізыкаў у Маскве, які быў сумешчаны з 2nd IYPT[1].
Натальля Анішчук была першай беларускай пераможцай у асабістым заліку і атрымала права паступленьня ў ВНУ фізыка-матэматычнага профіля без іспытаў[2].
Сыстэматычны ўдзел у турнірным руху Рэспубліка Беларусь пачала прымаць з 1991 г.[3] Пасьля стварэньня ў 1990 годзе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ягоныя каманды штогод прымалі ўдзел у расейскіх і міжнародных турнірах. Так, увесну 1992 г. каманда Беларусі заваявала дыплём III ступені на Расейскім першынстве. Улетку таго жа году, дзякуючы напружанай працы, беларуская каманда атрымала перамогу на 5th IYPT.[4]
У сувязі з ростам прыхільнікаў новага спаборніцтва зьявілася неабходнасьць правядзеньня сваіх Турніраў на Беларусі. На базе Ліцэя БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 27 лютага 1993 году ў Менску ўрачыста адкрыўся I Рэспубліканскі Турнір юных фізыкаў, які сабраў пяць камандаў (больш за 30 школьнікаў) зь Берасьця, Менску, Магілёва[5].
На пачатку 2000-х гадоў турнірны рух на Беларусі стаў інтэлектуальным спаборніцтвам з устоянымі правіламі і шырокім ахопам удзельнікаў па ўсей Беларусі.
Як і раней, нацыянальныя турніры арганізуюцца на Беларусі фізычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Беларуская нацыянальная каманда ўпэўнена дабіваецца посьпехаў на турніры. У 1997 годзе на 10-м турніры (Хэб, Чэхія), на 15-м (Адэса, Украіна), у 2005 годзе на 18-м (Вінтэртур, Швайцарыя) і на 24-м у 2011 г. (Тэгеран, Іран)[6] беларуская каманда выйгравала срэбра.
Дасягненьні беларускіх камандаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | № IYPT | Месца на IYPT | Узнагарода | Склад беларускае каманды |
---|---|---|---|---|
1992 | 5th IYPT | 1-е паміж 12[7][8] | Дыплём I ступ. | Ліцэй БДУ |
1993 | 6th IYPT | 10-е паміж 19 | Няма | Ліцэй БДУ |
1994 | 7th IYPT | 4-е паміж 12 | Дыплём III ступ.[7] | Ліцэй БДУ[7] |
1995 | 8th IYPT | 4-е паміж 15[7] | Дыплём III ступ.[7] | Ліцэй БДУ |
1996 | 9th IYPT | 11-е паміж 13 | Няма | Ліцэй БДУ; Ліцэй №1 (Гомель)[7] |
1997 | 10th IYPT | 3-е паміж 15[9] | Дыплём II ступ. | Ліцэй БДУ[7] |
1998 | 11th IYPT | 4-е паміж 18[10] | Дыплём III ступ. | Ліцэй БДУ[7] |
1999 | 12th IYPT | 4-е паміж 19[11] | Дыплём III ступ. | Ліцэй БДУ[7] |
2000 | 13th IYPT | 6-е паміж 18[12] | Дыплём III ступ. | Ліцэй БДУ; СШ №51 (Менск)[7] |
2001 | 14th IYPT | 8-е паміж 18[13] | Дыплём III ступ. | СШ №51 (Менск)[7] |
2002 | 15th IYPT | 2-е паміж 20[14] | Дыплём II ступ. | СШ №51 (Менск); Ліцэй БДУ[7] |
2003 | 16th IYPT | 8-е паміж 23[15] | Дыплём III ступ. | Ліцэй БДУ[7] |
2004 | 17th IYPT | 18-е паміж 26[16] | Няма | СШ №51 (Менск); Ліцэй БДУ[7] |
2005 | 18th IYPT | 2-е паміж 25[17] | Дыплём II ступ. | Ліцэй БДУ; СШ №51 (Менск)[7] |
2006 | 19th IYPT | 8-е паміж 25[18] | Дыплём III ступ. | СШ №51 (Менск) |
2007 | 20th IYPT | Ня ўдзельнічала[19] | ||
2008 | 21st IYPT | 7-е з 21[20] | Дыплём III ступ.[21] | СШ №51 (Менск) |
2009 | 22nd IYPT | 16-е з 27[22] | Дыплём III ступ.[23] | Ліцэй БДУ |
Пераможцы, задачы і месцы правядзеньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каманды-ўдзельніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна | 1988 | 1989 | 1990 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Армэнія | — | — | — | — | ? | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Аўстралія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Аўстрыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Баўгарыя | 0 | 1 | ? | ? | ? | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Беларусь | — | — | — | — | 1 | 1, 2? | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 | 1 |
Бразылія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 0 |
Вугоршчына | 0 | 1 | ? | 1 | ? | 1, 2? | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | H, 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Вялікабрытанія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 |
Грузія | — | — | — | — | ? | 1, 2? | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | 0 | 1 | 1 |
ЗША | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | 1 | Назір | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 0 |
Інданэзія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 | 1 |
Іран | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 |
Кенія | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 |
Кіпр | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | 0 | 1 | 0 | 0 |
Кітай | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 |
Малдова | — | — | — | — | ? | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Мэксыка | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 |
Нігерыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 0 | 1 |
Нідэрлянды | 0 | 1 | ? | ? | ? | 1, 2? | H, 1 | 1 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 |
Новая Зэляндыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Нямеччына | 0 | 1 | ? | ? | ? | 0 | 0 | 2 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Паўднёвая Карэя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | Назір | Назір | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 |
Польшча | 1 | 1 | ? | ? | ? | 1, 2? | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 |
Расея | — | — | — | — | H, 2? | H, 2? | 2 | 2 | 2 | 3 | 2 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 2 | 2 | 1 | 0 | 0 | 1 |
Савецкі Саюз | H, 2 | H, 2 | H, 2? | H, 2? | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — |
Славаччына | — | — | — | — | — | 1, 2? | 1 | 1 | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 |
Сынгапур | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 |
Тайлянд | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 |
Узбэкістан | — | — | — | — | ? | 1, 2? | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Украіна | — | — | — | — | ? | 1, 2? | 1 | 1 | 2 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Фінляндыя | 0 | 0 | ? | ? | ? | 0 | 0 | 1 | 0 | Назір | 1 | 1 | 1 | H, 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 |
Францыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 |
Харватыя | — | — | — | — | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | Назір | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Чэхаславаччына | 1 | 1 | ? | ? | 1, 2? | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — |
Чэхія | — | — | — | — | — | 1, 2? | 1 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Швайцарыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | Назір | 0 | 0 | Назір | Назір | 1 | 1 | 1 | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 |
Швэцыя | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | Назір | 0 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | Назір | H, 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 |
H (host) — гэта краіна, ў якой спаборніцтва была праведзена, Назір — краіна прысутнічала як назіральнік.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eugene Zelenko (Jaŭhen Zialonka), Belarusian participant of the selective Soviet rounds at the 2nd IYPT (1989), shares his memories, impressions and photographs of the event. POISK Centre. November 30, 2007.
- ^ Е.Н. Юносов. Об итогах ТЮФ 1988/89 года. Квант, 10, 1989. - стр. 42.
- ^ Л.Г. Маркович, А.И. Слободянюк. Турниры Юных Физиков. — Мн.: Мн. обл. ИПКиПРРиСО, 1999. — 56 с.
- ^ Л. Марковіч. У фізбой гуляюць сапраўдныя мужчыны // Настаўніцкая газэта. 1992, № 88.
- ^ Л. Марковіч. 3 днём нараджэння, фізбой //Фокус. 1993, №1.
- ^ Серабро заваявала каманда Беларусі на 24-м Міжнародным турніры юных фізыкаў Тэгеране Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (27 ліпеня 2011). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о А.И. Слободянюк, Л.Г. Маркович. Турниры Юных Физиков в Беларуси. (2006).
- ^ Zsuzsanna Rajkovits. International Physics Competitions for Secondary School Students. (2000). - p. 6. (doc)(недаступная спасылка)
- ^ Výsledky TMF'1997. Archív Turnaja Mladých Fyzikov (Slovensko)
- ^ Official results of 11th IYPT'1998 (Germany)
- ^ Official results of 12th IYPT'1999 (Vienna, Austria)
- ^ Official results of 13th IYPT'2000 (Budapest, Hungary)
- ^ Wyniki Międzynarodowego Turnieju Młodych Fizyków. Espoo, 2001. TMF w LO im. Stanisława Staszica w Warszawie
- ^ Wyniki XV Międzynarodowego Turnieju Młodych Fizyków. Odessa, 2002. TMF w LO im. Stanisława Staszica w Warszawie
- ^ Official results of 16th IYPT'2003 (Uppsala, Sweden)
- ^ Official Results of IYPT’2004 in Brisbane, Australia
- ^ Official Results of the Final Fight at IYPT'2005 in Winterthur, Switzerland.(недаступная спасылка)
- ^ Натальля Аблажэй (22 ліпеня 2006) Беларусы — бронзавыя прызёры міжнароднага турніру юных фізыкаў Розгалас. Зьвязда, № 162 (25751). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
- ^ Надзея Нікалаева (23 сакавіка 2007) Аляксандар Радзькоў: «Рухавіком прагрэсу зьяўляюцца людзі зь нестандартным мысьленьнем» Моладзь. Зьвязда, № 55 (25920). Праверана 6 сакавіка 2012 г.
- ^ Official result of the 21st IYPT 2008(недаступная спасылка) (анг.)
- ^ IYPT 2008 - Croatia. Final ranking(недаступная спасылка) (анг.)
- ^ Total ranking of all teams after round 5(недаступная спасылка) (анг.)
- ^ IYPY 2009 -final ranking(недаступная спасылка) (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Турнір юных фізыкаў на Беларусі (рас.)
- Афіцыйная старонка IYPT (анг.)
- Интервью с Алексеем Петровым //Минский курьер. №761, 28 окт. 2005 г.(недаступная спасылка) (рас.)