Мінай (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінай
Поўная назва Футбольний клуб «Минай»
Заснаваны 2015
Горад Мінай, Украіна
Стадыён Мінай-Арэна
Умяшчальнасьць: 1312
Кіраўнік Валеры Перасаляк[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcminaj.com (укр.)

«Міна́й» (па-ўкраінску: Минай) — украінскі футбольны клюб зь вёскі Мінай блізу Вужгараду ў Закарпацкае вобласьці. Свае хатнія матчы ладзіць на Мінай-Арэне, а таксама часам гуляе на стадыёнах «Аўтамабіліст» і «Авангард» ва Ужгарадзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў закладзены ў 2015 годзе і спачатку меў аматарскі статус. «Мінай» браў удзел у чэмпіянатах Ужгараду і Закарпацкае вобласьці. Бясспрэчныя посьпехі ў рэгіянальных турнірах заахвоцілі ўладальнікаў клюбу і гульцоў выпрабаваць сябе і каманду ў больш прадстаўнічым турніры. Такім турнірам апынуўся аматарскі чэмпіянат Украіны. У сваім дэбюце футбольны клюб «Мінай» набываў перамогі за перамогай, узвысіўшыся ў верхнюю частку табліцы. На фінішы сэзону 2017—2018 гадоў камадна спынілася за некалькі крокаў да здабыцьця трафэю, саступіўшы камандзе аматараў з Запарожжа[1].

На чацьвертым годзе свайго існаваньня ў 2018 годзе кіраўнікі клюбу вырашылі далучыцца да чэмпіянату Ўкраіны. Кіраўніцтва «Мінаю» падало заяўку на ўдзел ў Другой лізе[2]. Свой дэбютны матч у прафэсійным статусе клюб згуляў у рамках 1/32 Кубка Ўкраіны. Перамога над «Верасам» у гасьцёх дала мажлівасьць пачаткоўцам пракрочыць далей у другі тур розыгрышу кубка[3]. У выніку «Мінай» дасягнуў 1/8 фіналу, але у ім быў пераможаны кіеўскім «Дынама» зь лікам 1:3. У Другой лізе дружына адразу ж перамагла ў групе А. Не зважаючы на тое, што клюб саступіў у фінале Другой лігі, каманда ўсё ж такі атрымала права на прасоўваньне да Першай лігі.

У сэзоне 2019—2020 гадоў, маючы ў складзе Васіля Кобіна, «Мінай» сэнсацыйна здабыў перамогу ў Першай лізе, прасунуўшыся ў Прэм’ер-лігу. Сваю першую гульню ў найвышэйшым дывізіёне «Мінай» правёў 13 верасьня 2020 году супраць «Александрыі» і скончыў матч перамогай зь лікам 1:0. Надалей мінайцы змагаліся за выжываньне, і, ня даўшы рады, клюб мусіў апусьціцца назад у Першую лігу, бо каманда заняла апошні радок. На шчасьце для клюбу з турніру зьняўся данецкі «Алімпік», таму «Мінай» захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]