Буаке
Буаке | |
Дата заснаваньня: | 1899 |
Краіна: | Кот д’Івуар |
Дэпартамэнт: | Буаке |
Плошча: |
|
Вышыня: | 312 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 7°42′0″ пн. ш. 5°5′0″ з. д. / 7.7° пн. ш. 5.08333° з. д.Каардынаты: 7°42′0″ пн. ш. 5°5′0″ з. д. / 7.7° пн. ш. 5.08333° з. д. |
Буаке | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Буаке (па-француску: Bouaké) — другі паводле велічыні горад у Кот д’Івуары з насельніцтвам 740 тысячаў чалавек. Места ёсьць цэнтрам дэпартамэнту Буаке. Месьціцца ў цэнтральнай частцы краіны прыкладна за 50 кілямэтраў на паўночны ўсход ад найвялікшага возера дзяржавы Косу. Буаке месьціцца прыблізна за 350 кілямэтраў на поўнач ад Абіджану на чыгунцы Абіджан—Нігер і прыкладна за 100 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Ямусукра, сталіцы краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1800-х гадах купа з народнасьцяў аканаў, асабу і баўле пасялілася беспасярэдне ад месца, дзе сёньня месьціцца горад. Вёска атрымала назву Гбэкекро, якая была названая ў гонар правадыра баўле Гасана Ква Гбэке. Самое места было створанае як францускі вайсковы лягер у 1899 годзе і быў адміністрацыйным цэнтрам з 1914 году[2].
У горадзе разьмяшчаліся міратворацы Францыі і ААН у рамках прымусовага спыненьня агню паміж паўстанцамі і ўрадам. Пасьля таго, як спроба зрынуць прэзыдэнта Лярана Гбагбо правалілася, паўстанцкія сілы на чале з Гіёмам Саро зрабілі Буаке сваім цэнтрам. У 1996 годзе ў горадзе быў створаны Ўнівэрсытэт Буаке, але ў верасьні 2002 году ён быў зачынены. У красавіку 2005 году ўнівэрсытэт зноў адкрыўся пры фінансавай падтрымцы ЮНЭСКО. 4 лістапада 2004 году ўрадавыя войскі выкарысталі самалёты Су-25 дзеля налёту на горад каб вызваліць тэрыторыі. Караго, які месьціцца за 225 кілямэтраў на поўнач ад Буаке, таксама быў бамбаваны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ivory Coast. Major Cities — Citypopulation.de.
- ^ «Bouaké». Britannica.