Дыд’е Конан Я
| Дыд’е Конан Я | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 лютага 1984 (42 гады) або 22 траўня 1984[1] (41 год) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 67 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2006 | АСЭК Мімозас[d] | 77 (13) |
| 2006—2009 | Русэнборг | 50 (13) |
| 2009—2014 | Гановэр-96 | 124 (39) |
| 2014—2015 | Аль-Ітыгад | 14 (8) |
| 2015 | Гановэр-96 | 7 (1) |
| 2015—2017 | Фартуна Дусэльдорф | 20 (4) |
| Зборныя | ||
| 2006—2014 | Кот д’Івуар | 27 (8) |
Дыд’е Конан Я (па-француску: Didier Konan Ya; нар. 25 лютага 1984 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, атакуючы паўабаронца.
Кар'ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дыд’е дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 19 гадоў у івуарыйскім футбольным клюбе «АСЭК Мімозас», які выхаваў некалькі зорак сусьветнага футболу. У 2006 годзе Дыд’е перайшоў у нарвэскі клюб «Русэнборг», у якім хутка асвоіўся. Усяго ж у складзе нарвэскай каманды Конан Я правёў тры сэзоны. У жніўні 2009 году футбаліст заключыў кантракт зь нямецкім футбольным клюбам «Гановэр-96».
У зборнай сваёй краіны дэбютаваў 8 кастрычніка 2006 году ў гульні супраць зборнай Габону, якая скончылася зь лікам 5:0. 17 кастрычніка 2007 году правёў матч супраць зборнай Аўстрыі (2:3), ён выйшаў на поле на 70-й хвіліне гульні, замяніўшы Аруну Канэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ worldfootball.net (мн.)